Шкадун Наталія Аляксееўна

Шкадун Наталія Аляксееўна нарадзілася 6 жніўня 1959 ў г. Магілёве.
СШ№14 г. Магілёва скончыла з залатым медалём. У 1976 г. скончыла Мінскі медыцынскі інстытут.
З 1982-1987 гг. працавала ўрачом-тэрапеўтам цэхавага тэрапеўтычнага ўчастка паліклінікі №9 г. Магілёва. З 1987-1998 гг. Працавала загадчыцай тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Аддзяленчаскай бальніцы на станцыі Магілёў.
З 2002 г. працуе ўрачом лабараторнай дыягностыкі імуналагічных стандартаў ва ўстанове аховы здароўя “Магілёўскай абласная станцыя пералівання крыві”.
У БСДП уступіла ў 2014 г. У 2016 г. вылучалася кандыдатам у дэпутаты ад БСДП у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIсклікання. Па выніках галасавання атрымала 2,3%. З 22 студзеня 2017 г. – старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БСДП.
Замужам. Мае пяцярых дзяцей. Узнагароджана ордэнам маці. Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь. Член праўлення Магілёўскага праваабарончага цэнтра.