Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП

Ці павінна медыцына быць платнай?

субота, 3 Студзень 2015 18:10
Ігар Барысаў
Старшыня БСДП, магістр палітычных навук

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) вылучае медыцыну адной з найбольш важных праблем сучаснага беларускага грамадства. Калі казаць больш дакладна, то нас турбуе агульны стан медыцыны і якасць аказання паслуг медыцынскімі ўстановамі.

Дагэтуль не праведзена рэформа, якая бы вывела медыцыну на вышэйшы, больш якасны ўзровень.

Людзі, якія жывуць у буйных гарадах пастаянна сутыкаюцца з праблемаю недаступнасці медыцынскіх установаў – палікліннік, бо вельмі часта, каб дабрацца да іх прыходзіцца ехаць у іншы канец горада. Людзі ў сельскай мясцовасці, каб атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу мусяць дабірацца ў бліжэйшы райцэнтр.

У апошнія гады істотна скараціўся прэстыж медыцынскіх прафесій. Прычынай гэтаму – нізкія заробкі. Ужо зараз адчуваецца недаўкамплектацыя медыцынскіх установаў высокакваліфікаванымі кадрамі. Адчуваецца таксама войстры недахоп санітарак і медсёсцер. Як следства – медыкі мусяць браць хабар. Мы становімся сведкамі рэзанансных справаў, калі на доктара ўзбуджаюць крымінальную справу за тое, што ён ўзяў у пацыента 50 ці 100 тысяч рублёў. Калі б дзяржава клапацілася пра медыкаў, то ў іх бы і думкі не ўзнікла браць такі нікчэмны хабар.

Увядзенне платных паслугаў не вывела медыцыну на больш якасны ўзровень. Платная паслуга не гарантуе таго, што лекар пачне больш якасна рабіць сваю працу і ставіць правільныя дыягназы. Увядзенне платных медыцынскіх паслуг у такім выглядзе, як яны існуюць сёння, прывяло да парушэння норм Канстытуцыі і закона "Аб ахове здароўя".  

Кампанія “Народны рэферэндум”, а таксама Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) займаюцца вывучэннем праблем медыцыны і гатовы прапанаваць сваё бачанне таго, як павінна выглядаць галіна ў самай бліжэйшай будучыні.

Па-першае, неабходна дэцэнтралізацыя кіравання медыцынскай галіной, а таксама павелічэнне фінансавання сістэмы аховы здароўя да 8% бюджэта, замест існуючых 4%.

Па-другое, трэба спрасціць працу з дакументацыяй і ўкараніць у сістэме аховы здароўя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. Павінна таксама адбыцца рэфармаванне сістэмы падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў.

Па-трэцяе, неабходна адмяніць платныя паслугі-паборы і ўвесці сістэму абавязковага дзяржаўнага страхавання. Неабходна разгрузіць паліклінікі, праз эфектыўныя метады лячэння пацыентаў.

Хачу адзначыць, што кампанія “Народны рэферэндум” на дадзены момант з’яўляецца самай заўважнай на палітычным поле Беларусі. Паводле сацыёлагаў у яе падтрымку гатовы прагаласаваць ужо 45% беларусаў.

 

Варта сказаць “Так” “Народнаму рэферэндуму” сёння і змены ў краіне могуць пачацца ўжо заўтра.

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Андрэй Казановіч
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

БСДП ВЫКАЗВАЕ САЛІДАРНАСЦЬ І ПАДТРЫМКУ... Заява Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі...
ВЫНІКІ ПАРЛАМЕНЦКАЙ КАМПАНІІ БЫЛІ...         Заява Прэзідыума Беларускай...
СПЫНІЦЬ ПРАКТЫКУ НЕАБГРУНТАВАНЫХ...         ЗАЯВА Прэзідыума Беларускай...

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2019 Усе правы абароненыя