Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП

“Шостая калона” беларускай палітыкі

серада, 10 Ліпень 2013 13:14
Ігар Барысаў
Старшыня БСДП, магістр палітычных навук

Надыйшоў той час, калі варта пашырыць тэрміналагічную рыторыку, якая ўжываецца ўнутры нашай краіны. 
Для гэтага неабходна ўвесці новае паняцце – “шостая калона”.


Расейская калонія

Калі паняцце “пятая калона” ва ўсіх на слыху і ў Беларусі яно асацыюецца выключна з апазіцыяй, якая падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасці і выступае за адпавяданне дзяржавы закону і правам чалавека, то “шостая калона” мусіць асацыявацца з палітычнымі і арганізацыйнымі сіламі, якія ставяць за мэту аб’яднанне з Расеяй. Часам гэтыя сілы не супраць бачыць у гэтым аб’яднані і Украіну, а часам ім дастаткова проста больш блізкага саюза гэтых дзяржаў.
У Беларусі адсутнічаюць ярка выражаныя прарасейскія сілы, якія бы на апазіцыйным узроўні, выступалі бы за яшчэ больш шчыльныя ўзаемаадносіны з Расеяй. Гэта ніша дагэтуль не занятая, бо на дзяржаўным узроўні Аляксандр Лукашэнка з’яўляецца тым самым адзіным прарасейскім прадстаўніком, які, нібыта, выражае і прадстаўляе ад свайго імя інтарэсы народа і тым самым недапускае стварэнне сабе канкурэнтнага асяродку.


Стаўка на манапалізацыю “прарасейскасці” робіцца не выпадкова, бо з гэтага напрамку, як з ніякага, у першую чаргу можна чакаць небяспекi для сваёй улады. Робячы стаўку менавіта на сваю “прарасейскасць” можна гуляць з Расеяй на настальгічных імперскіх пачуццях і выклянчваць для сябе рынкі збыту беларускай прадукцыі, танны газ, нафтапрадукты і іншыя бонусы.


А ўзамен за гэта атрымліваць падтрымку высокага статуса рускай мовы ў краіне, роўнасці правоў беларусаў і рускіх, прадастаўляць ваенныя базы расіянам і быць адзіным саюзнікам на заходнім фронце.


У палітычным плане беларуская дыктатура з’яўляецца расейскай марыянеткай, толькі што са сваім характарам. За ўвесь час яе існавання можна вылучыць адзінае палітычна самастойнае рашэнне, якое бы ішло ў разрэз з расейскімі ўладамі – гэта непрызнанне самастойнасці Абхазіі і Паўднёвай Асетыі пасля Грузіна-Расейскай вайны.


У эканамічным плане пры гульне ў саюзную дзяржаву з Расеяй заслугай рэжыму можна назваць пастаянны сабатаж па ўвядзенні расейскага рубля. Ва ўсім астатнім Беларусь падуладная палітычным і эканамічным рашэнням Усходняга суседа. Усе эканамічныя войны, якія былі развязаныя Беларусяй, у тым ліку газавыя, нафтавыя, малочныя, мясныя і г.д. былі прайграныя, бо пасля іх развязвання новыя ўмовы супрацоўніцтва аказваліся заўсёды горшымі.


Аналіз прарасейскіх арганізацый

Тым часам ў Беларусі незаўважна ствараюцца і ўмацоўваюцца арганізацыі і палітычныя сілы, якія выступаюць не толькі апанентамі ўсяго беларускага, аднак і патэнцыйнымі апанентамі дзеючай уладзе.


Гэтыя арганізацыі маюць культурную, рэлігійную, інфармацыйную і грамадскую скіраванасць. Аднак, нягледзячы на наяўнасць у краіне такіх арганізацый гутарка аб існаванні яркаваражанай прарасейскай палітычнай сілы не ідзе.


У культурніцкім плане актыўную прапагандысцкую працу вядуць арганізацыі “Русское общество”, “Русский дом”, “Русское культурно-просветительское общество” і яшчэ 14 падобных арганізацый, якія аб’яднаныя ў Каардынацыйную Раду расейскіх суайчыннікаў пра амбасадзе РФ у Беларусі. Агульная колькасць членаў дадзеных арганізацый каля двух тысяч чалавек.

 

Гэтыя арганізацыі атрымліваюць грантавую падтрымку на сваю дзейнасць ад амбасады Расеі ў Беларусі. Чаго варта шыльда, якая зроблена на гэтай установе – “Резиденция посла Российской федерации в Республике Белоруссии” і выказванні асобных актывістаў. Каментары тут залішнія…


Дзякуючы гэтым арганізацыям у Беларусі папулярызуецца расейская гісторыя і літаратура, навязваецца сумнеўны статус “Айчыннай” вайны 1812 года, партызанкі падчас Другой Сусветнай вайны, ролі расейскіх ваенначальнікаў Суворава, Кутузава, імператараў Пятра І, Мікалая ІІ і г.д., а таксама папулярызуюцца круглыя даты расейскай гісторыі.


У рэлігійным плане шырыцца сетка не толькі прыходаў Рускай праваслаўнай царквы, якія абрастаюць іконамі новаспечанага святога “Мікалая ІІ”, аднак і праваслаўных шарыятаў, то бок прыходаў, якія прапагандуюць крайнюю форму вызнання праваслаўя.


Гэты радыкальны праваслаўны кірунак адводзіць важную ролю смерці апошняга расейскага імператара Мікалая ІІ і яго сям’і з наступнай іх кананізацыяй і прылічэннем іх да ліку святых. Гэтыя людзі часта адмаўляюцца ад беларускіх пашпартоў у сілу сваёй рэлігійнасці, бо лічаць што яны жывуць на тэрыторыі Расеі і што іх кляймяць лічбамі “666”, якія ёсць у пашпарце. Гэтыя вернікі бачуць свой паратунак у Славянскім адзінстве і супрацьстаянні Заходне-сіанісцкай цывілізацыі.


Апроч таго, крываваму тырану Мікалаю ІІ ўзводзяцца новыя праваслаўныя храмы (да прыкладу на Магілёўскім замчышчы ўзведзена царква Святых царскіх пакутнікаў).


У інфармацыйным плане актыўна дзейнічае шэраг сайтаў прарасейскай скіраванасці. Гэта як мікра-блогі, якія ўваходзяць у гэтак званае аб’яднанае кола расейскіх рэсурсаў, так і агенцыі навін. Дастаткова вылучыць інфармацыйную агенцыю “REGNUM” і сайт Imperia.by. Інфармацыя на гэтых сайтах накіравана як супраць усяго беларускага, так і супраць апазіцыйнага і еўрапейскага. Крытыка кіраўніка дзяржавы знаходзіцца на мяжы канструктыўнай.


Дзейнічаюць у краіне таксама і маладзёжныя арганізацыі радыкальнай скіраванасці, дзейнасць якіх абумоўлена спантаннасцю і эпізадычнасцю. Гутарка ідзе пра “Русское народное единство” и “Союз русского народа”. Пра іх дазнаешся па надпісах на сценах вуліц і спробах правядзення нешматлюдных “Славянскіх маршаў”, цэнтрам якіх стаў Магілёў. Ды і тое, калі верыць існуючай інфармацыі, “РНЕ” знаходзіцца пад кантролем спецслубаў і актыўнасць гэтай арганізацыі ініцыюецца менавіта імі.


Асаблівую ўвагу займае беларускае казацтва, якое як з’ява ніколі не мела месца ў беларускай гісторыі і ствараецца пераважна з рускіх і ўкраінскіх продкаў казакаў. Гэтая арганізацыя прэтэндуе на статус вайсковага згуртавання і выступае за адзінства Беларусі, Украіны і Расеі. Хоць гэтая арганізацыя адносна невялікая (налічвае каля 500 чалавек) яна выступае супраць празахадных палітычных сіл, а таксама дэ-факта ўсяго беларускага нацыянальнага, супрацоўнічае з Беларускім Экзархатам Рускай праваслаўнай царквы і арганізацыямі былых вайскоўцаў.


Значная колькасць усіх пералічаных арганізацый і інфарэсурсаў з’яўляюцца манархічнымі. Іх сімвалам з’яўляецца імперскі чорна-жоўта-белы сцяг.


Высновы
У адрозненні ад гэтак званай Аляксандрам Лукашэнкай “пятай калоны”, якая выступае за змену палітычнага рэжыму, “шостая калона” выступае за ўваходжанне ў склад Расеі і ставіць пад сумнеў як саму тэрытарыяльную цэласнасць краіны, так і фактычна яе ўладу. 


У якасці высновы можна адзначыць, што існаванне гэтак званых “пятых” і “шостых” калон дапускаецца рэжымам наўмысна, каб у выпадку неабходнасці рабіць на тыя ці іншыя палітычныя сілы рэпрэсіі. У адрозненні ад “пятай калоны”, “шостая калона” пакуль не адчувала на сабе хоць бы то якога істотнага ціску, аднак гэта не азначае, што гэта не адбудзецца ў будучыні.


Адсутнась падтрымкі зарэгістраваных у краіне палітычных партый, нацыянальных і грамадскіх арганізацый робіцца не выпадкова – улада не хоча ўзрошчваць сваіх палітычных апанентаў і дзяліцца з імі часткай улады. Акрамя таго, уеўшыся ў яе свядомасці падзел на “сваіх” і “ворагаў”, з’яўляецца асновай для яе існавання.


Калі апазіцыя, празваная прэзідэнтам Беларусі “пятай калонай” у яго рыторы з'яўляецца такой (на самой справе апазіцыя выступае за дэмакратыю і правы чалавека, як і астатнія цывілізаваныя краіны свету), дык толькі з-за таго, што прэзідэнт краіны не ўспрымае агульначалавечыя каштоўнасці, не выконвае абавязкі па забеспячэнні правоў чалавека сваім грамадзянам і не лічыць адкрытыя выбары неабходным чыннікам дэмакратыі, дзе ў выніку спаборніцтва людзі прыходзяць да ўлады. Таму ў яго рыторыцы гэтак званая апазіцыя для яго вораг №1.


“Шостая калона” нясець для краіны патэнцыйна яшчэ большую шкоду – яна адмаўляе ўсё беларускае, бо для іх “Белоруссия” гэта тая ж Расея і далёка не са знакам якасці.

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Andrej Kazanovich
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

Заявление Брестской областной...         Заявление Брестской областной...
БСДП асуджае затрыманне сваіх таварышаў          ЗаяваПрэзідыумаБеларускай...
БСДП ПАТРАБУЕ НОВЫХ ПРЭЗІДЭНЦКІХ,... БСДП ПАТРАБУЕ НОВЫХ ПРЭЗІДЭНЦКІХ, ПАРЛАМЕНЦКІХ, А ТАКСАМА...

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2021 Усе правы абароненыя