Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП

Блог

Анатоль Cідарэвіч

гісторык, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БСДП

Левых у польскім парламенце няма

серада, 28 Кастрычнік 2015 12:12

Пра тое, што польскі Саюз левых дэмакратаў (Sojusz Lewicy Demokratycznej, СЛД) наўрад ці адолее 5-працэнтавы бар’ер падчас выбараў у Сойм, ніжнюю палату польскага парламенту, папярэджвалі яшчэ перад выбарчай кампаніяй.

Чытаць далей »

У ПРАДЧУВАННІ НІЗКАЙ АКТЫЎНАСЦІ

аўторак, 6 Кастрычнік 2015 9:48

За 20 год свайго панавання Лукашэнка і яго каманда так апусцілі вартасць інстытуту выбараў, што, мусіць, ужо і самі не рады.

Чытаць далей »

Яшчэ раз аб Балта-чарнаморскім саюзе дзяржаў

серада, 26 Жнівень 2015 9:53

Рэфлексіі гісторыка

Калі Анджэй Дуда, заступаючы на пасаду прэзідэнта Польшчы, выказаўся за стварэнне Балта-Чарнаморска-Адрыятычнага блоку дзяржаў, я хацеў быў выступіць з рэплікай. У рэпліцы я хацеў ушпіліць аўтара кароценькага каментара, якім суправаджалася інфармацыя пра заяву польскага прэзідэнта на сайце “Нашай Нівы”. Іншыя справы і клопаты не далі мне гэта зрабіць на пачатку жніўня. І вось учора, са спазненнем на тыдзень, я прачытаў у “Народнай Волі” амаль на тую ж тэму  каментар  Аляксандра Фядуты.

Пішучы аб намеры польскага прэзідэнта, Аляксандр Фядута зазначае, што той “фактычна агучыў сваю прыхільнасць да старой ідэі Ежы Гедройца аб стварэнні балта-чарнаморскага саюза новых дзяржаў, куды ўвайшлі б Украіна, Беларусь, Літва і Польшча”.

Вядома, нельга не выказаць павагу да нашага земляка князя Ежы Гедройца, але мушу зазначыць, што ідэя балта-чарнаморскага саюза дзяржаў належыць не шаноўнаму выдаўцу і рэдактару знакамітага часопіса “Культура”.

Чытаць далей »

НА АДНУ ПАРТЫЮ ПАБОЛЕЛА, або МНОГАЕ ПРАЯСНЯЕЦЦА

аўторак, 18 Жнівень 2015 16:25

У нядзелю 16 жніўня быў на адной невялікай “тусоўцы”.

Чытаць далей »

Хто будзе новым старшынёй партыі еўрапейскіх сацыялістаў?

панядзелак, 8 Чэрвень 2015 11:24

12 чэрвеня ў сталіцы Венгрыі, Будапешце, адбудзецца чарговы кангрэс Партыі еўрапейскіх сацыялістаў.

 

Месца правядзення кангрэсу выбрана не выпадкова. Венгерская сацыялістычная партыя (ВСП), якая ў 1994--1998 і 2004–2009 гг. была ўрадавай (прэм’ер-міністры Дзьюла Хорн і Феранц Дзьюрчань), у 2010 г. пацярпела паразу. Яна атрымала 59 мандатаў у 386-асабовым Дзяржаўным Сходзе Венгрыі. Гэта 15,2% галасоў выбаршчыкаў. Такі быў вынік палітыкі ўрада Феранца Дзьюрчаня, сацыяліста і адначасна буйнога бізнэсмена. Пасля паразы партыю пакінула немалая частка яе сябраў, якія заснавалі тры новыя левацэнтрысцкія партыі. На выбарах 2014 г. ВСП атрымала 19,1% галасоў, але на выбары яна ішла не самастойна, а ў кааліцыі з лібераламі.

 

Чытаць далей »

ЗАРВАЛА? Пра адну “бурбалку” Іосіфа Сярэдзіча

панядзелак, 1 Чэрвень 2015 19:42

 

Пра паходжанне загалоўка гэтых нататак трохі пазней, а пакуль што пра тэндэнцыю. Пра нашых газетчыкаў (менавіта пра газетчыкаў – журналістаў у Беларусі вобмаль). Цяпер сярод гэтай катэгорыі грамадзян модай стала прад’яўляць апазіцыі прэтэнзіі і паліваць яе брудам. Асабліва вызначаецца гэтым слаўны калектыў рэдакцыі газеты “Народная Воля”. У супрацьстаянні ўлады і апазіцыі “нарадавольцы” хочуць выставіць сябе гэткімі нейтраламі, паказаць, што яны па-над і па-за сутычкамі. Яны ўжо дазваляюць сабе пакрыкваць на апазіцыйныя структуры, вымагаць ад іх канкрэтных дзеянняў. І не заўважаюць, як улазяць у самую што ні ёсць палітыку.


Чытаць далей »

ПАЗБЫЦЦА ПЕРМАНЕНТНАГА КРЫЗІСУ

субота, 3 Студзень 2015 18:15

     У нашай “стабільнай” дзяржаве ёсць адзін стабільны інстытут: чалавек, які ёю рулюе вось ужо дваццаць з лішкам гадоў.

Самая нестабільная дзялянка грамадска-дзяржаўнага жыцця – яго базіс: эканоміка і фінансы. Краіна ходзіць, як той зашораны конь, па крузе: абясцэньванне рубля – дэнамінацыя, абясцэньванне – дэнамінацыя... Ужо каторы раз настае пара друкаваць 500-тысячныя і мільённыя купюры, бо касіры ў крамах і банках задыхаюцца ад папяровай масы. Краіна не выходзіць з фінансавага крызісу: 2008–2009, 2011, 2014... Тэорыя Маркса аб цыклічных крызісах да Беларусі на стасуецца, бо ў нас не цыклічнасць, а перманентнасць крызісу. Мусіць, таму, што ў нас і не “першая стадыя камунізму” і яшчэ недаразвіты  капіталізм, калі людзі (у прыватнасці, у “маім” Ганцавіцкім раёне) не могуць выжыць без збіральніцтва, калі старшыня райвыканкама публічна наракае, што сёлета быў слабы ўраджай дзікарослых ягад і грыбоў.

Да нестабільнасці фінансава-эканамічнай сістэмы дадаецца нестабільнасць урадаў. Толькі адзін Сяргей Сідорскі заседзеўся ў крэсле прэм’ер-міністра больш як пяць гадоў. Уладзімір Ярмошын і Генадзь Навіцкі не ўседзелі ў тым крэсле і двух гадоў, Міхаіл Чыгір і Сяргей Лінг пасядзелі трошкі больш за два, а Міхаіл Мясніковіч не дабыў да 4-гадовага тэрміну літаральна некалькі дзён.

Чытаць далей »

ШТО ЎБАЧЫМ І ПАЧУЕМ У ШЧУЧЫНЕ?

серада, 24 Верасень 2014 8:55

Помніцца, калі месцам правядзення Дня беларускага пісьменства было прызначана Глыбокае, я спытаўся: ці будзе належным чынам ушанаваны Вацлаў Ластоўскі, чые заслугі перад беларускім пісьменствам, беларускай кніжнасцю наўрад ці можна перабольшыць?

Сёлета 7 верасня ў Заслаўі абвешчана, што наступны Дзень нашага пісьменства адбудзецца ў Шчучыне.

Удалы выбар. Калі ў падыходзе да гэтага свята пераважыць культурніцкі, а не палітычны, не ідэалагічны падыход, з гэтага свята, як і з ганцавіцкага ды глыбоцкага, можа атрымацца памятная падзея.

Ведама, калі вядзеш гаворку пра Шчучынскі раён, першае імя, якое прыходзіць на памяць, – Цётка. Паэтка, рэдактарка часопіса для падлеткаў і моладзі “Лучынка”, заснавальніца першых беларускіх школ у Віленскім краі...

Нашай увагі да Цёткі, да яе заслугаў, нашай падзякі ёй ніколі не будзе зашмат: яна ў літаральным сэнсе слова жыццё сваё паклала за свой люд. Ды ўсё ж мы павінны памятаць, што панна Алёйзія Пашкевічанка, дачка багатага, але, як сведчыў Антон Луцкевіч, малакультурнага шляхціца, прыйшла, а дакладней вярнулася да свайго народа, звярнулася да яго мовы пад уплывам сына іншага багатага шляхціца – Вацлава Іваноўскага.

Пэўна, ужо ніхто ніколі не скажа, як так сталася, што падлетак Вацюк Іваноўскі, сын цывільнага генерала, адчуў сябе беларусам. І сваю беларускасць гэты хлапчук не саромеўся дэманстраваць у V варшаўскай гімназіі, якая дала не аднаго вядомага дзеяча польскай дзяржавы.

Чытаць далей »

Да вынікаў выбараў у Бундэстаг

панядзелак, 23 Верасень 2013 12:36

Быў час (1972), калі нямецкія сацыял-дэмакраты на чале з канцлерам Вілі Брантам узялі 45 працэнтаў галасоў. Быў час, калі ў Заходнім Берліне за СДПГ на чале з бургамістрам Брантам галасавала 61,9 працэнта выбаршчыкаў.

 У 1998 г., калі да ўлады йшоў Герхард Шродэр, за СДПГ аддалі галасы 40 працэнтаў выбаршчыкаў. Але вынікам шродэраўскай сацыяльнай палітыкі стала тое, што СДПГ пакінулі тысячы людзей, у тым ліку старшыня партыі Оскар Ляфантэн, былы обер-бургамістр Саарбрукена і прэм'ер Саара, які ў сваёй зямлі забяспечыў партыі падтрымку больш як 50 працэнтаў выбаршчыкаў.

 Другім вынікам шродэршчыны, гульні ў лібералізм, адмовы ад традыцыйных каштоўнасцяў сацыял-дэмакратыі стала фіяска партыі на выбарах 2009 года: ганебныя 23 працэнты галасоў. Партыя перастала быць народнай.

Чытаць далей »

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Andrej Kazanovich
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Andrej Kazanovich
Паважаные Грамадзяне
Третья сила CHN в судьбе Беларусии.
Нам не нужы жалкие извинения этих пособников...
Падтрымка рэпрэсіі фінансавымі структурамі ЕС
Ігар Барысаў
Справаздачны даклад Цэнтральнага камітэта XХ з’езду...
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

БСДП не будзе прымаць удзел у VI...  Прэзідыум БСДП абмеркаваў запрашэнне з апарата Савета...
Заявление Брестской областной...         Заявление Брестской областной...
БСДП асуджае затрыманне сваіх таварышаў          ЗаяваПрэзідыумаБеларускай...

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2021 Усе правы абароненыя