Вештард Ірына Зянонаўна

Вештард Ірына Зянонаўна нарадзілася 17 сакавіка 1953 года ў в. Багушы Смаргонскага раёна.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Хімік, аператар ЭВМ.
Працавала настаўніцай Каменскай сярэдняй школы Лагойскага раёна і СШ № 3 г. Смаргоні, была інспектарам школ г. Смаргоні (звольнена за палітычную дзейнасць).
У БСДП уступіла ў 1991 г. Выбіралася скарбнікам Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі. Неаднаразова выбіралася сябрам Цэнтральнага Камітэта партыі. З 2009 г. старшыня Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі і сябар Прэзідыума БСДП. З 10 кастрычніка 2010 г. намесніца старшыні, з 5 чэрвеня 2011 г. – старшыня БСДП.
У 1992–2007 гг. была дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў.
Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за дасягнутыя поспехі ў адукацыі і выхаванні падрастаючага пакалення.
Незамужняя.