Нарадзіўся 24 траўня 1982 г. у г. Магілёве. Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).Скончыў Беларуска-Расійскі універсітэт (Магілёў) і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня). Мае дыпломы інжынера-электрыка і палітолага. Магістр палітычных навук.Працуе памочнікам дырэктара ў прыватнай фірме. Жанаты, мае дзвюх дачок.Рэдактар аналітычнага часопіса БСДП "Пазіцыя".
Нашы кандыдаты
![]() Барысаў Ігар Пятровіч
|
![]() Вештард Ірына Зянонаўна
Нарадзілася 17 сакавіка 1953 г. у в. Багушы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Намесніца старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Хімік, аператар ЭВМ.Пенсіянерка. У 1992–2007 гг. была дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў. Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за дасягнутыя поспехі ў адукацыі і выхаванні падрастаючага пакалення. |
![]() Маслоўскі Ігар Уладзіміравіч
Нарадзіўся 11 красавіка 1970 г. у в. Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. А.С. Пушкіна з адзнакай і аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка. Настаўнік геаграфіі і біялогіі.Дырэктар прыватнай адукацыйнай сацыяльна-інфармацыйнай установы "За свой горад". Жанаты, мае дачку. |
![]() Палубятка Іосіф Іосіфавіч
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1955 года ў в. Дашкаўца Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.Cтаршыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт радыёфізіка і электроніка. Пенсіянер. Жанаты.Карэспандэнт “Газета Слонімская” па Мастоўскаму раёну. Аўтар некалькіх зборнікаў вершаў. |
![]() Хамратаў Аляксандр Генадзьевіч
Нарадзіўся 13 чэрвеня 1983 г. у г. Магілёве. Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Скончыў хіміка-тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «Электраэнергетыка», Беларуска-расійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці "Прыборы і метады кантролю якасці і дыягностыкі стану аб'ектаў". Прадстаўляе ў судах інтарэсы работнікаў па працоўных спрэчках, якія з'яўляюцца членамі незалежнага прафсаюза. |
![]() Канюс Ганна Уладзіміраўна
Канюс Ганна Уладзіміраўна нарадзілася 7 красавіка 1978 г. у г. Ленінградзе.Намесніца старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).Скончыла Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А. С. Пушкіна, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня) і Варшаўскі ўніверсітэт (Варшава). Настаўнік геаграфіі і біялогіі, палітолаг. Доктар палітычных навук. Дырэктар асветніцкай сацыяльна-інфармацыйнай ўстановы “РОЎНАСЦЬіСПРАВЯДЛІВАСЦЬ”. |
![]() Тарасевіч Таццяна Міхайлаўна
Нарадзілася 12 мая 1958 г. у в. Нарукавічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.Сябра Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).Скончыла Маскоўскі інстытут сувязі па спецыяльнасці "Эканоміка".Пенсіянерка. |
![]() Кавалюк Віктар Сцяпанавіч
Нарадзіўся 2 верасня 1969 г. у г. Брэсце. Сябра Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці "Настаўнік малодшых класаў".Працуе педагогам дадатковай адукацыі ў сярэдняй школе г. Брэста.Жанаты. Выхоўвае дзвюх дзяцей. |
![]() Лазарэнкаў Валянцін Дзмітрыевіч
Нарадзіўся 1 студзеня 1954 г. у г. Бяроза Брэсцкай вобласці.Сябра Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП. Скончыў псіхолага-педагагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута, аспірантуру ў г. Мінску. Пенсіянер.Жанаты. Выхаваў дзвюх дзяцей. |
![]() Галаніна Наталля Барысаўна
Нарадзілася ў 1980 г. 6 чэрвеня 1980 г. у г. Брэсце.Сябра Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).Скончыла Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны".Працуе намеснікам дырэктара ТАА "ДЕ-ПА".Абіралася дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў 23 склікання.Выхоўвае дзвюх сыноў. |
Старонкі
- 1
- 2
- 3
- наступная ›