Маслоўскі Ігар Уладзіміравіч

Маслоўскі Ігар Уладзіміравіч нарадзіўся 11 красавіка 1970 г. у в. Закозель Драгічынскага раёна.
Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. А.С. Пушкіна з адзнакай і аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка. Настаўнік геаграфіі і біялогіі.
У 1987-1988 г. працаваў рабочым у Сулічаўскай базавай школе. У 1988-1990 праходзіў службу ва Узброенных сілах СССР. У 1998-2001 гг. працаваў выкладчыкам Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта (звольнены за палітычную дзейнасць).
У БСДП уступіў у 1994 г. Быў сябрам Брэсцкага гарадскога камітэта БСДП, намеснікам старшыні Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП, намеснікам старшыні Брэсцкая абласной організацыі БСДП. З 2006 г. старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП. З 3 жніўня 2008 г. першы намеснік старшыні БСДП. Сябар ЦК БСДП з 2004 г., сябар Прэзідыума партыі з 2007 г. У 2012 годзе быў зарэгістравана кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Па выніках выбараў афіцыйна атрымала 13,1% падтрымкі галасоў выбаршчыкаў.
Сябар Беларускага геаграфічнага таварыства, Свабоднага прафсаюза Беларускага і Беларускага Хельсінкскага камітэта (у 1998– 2005 гг. быў старшынёй Брэсцкага абласнога адзялення БХК). У 2003 г. уганараваны дымломам БХК за дасягненні у галіне абароны правоў чалавека.
Жанаты, мае дачку.
Аўтар каля 30 навуковых публікацый.