Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП

Барысаў Ігар Пятровіч

Старшыня БСДП

Барысаў Ігар Пятровіч нарадзіўся 24 траўня 1982 г. у г. Магілёве. З 2018 г. пражывае ў г. Мінску. 

Скончыў Беларуска-Расійскі універсітэт (Магілёў) і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня). Мае дыпломы інжынера-электрыка і палітолага. Магістр палітычных навук. Свабодна валодае англійскай мовай. 

У 2004-2006 гг.  працаваў на заводзе “Магілёўліфтмаш, у 2009 – у арганізацыі “Служба камплектацыі трубаправодаў – завод палімерных труб”. У абодвух выпадках звольнены за палітычную дзейнасць. Цяпер працуе памочнікам дырэктара ў прыватнай фірме.

У БСДП уступіў у 2001 г.. З 3 жніўня 2008 г. - сябар Цэнтральнага Камітэта БСДП, з 2009 г. - адказны за партыйную працу ў Магілёўскай вобласці, сябар Прэзідыума БСДП. З 10 кастрычніка 2010 г. - намеснік старшыні БСДП. З 13 сакавіка 2016 г. - першы намеснік старшыні БСДП. З 11 сакавіка 2018 г. - старшыня БСДП.

Удзельнічаў у назіранні за выбарамі ў Беларусі, Грузіі, Літве, Нарвегіі, Украіне, ЗША і Швецыі.   

У 2018 г. вылучаўся ў склад Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, а ў 2019 г. у Палату прадстаўнікоў 7-га склікання па Коласаўскай выбарчай акрузе №106 г. Мінска. Пад час парламенцкай выбарчай кампаніі на 44 выбарчых участках акругі працавала каля 90 незалежных назіральнікаў, падрыхтаваных партыяй. 

У 2019 г. у ваходзіў у склад рабочай групы пры Міністэрстве юстыцыі па распрацоўцы новай рэдакцыі закона "Аб палітычных партыях".

У 2020 г. прымаў удзел у праграме лідэрства міжнародных наведнікаў (IVLP) у ЗША.  Таксама ўдзельнічаў у праграмах лідэрства ў Беларусі і міжнародных праграмах лідэрства ва Украіне і Швецыі. У гэтым жа годзе ўзначаліў кампанію "Праймерыз" дэмакратычных сіл па вылучэнні адзінага кандыдата ў Прэзідэнты. 

23 cакавіка 2021 г. быў арыштаваны на 15 сутак напярэдадні Дня Волі.

Галоўны рэдактар аналітычнага часопіса БСДП "Пазіцыя" (выдаецца раз на год з 2018 г.). Адзін са стваральнікаў і галоўны рэдактар рэгіянальнага сайта "НАШ Магілёў" (2006-2017 гг.), галоўны рэдактар жаночага часопіса БСДП “Адлюстраванне” (2011-2018 гг.). Аўтар брашур "Беларуская сацыял-дэмакратыя і дыктатура" (2014 г.), "Што такое дэкрэт №3 і як яго абысці?" (2015 г.). Аўтар шматлікіх аналітычных артыкулаў на грамадска-палітычныя тэмы.  

Стваральнік адукацыйнай праграмы для сябраў партыі "Сацыял-дэмакратычнай акадэміі БСДП", якая працуе з 2017 г. Ініцыятар распрацоўкі "Праграмы дзеянняў БСДП". Адзін з аўтараў перадвыбарчай платформы БСДП "Беларусь - краіна магчымасцяў!" (2019 г.)

Сябар незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці. 

Жанаты, выхоўвае дзвюх дачок. 

Заявы БСДП

БСДП заклікае вызваліць лідараў і... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)...
РЭФЕРЭНДУМ АДБЫВАЎСЯ ВА ЎМОВАХ НЕСВАБОДЫ... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі...
БСДП заклікае неадкладна вывесці... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)...

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2022 Усе правы абароненыя