Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Documents

Статут БСДП

statut_bsdp_2021.pdf (275.97 Kb)
С Т А Т У Т 
 
Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 
 
Мінск, 2019 
 
 
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (далей па Статуце партыя альбо БСДП) – палітычная партыя, якая працягвае традыцыі Беларускай Сацыялістычнай Грамады (1903–1918 гг.) і Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі (1918–1924 гг.).
Поўная назва на беларускай мове – Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).
Поўная назва на рускай мове – Белорусская социал-демократическая партия (Грамада).
Скарочаная назва – БСДП.
Поўная назва на англійскай мове – Belarusian Social Democratic Party (Hramada).
Скарочаная назва на англійскай мове — BSDP.

1.2. БСДП з’яўляецца дэмакратычнай партыяй парламенцкага тыпу і аб’ядноўвае людзей розных вызнанняў і філасофскіх поглядаў, якія прызнаюць сябе абаронцамі прынцыпаў свабоды, справядлівасці і салідарнасці, грамадзянскай і сацыяльнай роўнасці жанчын і мужчын, натуральнага прыроднага асяроддзя і лічаць прыярытэтным накірункам сваёй дзейнасці сацыяльную абарону людзей наёмнай працы, моладзі, пенсіянераў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

1.3. БСДП дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях», іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Праграмай і гэтым Статутам на прынцыпах:
– добраахвотнасці ўступлення ў партыю і выхаду з яе;
– выбарнасці ўсіх кіруючых і кантрольных органаў партыі;
– галоснасці ў працы арганізацыйных структур партыі і яе выбарных органаў усіх узроўняў;
– абавязковасці рашэнняў вышэйстаячых партыйных органаў для выканання ніжэйстаячымі;
– гарантыі правоў меншасці ў партыі, якія забяспечваюцца прадастаўленнем свабоды стварэння груп (фракцый), правам паўторнага вынясення спрэчных пытанняў на разгляд сходаў, канферэнцый і з’ездаў, магчымасцю выкласці свае погляды ў партыйным друку, прадастаўленнем права не менш як 1/3 дэлегатаў З’езду БСДП, канферэнцый, удзельнікаў сходаў і пасяджэнняў выстаўляць свайго судакладчыка па любым пытанні, якое абмяркоўваецца;
– права кожнага сябра партыі і кожнай партыйнай арганізацыі (суполкі) абскарджваць рашэнні любых органаў партыі і яе арганізацыйных структур перад вышэйстаячымі органамі, да З’езду БСДП уключна. 

1.4. БСДП з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, пячатку, бланк, разліковы рахунак, можа мець сімволіку, зарэгістраваную ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. 

1.5. Абласныя (Мінская гарадская), гарадскія, раённыя арганізацыі БСДП могуць надзяляцца правамі юрыдычнай асобы, мець пячатку, бланк, разліковы рахунак.

1.6. БСДП супрацоўнічае з іншымі партыямі і аб’яднаннямі як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі на прынцыпах незалежнасці, роўнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго.

1.7. БСДП супрацоўнічае з партыямі і арганізацыямі, якія аб’ядналіся ў Прагрэсіўны Альянс і ўваходзяць у Партыю еўрапейскіх сацыялістаў.

1.8. Юрыдычны адрас: 220100, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Кульман, д. 9, офіс 607.


II. МЭТЫ, ЗАДАЧЫ, ПРАДМЕТ I МЕТАДЫ ДЗЕЙНАСЦІ БСДП

2.1. Сваімі мэтамі БСДП  ставіць:
– пабудову салідарнага грамадства на прынцыпах  свабоды, роўнасці, сацыяльнай справядлівасці, дэмакратыі і прыярытэту права;
– пабудову незалежнай дэмакратычнай прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы – раўнапраўнага суб’екта еўрапейскай і сусветнай супольнасці.

2.2. У адпаведнасці з мэтамі БСДП лічыць сваімі задачамі: 
– сцвярджэнне і абарону правоў і свабод чалавека;
– стварэнне шматукладнай рынкавай сацыяльнай і экалагічнай эканомікі.

2.3. БСДП дасягае сваіх мэтаў і задач наступнымі спосабамі:
– распрацоўкай і прапагандай палітычных праграм, зваротаў і заяў;
– правядзеннем з’ездаў, канферэнцый і іншых сходаў;
– удзелам у выбарах;
– актывізацыяй удзелу грамадзян ў кіраўніцтве дзяржаўнымі і грамадскімі справамі, у фарміраванні прадстаўнічых органаў;
– уздзеяннем на стан грамадскай думкі іншымі спосабамі ў межах заканадаўства.

2.4. Прадметам дзейнасці БСДП з’яўляецца падтрымка і заахвочванне грамадзян да актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці і дапамога ім у рэалізацыі іх канстытуцыйных, эканамічных, сацыяльных, культурных, грамадзянскіх і палітычных правоў, у тым ліку права на ўдзел у кіраванні дзяржавай. 

2.5. Для дасягнення сваіх мэтаў БСДП ужывае наступныя метады:
– заахвочвае і арганізуе сваіх сяброў да актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці;
– удзельнічае ў выбарах вышэйшага і мясцовых органаў дзяржаўнай улады, а таксама ў ажыццяўленні ўлады праз сваіх прадстаўнікоў у заканадаўчым, прадстаўнічых і выканаўчых органах;
– прапагандуе свае ідэі і прынцыпы праз сродкі масавай інфармацыі, нагляднай агітацыі і іншымі не забароненымі законам спосабамі;
– праводзіць мітынгі, сходы, канферэнцыі, семінары і іншыя мерапрыемствы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.6. Выяўленне, супастаўленне і збліжэнне меркаванняў сябраў БСДП ажыццяўляецца праз свабодную ўнутрыпартыйную дыскусію.

 
III. ЧЛЕНЫ БСДП, ІХ ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ

3.1. Сябрам БСДП можа быць толькі дзеяздольны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту, не належыць да іншых палітычных партый, прызнае Праграму і выконвае Статут БСДП.

3.2. Членства (далей па тэксту Статута – сяброўства) у БСДП фіксаванае. Кожны член (далей па тэксту Статута – сябар) партыі атрымлівае партыйнае пасведчанне, нумар якога фіксуецца ў журнале выдачы партыйных пасведчанняў, што вядзецца апаратам Цэнтральнага Камітэта БСДП. Пасведчанне ўручаецца асабіста сябру партыі або ў апараце ЦК БСДП, або старшынёй гарадской (у гарадах без раённага дзялення), раённай арганізацыі, гарадской, раённай суполкі, у якой сябар БСДП стаіць на ўліку. Пры адсутнасці ў горадзе, раёне арганізацыйнай структуры пасведчанне сябру партыі ўручаецца старшынёй абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі або (пры адсутнасці абласной арганізацыі) іншым сябрам Прэзідыума БСДП.
 
3.3. Улік сябраў партыі ажыццяўляюць:
– апарат Цэнтральнага Камітэта БСДП – вядзеннем спісу, а таксама захаваннем уліковых картак і заяў-анкет сябраў партыі;
– арганізацыйныя структуры БСДП – вядзеннем спісаў сябраў партыі.

3.4. Сяброўства ў БСДП несумяшчальнае з прапагандай нацыянальнай, сацыяльнай або рэлігійнай варожасці, з заклікам да гвалтоўных дзеянняў.

3.5. Прыём новага сябра БСДП адбываецца на падставе яго заявы і пісьмовай рэкамендацыі аднаго сябра БСДП на сходзе суполкі, гарадской (у гарадах без раённага дзялення), раённай арганізацыі або на пасяджэнні кіруючага органа суполкі, гарадской (у гарадах без раённага дзялення), раённай арганізацыі БСДП, а пры іх адсутнасці – на пасяджэнні вышэйстаячага органа партыі.

3.6. Новапрыняты сябар БСДП уносіць уступную складку, памер якой вызначае Цэнтральны Камітэт партыі. 

3.7. Сябры БСДП маюць неад’емнае права:
– выбіраць і быць выбранымі ва ўсе органы партыі;
– браць удзел у сходах суполкі, гарадской, раённай арганізацыі, у мерапрыемствах і акцыях партыі;
– браць удзел у вызначэнні палітыкі партыі, прапаноўваць змяненні і дапаўненні ў яе праграмныя дакументы і Статут, выказваць і абараняць сваю думку;
– звяртацца з пытаннямі, заявамі, прапановамі ў любы орган партыі і на працягу двух тыдняў атрымліваць абгрунтаваны пісьмовы адказ;
– атрымліваць падтрымку ад органаў партыі ў выпадку неабходнасці абараніць свае правы і законныя інтарэсы;
– удзельнічаць у пасяджэнні любога органа партыі, на якім абмяркоўваюцца іх прапановы або дзейнасць;
– карыстацца падтрымкаю партыі на выбарах у прадстаўнічыя органы ўлады ўсіх ступеняў, калі яны вылучаны кандыдатамі ў дэпутаты ад БСДП;
– выйсці з партыі па асабістай пісьмовай ці вуснай публічнай (на сходзе, у сродках масавай інфармацыі) заяве, спыніўшы ўплату сяброўскіх складак або не пацвердзіўшы сваё сяброўства ва ўстаноўлены Цэнтральным Камітэтам БСДП тэрмін. 

3.8. Сябры БСДП абавязаны:
– стаяць на ўліку ў адной з гарадскіх (у гарадах без раённага дзялення), раённых арганізацый, гарадскіх, раённых суполак, а калі яны адсутнічаюць – у вышэйстаячай арганізацыйнай структуры ці ў Прэзідыуме БСДП;
– не перашкаджаць выкананню прынятых рашэнняў, якія яны не падтрымліваюць;
– пацвярджаць сваё сяброўства ў партыі ўплатай на працягу каляндарнага года і не пазней як да 31 студзеня наступнага года штогадовай складкі ў памеры, устаноўленым Цэнтральным Камітэтам БСДП;
– садзейнічаць на выбарах перамозе кандыдатаў, якіх вылучае або падтрымлівае партыя.

3.9. Сяброўства ў БСДП спыняецца без абмеркавання рашэннем сходу суполкі, гарадской (у гарадах без раённага дзялення), раённай арганізацыі або кіруючага органа суполкі, гарадской (у гарадах без раённага дзялення), раённай арганізацыі ў выпадках, прадугледжаных абзацам 9 п. 3.7 гэтага Статута, а таксама ў тых выпадках, калі сябар БСДП страціў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, пераехаў у іншы горад, раён і на працягу трох месяцаў не стаў на партыйны ўлік па новым месцы жыхарства або афіцыйна  (у сродках масавай інфармацыі, у дакументах) заявіў аб сваёй беспартыйнасці і непрыналежнасці да БСДП.

3.10. Сяброўства ў БСДП спыняецца рашэннем суполкі, гарадской (у гарадах без раённага дзялення), раённай арганізацыі або гарадскога (у гарадах без раённага дзялення), раённага камітэта, калі сябар партыі не прытрымліваецца Праграмы і парушае Статут БСДП. 

3.11. Калі ў горадзе, раёне адсутнічае арганізацыйная структура БСДП, рашэнне аб спыненні сяброўства ў БСДП прымае абласны (Мінскі гарадскі) камітэт партыі або (пры адсутнасці абласнога камітэта) Прэзідыум БСДП. Пры гэтым улічваецца пісьмова зафіксаваная думка сябраў БСДП, якія пражываюць у адпаведным горадзе, раёне.  

3.12. У выпадках, прадугледжаных п. 3.10 гэтага Статута, рашэнне аб спыненні сяброўства ў партыі прымаецца не менш як 2/3 галасоў удзельнікаў сходу, пасяджэння камітэта або Прэзідыума БСДП. 

3.13. Прыём у партыю і спыненне сяброўства ў БСДП фіксуецца ў пратаколах адпаведных калегіяльных органаў партыі.

3.14. Грамадзянін мае права абскардзіць рашэнне аб спыненні яго сяброўства ў партыі перад вышэйстаячымі органамі аж да З’езду БСДП уключна. Сяброўства ў БСДП лічыцца спыненым, калі рашэнне аб спыненні сяброўства не абскарджана на працягу 10 дзён з дня прыняцця рашэння або з дня атрымання грамадзянінам копіі пратаколу, калі ім была пададзена заява на атрыманне такой копіі на працягу 10 дзён пасля прыняцця рашэння.

3.15. На час выканання абавязкаў дзяржаўнай службы, тэрміновай службы ва Узброеных Сілах і ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, сябар партыі прыпыняе сваё сяброўства ў БСДП. Прыпыненне і аднаўленне сяброўства ў партыі адбываецца на падставе асабістай заявы ў дзень яе падачы ў кіруючы орган суполкі, гарадской, раённай, абласной арганізацыі або ў Прэзідыум БСДП.


IV. АРГАНІЗАЦЫЙНЫЯ СТРУКТУРЫ БСДП

4.1. Партыя дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і будуецца паводле тэрытарыяльнага прынцыпу. 

4.2. Арганізацыйныя структуры (суполкі, гарадскія, раённыя і абласныя (Мінская гарадская) арганізацыі) партыі рэгіструюцца ў Прэзідыуме БСДП, а таксама рэгіструюцца або становяцца на ўлік у галоўных упраўленнях юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў (далей – галоўныя ўпраўленні юстыцыі).

4.3. Выбары кіруючых і кантрольных органаў БСДП, абласных (Мінскай гарадской) арганізацый БСДП праводзяцца таемным галасаваннем.
Выбары кіруючых і кантрольных органаў суполак, гарадскіх і раённых арганізацый, а таксама дэлегатаў на З’езд БСДП, на канферэнцыі гарадскіх, раённых, абласных арганізацый праводзяцца адкрытым або, па прапанове не менш як 1/5 удзельнікаў сходаў суполак, сходаў (канферэнцый) гарадскіх і раённых арганізацый ці ў выпадку, калі выбары альтэрнатыўныя, таемным галасаваннем.

4.4. З’езд БСДП, сход (канферэнцыя) арганізацыйнай структуры паўнамоцныя, калі ў іх працы ўдзельнічаюць больш як 1/2 сябраў БСДП, якія стаяць на ўліку ў гэтай арганізацыйнай структуры, або дэлегатаў.

4.5. Пасяджэнні выбарных органаў усіх узроўняў паўнамоцныя, калі ў іх працы ўдзельнічаюць больш як 1/2 сябраў гэтых органаў.

4.6. Рашэнні З’езду, Цэнтральнага Камітэта і Прэзідыума БСДП, сходаў (канферэнцый) арганізацыйных структур і кіруючых органаў арганізацыйных структур, а таксама рэвізійных камісій прымаюцца, калі за іх прагаласавала больш як ½ прысутных дэлегатаў З’езду, сябраў Цэнтральнага Камітэта і Прэзідыума, сябраў (дэлегатаў) сходаў (канферэнцый) арганізацыйных структур, сябраў кіруючых органаў арганізацыйных структур, а таксама сябраў рэвізійных камісій. 

4.7. Сябры партыі папярэджваюцца аб маючым адбыцца сходзе суполкі, гарадской, раённай арганізацыі не пазней як за тыдзень да дня правядзення сходу, аб канферэнцыі гарадской, раённай і абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі – не пазней як за месяц да дня правядзення канферэнцыі, аб пасяджэнні гарадскога, раённага камітэта, а таксама Прэзідыума БСДП – не пазней як за тры дні да даты правядзення пасяджэння, аб пасяджэнні абласнога камітэта і ЦК БСДП – не пазней як за тыдзень да дня правядзення пасяджэння.
Разам з паведамленнем аб маючым адбыцца сходзе (канферэнцыі) арганізацыйнай структуры, аб пасяджэнні кіруючага органа арганізацыйнай структуры, Цэнтральнага Камітэта і Прэзідыума БСДП да ведама даводзіцца праект парадку дня сходу (канферэнцыі) адпаведнай структуры ці пасяджэння адпаведнага органа.

4.8. Старшыні арганізацыйных структур прадстаўляюць іх у дзяржаўных органах і грамадскіх аб’яднаннях на адпаведнай тэрыторыі, падпісваюць дакументы арганізацыйных структур (фінансавыя – разам са скарбнікам), адказваюць за вядзенне спісаў сябраў партыі, якія стаяць на ўліку ў адпаведных структурах, інфармуюць вышэйстаячыя органы БСДП аб змяненнях у складзе структур.
У выпадку адсутнасці старшыні арганізацыйнай структуры яго абавязкі выконвае намеснік (першы намеснік) старшыні.  

4.9. Усе пасяджэнні калегіяльных органаў афармляюцца пратаколамі.

4.10. Копія пратаколу справаздачна-выбарчага сходу (канферэнцыі) арганізацыйнай структуры БСДП дасылаецца ў апарат Цэнтральнага Камітэта партыі не пазней як праз 10 дзён пасля правядзення сходу (канферэнцыі).

4.11. Рашэнне гарадской, раённай суполкі можа быць абскарджана перад абласным камітэтам партыі, а пры яго адсутнасці – перад Прэзідыумам БСДП. Рашэнне суполкі, якая ўваходзіць у склад гарадской, раённай арганізацыі, можа быць абскарджана перад гарадскім, раённым камітэтам БСДП. Рашэнне гарадской (у гарадах без раённага дзялення), раённай арганізацыі можа быць абскарджана перад абласным камітэтам партыі, а пры яго адсутнасці – перад Прэзідыумам БСДП. Рашэнне раённай арганізацыі ў гарадах з раённым дзяленнем можа быць абскарджана перад гарадскім камітэтам партыі, а пры яго адсутнасці – перад абласным камітэтам партыі або (пры адсутнасці абласнога камітэта) перад Прэзідыумам БСДП. Рашэнне гарадской партыйнай арганізацыі ў гарадах з раённым дзяленнем можа быць абскарджана перад абласным камітэтам партыі або (пры адсутнасці абласнога камітэта) перад Прэзідыумам БСДП. Рашэнне канферэнцыі абласной (Мінскай гарадской) партыйнай арганізацыі, а таксама Прэзідыума партыі можа быць абскарджана перад Цэнтральным Камітэтам БСДП. 
Рашэнне бюро суполкі, якая ўваходзіць у склад гарадской, раённай арганізацыі, можа быць абскарджана перад гарадскім (у гарадах без раённага дзялення), раённым камітэтам БСДП. Рашэнне бюро гарадской, раённай суполкі, гарадскога (у гарадах без раённага дзялення), раённага камітэта партыі можа быць абскарджана перад абласным камітэтам або (пры адсутнасці абласнога камітэта) перад Прэзідыумам БСДП. Рашэнне гарадскога (у гарадах з раённым дзяленнем) камітэта партыі можа быць абскарджана перад абласным камітэтам партыі або (пры адсутнасці абласнога камітэта) перад Прэзідыумам БСДП. Рашэнне абласнога (Мінскага гарадскога) камітэта партыі можа быць абскарджана перад Прэзідыумам БСДП. Рашэнне Прэзідыума БСДП можа быць абскарджана перад Цэнтральным Камітэтам партыі. Рашэнне Цэнтральнага Камітэта БСДП можа быць абскарджана перад З’ездам партыі.    


А. СУПОЛКІ

4.12. Першасныя арганізацыі БСДП – суполкі – ствараюцца пры наяўнасці ў горадзе, раёне не менш як трох сябраў партыі.

4.13. Гарадскія (у гарадах без раённага дзялення), раённыя арганізацыі БСДП могуць ствараць у сваім складзе суполкі па месцы жыхарства.

4.14. Колькасны склад гарадскіх і раённых суполак, а таксама суполак, якія ўваходзяць у склад гарадскіх, раённых арганізацый БСДП, не абмяжоўваецца.

4.15. Вышэйшы орган суполкі — сход, які праводзіцца не радзей як адзін раз на год. 
Сход праводзіцца па пастанове бюро суполкі, па ініцыятыве старшыні суполкі або па пісьмова аформленым патрабаванні не менш як 1/3 сябраў бюро суполкі. 
 
4.16. Сход суполкі:
– выбірае тэрмінам на адзін год бюро суполкі: старшыню і скарбніка (калі дазваляе колькасны склад суполкі – намесніка старшыні і сябраў бюро);
– заслухоўвае справаздачы бюро суполкі і дае ацэнку яго дзейнасці;
– вылучае ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь кандыдатаў у дэпутаты;
– вырашае іншыя пытанні дзейнасці суполкі.
Сход суполкі, якая ўваходзіць у склад раённай, гарадской (без раённага дзялення) арганізацыі, выбірае дэлегатаў на канферэнцыю адпаведнай арганізацыйнай структуры.

4.17. Бюро суполкі арганізуе працу па выкананні пастаноў сходаў суполкі і вышэйстаячых органаў партыі, вядзе збор партыйных складак, прымае рашэнні аб публічных мерапрыемствах.

4.18. Пасяджэнні бюро суполкі, якое з’яўляецца кіруючым органам структуры паміж яе сходамі, праводзяцца не радзей як два разы на год па пастанове бюро суполкі, па ініцыятыве старшыні суполкі або па пісьмова аформленым патрабаванні не менш як 1/3 сябраў бюро суполкі. 


Б. ГАРАДСКІЯ, РАЁННЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП

4.19. Гарадскія, раённыя арганізацыі партыі ствараюцца пры наяўнасці не менш як сямі сябраў БСДП.

4.20. Гарадскія арганізацыі БСДП ствараюцца ў гарадах, у якіх маюцца гарадскія Саветы дэпутатаў.

4.21. Раённыя арганізацыі БСДП ствараюцца ў раёнах, цэнтрамі якіх з’яўляюцца населеныя пункты абласнога і раённага падпарадкавання, а таксама ў гарадах з раённым дзяленнем.

4.22. Вышэйшы орган гарадской, раённай арганізацыі БСДП – сход, які склікаецца па рашэнні гарадскога, раённага або абласнога (Мінскага гарадскога) камітэта партыі не радзей як адзін раз на год.

4.23. Сход гарадской, раённай арганізацыі БСДП:
– выбірае тэрмінам на адзін год старшыню арганізацыі, яго намесніка (намеснікаў), скарбніка арганізацыі і, пры неабходнасці, іншых сябраў гарадскога, раённага камітэта партыі;
– заслухоўвае справаздачы гарадскога, раённага камітэта і рэвізійнай камісіі (рэвізора) і дае ацэнку іх дзейнасці;
– разглядае скаргі на рашэнні гарадскога, раённага камітэта БСДП і пры наяўнасці заключэнняў рэвізійнай камісіі (рэвізора) арганізацыі прымае адпаведныя рашэнні;
– вырашае іншыя пытанні дзейнасці арганізацыі.

4.24. Гарадская (у гарадах без раённага дзялення), раённая арганізацыя, у якой стаіць на ўліку 30 і больш сябраў БСДП і ў склад якой уваходзяць дзве і больш партыйных суполак, замест сходаў можа праводзіць канферэнцыі.

4.25. Дату правядзення канферэнцыі гарадской (у гарадах без раённага дзялення), раённай арганізацыі і норму прадстаўніцтва суполак на канферэнцыі вызначае камітэт арганізацыі. У выпадку, калі канферэнцыя гарадской, раённай арганізацыі праводзіцца па пастанове абласнога (Мінскага гарадскога) камітэта партыі, дату яе правядзення і норму прадстаўніцтва на ёй вызначае абласны (Мінскі гарадскі) камітэт.

4.26. Гарадскі, раённы камітэт БСДП:
– арганізуе дзейнасць сябраў партыі па выкананні пастаноў сходаў (канферэнцый) арганізацыі і вышэйстаячых органаў партыі;
– вылучае ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь кандыдатаў у дэпутаты;
– прымае рашэнні аб публічных мерапрыемствах;
– распараджаецца грашовымі сродкамі арганізацыі;
– разглядае скаргі на рашэнні партыйных суполак, якія ўваходзяць у склад гарадской, раённай арганізацыі і пры наяўнасці заключэнняў рэвізійнай камісіі (рэвізора) арганізацыі прымае адпаведныя рашэнні;
– вырашае іншыя пытанні дзейнасці арганізацыі, якія не адносяцца да кампетэнцыі сходу (канферэнцыі).
 
4.27. Пасяджэнні гарадскога, раённага камітэта БСДП праводзяцца не радзей як два разы на год па пастанове камітэта, па ініцыятыве старшыні арганізацыі або па пісьмова аформленым патрабаванні не менш як 1/3 сябраў камітэта.

4.28. Вышэйшы орган гарадской арганізацыі БСДП у гарадах з раённым дзяленнем – сход або канферэнцыя, якія склікаюцца па рашэнні гарадскога або абласнога камітэта партыі не радзей як адзін раз на год.

4.29. Дату правядзення гарадской партыйнай канферэнцыі і норму прадстаўніцтва на ёй раённых арганізацый і суполак вызначае гарадскі камітэт БСДП, а ў выпадку, калі канферэнцыя праводзіцца па ініцыятыве абласнога камітэта партыі, – абласны камітэт БСДП.

4.30. Сход (канферэнцыя) гарадской арганізацыі БСДП у гарадах з раённым дзяленнем:
– выбірае тэрмінам на адзін год старшыню арганізацыі, яго намесніка (намеснікаў) скарбніка арганізацыі і, пры неабходнасці, іншых сябраў гарадскога камітэта партыі;
– заслухоўвае справаздачы гарадскога камітэта і рэвізійнай камісіі (рэвізора) і дае ацэнку іх дзейнасці;
– вырашае іншыя пытанні дзейнасці арганізацыі.

4.31. Гарадскі камітэт БСДП у гарадах з раённым дзяленнем:
– каардынуе дзейнасць раённых арганізацый і суполак партыі па выкананні пастаноў канферэнцый гарадской арганізацыі і вышэйстаячых органаў партыі;
– вылучае ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь кандыдатаў у дэпутаты;
– распараджаецца грашовымі сродкамі арганізацыі;
– разглядае скаргі на рашэнні раённых арганізацый і суполак і пры наяўнасці заключэнняў рэвізійнай камісіі (рэвізора) гарадской арганізацыі прымае адпаведныя рашэнні;
– вырашае іншыя пытанні дзейнасці арганізацыі, якія не адносяцца да кампетэнцыі сходу (канферэнцыі).

4.32. Пасяджэнні гарадскога камітэта БСДП ў горадзе з раённым дзяленнем праводзяцца не радзей як два разы на год па пастанове камітэта, па ініцыятыве старшыні гарадской арганізацыі або па пісьмова аформленым патрабаванні не менш як 1/3 сябраў камітэта.

4.33. У гарадах і раёнах, дзе адсутнічаюць гарадскія і раённыя камітэты партыі, гарадскія і раённыя бюро суполак, іх паўнамоцтвы ажыццяўляе абласны (Мінскі гарадскі) камітэт БСДП.


В. АБЛАСНЫЯ I МІНСКАЯ ГАРАДСКАЯ АРГАНІЗАЦЫІ

4.34. Гарадскія (у гарадах без раённага дзялення), раённыя арганізацыі партыі, гарадскія і раённыя суполкі аб’ядноўваюцца ў абласную арганізацыю БСДП.

4.35. Раённыя арганізацыі і суполкі партыі у г. Мінску аб’ядноўваюцца ў Мінскую гарадскую арганізацыю БСДП, якая прыраўноўваецца да статусу абласной партыйнай арганізацыі.

4.36. Абласная (Мінская гарадская) арганізацыя БСДП ствараецца пры ўмове,  што на тэрыторыі вобласці (г. Мінска) зарэгістраваны (пастаўлены на ўлік) у галоўных упраўленнях юстыцыі не менш як дзве гарадскія (у гарадах без раённага дзялення), раённыя арганізацыйныя структуры.

4.37. Вышэйшы орган абласных і Мінскай гарадской арганізацый БСДП — канферэнцыя, якая праводзіцца не радзей як адзін раз на два гады.

4.38. Канферэнцыя абласной і Мінскай гарадской арганізацыі БСДП збіраецца па рашэнні Прэзідыума партыі, абласнога (Мінскага гарадскога) камітэта або па патрабаванні 1/3 гарадскіх (у гарадах без раённага дзялення), раённых арганізацый і гарадскіх, раённых суполак, выказаным на працягу аднаго месяца.

4.39. Дэлегаты абласной (Мінскай гарадской) канферэнцыі БСДП выбіраюцца на сходах (канферэнцыях) гарадскіх (у гарадах без раённага дзялення), раённых арганізацый і на сходах гарадскіх, раённых суполак паводле нормы, вызначанай абласным (Мінскім гарадскім) камітэтам партыі. У выпадку, калі абласная (Мінская гарадская) канферэнцыя праводзіцца па пастанове Прэзідыума БСДП, норма прадстаўніцтва на ёй гарадскіх (у гарадах без раённага дзялення), раённых арганізацый, гарадскіх, раённых суполак вызначаецца Прэзідыумам партыі.

4.40. Калі ў горадзе, раёне адсутнічае гарадская, раённая суполка, гарадская, раённая арганізацыя партыі, выбары дэлегатаў на абласную (Мінскую гарадскую) канферэнцыю могуць праводзіцца на сходзе сябраў БСДП дадзенага горада, раёна, які склікаецца пастановай абласнога (Мінскага гарадскога) камітэта або, пры адсутнасці абласнога камітэта, Прэзідыумам БСДП. 

4.41. У выпадку, калі абласная (Мінская гарадская) канферэнцыя праводзіцца па пастанове Прэзідыума БСДП, сходы (канферэнцыі) гарадскіх (у гарадах без раённага дзялення), раённых арганізацый, гарадскіх і раённых суполак, сябраў БСДП, якія пражываюць у горадзе, раёне дадзенай вобласці могуць склікацца па пастанове Прэзідыума БСДП.

4.42. Копія пратаколу або выпіска з пратаколу сходу (канферэнцыі) гарадской (у гарадах без раённага дзялення) і раённай арганізацыі, гарадской, раённай суполкі партыі па выбарах дэлегатаў на абласныя (Мінскую гарадскую) канферэнцыі БСДП дасылаецца ў абласныя (Мінскі гарадскі) камітэты партыі або ў Прэзідыум БСДП не пазней як за трое сутак да дня правядзення абласной (Мінскай гарадской) канферэнцыі.

4.43.  Канферэнцыя абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі БСДП:
– выбірае тэрмінам на два гады старшыню абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі, яго намесніка (намеснікаў), скарбніка арганізацыі і, пры неабходнасці, іншых сябраў абласнога (Мінскага гарадскога) камітэта партыі;
– заслухоўвае справаздачы абласнога (Мінскага гарадскога) камітэта і рэвізійнай камісіі (рэвізора) арганізацыі і дае ацэнку іх дзейнасці;
– вылучае кандыдатаў у склад Цэнтральнага Камітэта і Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП; 
– вырашае іншыя пытанні дзейнасці арганізацыі.

4.44. Абласны (Мінскі гарадскі) камітэт БСДП:
– каардынуе дзейнасць гарадскіх, раённых арганізацый і гарадскіх, раённых суполак партыі па выкананні пастаноў канферэнцый арганізацыі і вышэйстаячых органаў партыі;
– вылучае ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь кандыдатаў у дэпутаты;
– распараджаецца грашовымі сродкамі арганізацыі;
– разглядае скаргі на рашэнні гарадскіх, раённых суполак,  гарадскіх, раённых арганізацый, гарадскіх камітэтаў БСДП у гарадах з раённым дзяленнем і пры наяўнасці заключэнняў рэвізійнай камісіі (рэвізора) абласной арганізацыі прымае адпаведныя рашэнні;
– вырашае іншыя пытанні дзейнасці арганізацыі, якія не адносяцца да кампетэнцыі канферэнцыі.

4.45. Пасяджэнні абласнога (Мінскага гарадскога) камітэта БСДП праводзяцца не радзей як два разы на год па пастанове камітэта, па ініцыятыве старшыні арганізацыі або па пісьмова аформленым патрабаванні не менш як 1/3 сябраў камітэта.

4.46. У абласцях, дзе адсутнічаюць абласныя камітэты партыі, іх паўнамоцтвы часова ажыццяўляе Прэзідыум БСДП. 

4.47. У абласцях, дзе адсутнічаюць абласныя камітэты партыі, Прэзідыум БСДП, ажыццяўляючы паўнамоцтвы абласнога камітэта партыі, у парадку, прадугледжаным  п. 4.40 гэтага Статута, праводзіць сходы сябраў БСДП, якія пражываюць у пэўным раёне, горадзе, а таксама абласныя канферэнцыі сябраў БСДП па выбарах дэлегатаў на З’езд партыі.


V. ВЫШЭЙШЫ І ВЫБАРНЫЯ ОРГАНЫ

5.1. Вышэйшым органам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі  (Грамада) з’яўляецца З’езд.
Кіруючым органам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з’яўляецца Цэнтральны Камітэт (далей па тэксту – ЦК).
Распарадча-выканаўчым органам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з’яўляецца Прэзідыум.
Кантрольна-рэвізійным органам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з’яўляецца Цэнтральная Рэвізійная Камісія (далей па тэксту – ЦРК).


А. З’ЕЗД ПАРТЫІ

5.2. З’езд партыі склікаецца не радзей як адзін раз на два гады.

5.3. Норму прадстаўніцтва на З’ездзе, месца і час яго правядзення вызначае ЦК БСДП не пазней чым за тры месяцы да вызначанай даты. Не пазней чым за тры месяцы да вызначанай даты ЦК БСДП фармулюе праект парадку дня З’езду.

5.4. Дэлегатамі на З’езд БСДП з’яўляюцца:
а) сябры партыі, выбраныя канферэнцыямі абласных (Мінскай гарадской) арганізацый партыі;
б) сябры партыі, выбраныя абласнымі канферэнцыямі сябраў БСДП у тых абласцях, дзе паўнамоцтвы абласнога камітэта ажыццяўляе Прэзідыум партыі;
в) сябры ЦК і Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП, выбраныя папярэднім З’ездам.

5.5. Прэзідыум БСДП стварае Камісію па падрыхтоўцы З’езду, якая рыхтуе праекты дакументаў З’езду і выносіць іх на разгляд Прэзідыума не пазней як за шэсць тыдняў да пачатку З’езду.

5.6. Гарадскія, раённыя арганізацыі, гарадскія, раённыя суполкі БСДП атрымліваюць праекты дакументаў З’езду не пазней як за месяц да пачатку яго працы.

5.7. Копіі пратаколаў або выпіскі з пратаколаў абласной (Мінскай гарадской) канферэнцый аб выбранні дэлегатаў высылаюцца ў апарат ЦК БСДП не пазней чым за дзесяць дзён да пачатку З’езду.

5.8. Апарат ЦК БСДП высылае дэлегатам канчатковыя праекты дакументаў З’езду не пазней чым за тыдзень да пачатку яго працы.

5.9. Нечарговы З’езд партыі склікаецца па рашэнні ЦК БСДП, або па патрабаванні 1/3 абласных, у лік якіх уваходзіць і Мінскі гарадскі,  камітэтаў партыі, выказаным пісьмова на працягу аднаго месяца, або ў выпадку, калі большасць сябраў ЦК БСДП выказвае недавер старшыні БСДП, або ў выпадку, прадугледжаным п. 7.4 гэтага Статута. 

5.10. Праграма і Статут БСДП, змяненні і (або) дапаўненні да іх, а таксама рашэнне аб ліквідацыі або рэарганізацыі партыі прымаюцца не менш як 2/3 прысутных дэлегатаў, пастановы па іншых пытаннях — больш як 1/2 прысутных дэлегатаў.

5.11. З’езд БСДП можа праводзіцца ў некалькі сесій. Пры гэтым паўнамоцтвы дэлегатаў сапраўдныя на працягу шасці месяцаў ад першага пасяджэння З’езду.

5.12. З’езд БСДП:
– прымае Статут і Праграму БСДП, а таксама змяненні і (або) дапаўненні да іх;
– у наступнай паслядоўнасці выбірае тэрмінам на два гады: старшыню партыі і старшыню ЦРК, першага намесніка старшыні і намеснікаў старшыні партыі, сябраў ЦК і ЦРК партыі;
– заслухоўвае справаздачы ЦК і ЦРК, ацэньвае іх дзейнасць;
– разглядае скаргі на рашэнні Цэнтральнага Камітэта і Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі і пры неабходнасці адмяняе іх;
– выпрацоўвае стратэгічную лінію партыі;
– таемным галасаваннем вырашае пытанне аб падтрымцы кандыдата (прэтэндэнта) на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
– таемным або адкрытым галасаваннем вылучае кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь;
– зацвярджае выбарчыя блокі і прымае выбарчую платформу партыі пры выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
– канчаткова вырашае спрэчныя пытанні пра сяброўства ў БСДП;
– прымае Выбарчы і Фінансава-гаспадарчы рэгламенты партыі, а таксама Палажэнне аб фракцыях у БСДП; 
– абмяркоўвае і вырашае іншыя важнейшыя пытанні дзейнасці партыі.

5.13. Рашэнні З’езду БСДП можа адмяніць толькі  З’езд партыі.  


Б. ЦЭНТРАЛЬНЫ КАМІТЭТ БСДП

5.14. ЦК БСДП з’яўляецца кіруючым органам партыі ў перыяд паміж з’ездамі.

5.15. У склад ЦК БСДП уваходзяць не больш як 45 сябраў: старшыня, першы намеснік старшыні, намеснікі старшыні партыі, іншыя сябры партыі, выбраныя З’ездам.

5.16. У перыяд паміж з’ездамі партыі ЦК можа шляхам кааптацыі пашырыць свой склад, але не больш як на 20 працэнтаў першапачатковага складу. 

5.17. ЦК БСДП :
– прымае праграмныя і канцэптуальныя дакументы па асобных напрамках дзейнасці партыі;
– у выпадку з’яўлення вакансій першага намесніка старшыні, намеснікаў старшыні партыі таемным галасаваннем выбірае з ліку сябраў ЦК на вакантныя пасады часовых выканаўцаў іх абавязкаў;
– таемным галасаваннем выбірае з ліку сябраў ЦК БСДП генеральнага сакратара БСДП і скарбніка БСДП, кандыдатуры якіх вылучае па ўзгадненні з Прэзідыумам старшыня партыі;
– па прадстаўленні Прэзідыума партыі прызначае і вызваляе ад абавязкаў сакратароў апарату ЦК; 
– утварае перадвыбарчыя блокі пры выбарах у Парламент Рэспублікі Беларусь і прымае выбарчую платформу партыі;
– вызначае формы і напрамкі супрацоўніцтва БСДП  з іншымі палітычнымі арганізацыямі і грамадскімі аб’яднаннямі ў Беларусі і за яе межамі;
– вызначае штогадовы бюджэт БСДП  і заслухоўвае справаздачы аб яго выкананні;
– па сваёй ініцыятыве або па прапанове Прэзідыума партыі фарміруе пастаянныя і часовыя камісіі і рабочыя групы, якія з’яўляюцца дарадчымі органамі партыі, і прымае Палажэнне аб іх і Рэгламент іх працы;
– разглядае скаргі на рашэнні абласных (Мінскай гарадской) канферэнцый і Прэзідыума БСДП і пры наяўнасці заключэнняў Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі прымае адпаведныя рашэнні;
– вылучае для прадстаўлення З’езду кандыдатуры на пасады старшыні, першага намесніка і намеснікаў старшыні БСДП;
– прымае Рэгламент ЦК БСДП, а таксама Інструкцыю аб парадку прыёму ў партыю, спынення сяброўства ў партыі, уліку сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і выдачы партыйных пасведчанняў;
– уносіць змяненні і (або) дапаўненні ў Статут БСДП, калі яны выкліканы зменамі ў заканадаўстве і пераменай юрыдычнага адрасу;
– тлумачыць Статут БСДП;
– вырашае іншыя важныя пытанні дзейнасці БСДП, якія не належаць да выключнай кампетэнцыі З’езду.

5.18. Пасяджэнні ЦК БСДП  праводзяцца па ініцыятыве старшыні партыі, па рашэннях Цэнтральнага Камітэта і Прэзідыума БСДП або па пісьмова аформленым патрабаванні не менш як 1/3 сябраў Цэнтральнага Камітэта не радзей як 4 разы на год.

VI. ЦЭНТРАЛЬНЫЯ ОРГАНЫ БСДП

А. ПРЭЗІДЫУМ БСДП

6.1. Прэзідыум БСДП з’яўляецца распарадча-выканаўчым органам, які кіруе арганізацыйнай і ідэалагічнай працай партыі ў перыяд паміж пасяджэннямі ЦК БСДП і падсправаздачны яму.

6.2. У склад Прэзідыума партыі ўваходзяць: старшыня партыі, першы намеснік і намеснікі старшыні партыі, генеральны сакратар і скарбнік БСДП, старшыні абласных і Мінскай гарадской арганізацый партыі.
Калі ў вобласці ёсць сябры БСДП, але адсутнічае зарэгістраваная (пастаўленая на ўлік) у адпаведным галоўным упраўленні юстыцыі абласная партыйная арганізацыя, Цэнтральны Камітэт партыі па прапанове Прэзідыума БСДП таемным галасаваннем выбірае ад сябраў партыі гэтай вобласці аднаго прадстаўніка  ў склад Прэзідыума.

6.3. Прэзідыум БСДП:
– арганізуе выкананне рашэнняў З’езду і ЦК БСДП;
– прымае рашэнні аб адносінах партыі да выканаўчай улады;
– прымае рашэнні пра агульнапартыйныя праекты, акцыі і мерапрыемствы;
– распараджаецца сродкамі партыі згодна з бюджэтам партыі, а таксама матэрыяльна-тэхнічнымі рэсурсамі;
– вызначае штатны расклад апарату ЦК партыі;
– прымае Рэгламент Прэзідыума, Палажэнне аб апараце ЦК БСДП, Палажэнне аб партыйным архіве, а таксама зацвярджае наменклатуру спраў;
– абагульняе прапановы і праекты дакументаў, якія паступілі для разгляду на пасяджэннях ЦК і З’ездзе БСДП;
– разам з дэпутацкай групай БСДП у органе заканадаўчай улады рыхтуе і аналізуе законапраекты, якія ўносяцца на разгляд Парламента;
– разглядае скаргі на рашэнні гарадскіх, раённых суполак, гарадскіх, раённых арганізацый, а таксама гарадскіх камітэтаў у гарадах з раённым дзяленнем з тых абласцей, дзе адсутнічаюць абласныя арганізацыі БСДП, і пры наяўнасці заключэнняў Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі прымае адпаведныя рашэнні;
– разглядае скаргі на рашэнні абласных (Мінскага гарадскога) камітэтаў і пры наяўнасці заключэнняў Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі прымае адпаведныя рашэнні;
– вырашае іншыя пытанні партыйнай дзейнасці, якія не належаць да выключнай кампетэнцыі З’езду і ЦК БСДП.

6.4. Пасяджэнні Прэзідыума БСДП праводзяцца не радзей як адзін раз на месяц па ініцыятыве старшыні партыі, па рашэнні Прэзідыума БСДП або па пісьмова аформленым патрабаванні не менш як 1/3 сябраў Прэзідыума.

Б. СТАРШЫНЯ I НАМЕСНІКІ СТАРШЫНІ БСДП

6.5. Старшыня БСДП у межах паўнамоцтваў, вызначаных гэтым Статутам, рашэннямі З’езду, ЦК БСДП і Прэзідыума БСДП, прадстаўляе партыю ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, разам з генеральным сакратаром БСДП  падпісвае дакументы ЦК  і Прэзідыума партыі (фінансавыя – разам са скарбнікам).

6.6. Старшыня БСДП, першы намеснік і намеснікі старшыні:
– арганізуюць працу ЦК БСДП і Прэзідыума партыі;
– кіруюць пэўнымі напрамкамі партыйнай працы і каардынуюць дзейнасць пастаянных і часовых камісій БСДП і яе рабочых груп, выконваюць іншыя абавязкі ў межах паўнамоцтваў, вызначаных гэтым Статутам, рашэннямі З’езду, ЦК і Прэзідыума БСДП.

6.7. Адзін і той самы сябар партыі не можа быць выбраны старшынёй БСДП больш як на тры тэрміны (6 гадоў) запар.

6.8. Пры адсутнасці старшыні БСДП  яго абавязкі выконвае першы намеснік старшыні. Па даручэнні ЦК і Прэзідыума БСДП ён разам з генеральным сакратаром БСДП  падпісвае дакументы ЦК  і Прэзідыума партыі (фінансавыя – разам са скарбнікам).


В. АПАРАТ ЦК БСДП I СКАРБНІК ПАРТЫІ

6.9. Апарат ЦК БСДП  на чале з генеральным сакратаром  партыі ствараецца для матэрыяльна-тэхнічнага і арганізацыйнага забеспячэння працы ЦК і Прэзідыума БСДП.

6.10. Апарат ЦК БСДП складаецца з сакратароў і тэхнічнага персаналу.

6.11. Прыём і звальненне тэхнічных супрацоўнікаў апарату ЦК БСДП з працы ажыццяўляе Прэзідыум БСДП па прапанове старшыні партыі і генеральнага сакратара БСДП.

6.12. Функцыянальныя абавязкі генеральнага сакратара, скарбніка, сакратароў і тэхнічных супрацоўнікаў апарату ЦК БСДП  вызначаюцца Палажэннем аб апараце ЦК БСДП.

6.13. Генеральны сакратар БСДП у сваёй дзейнасці кіруецца гэтым Статутам, рашэннямі З’езду, ЦК і Прэзідыума партыі.

6.14. Скарбнік БСДП нясе асабістую адказнасць за фінансава-гаспадарчую дзейнасць, маёмасць і выкананне бюджэту партыі.

6.15. Мова справаводства цэнтральных органаў БСДП — беларуская.

6.16. Мова справаводства суполак і арганізацый БСДП беларуская або руская  (па іх выбары).


VII. КАНТРОЛЬНЫЯ ОРГАНЫ БСДП

7.1. Кантрольнымі органамі БСДП  з’яўляюцца Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП і рэвізійныя камісіі (рэвізоры) арганізацыйных структур партыі.

7.2. ЦРК БСДП збіраецца на свае пасяджэнні не радзей як 4 разы на год, а рэвізійныя камісіі арганізацыйных структур – не радзей як 2 разы на год. На сваіх арганізацыйных пасяджэннях ЦРК БСДП і рэвізійныя камісіі арганізацыйных структур выбіраюць намесніка старшыні адпаведнай камісіі.
Намеснік старшыні ЦРК і намеснік старшыні рэвізійнай камісіі арганізацыйнай структуры выконвае абавязкі старшыні камісіі пры яго адсутнасці.

7.3. Праца ЦРК БСДП і рэвізійных камісій арганізацыйных структур рэгулюецца Статутам БСДП і Рэгламентам ЦРК БСДП і рэвізійных камісій арганізацыйных структур, які прымае Цэнтральная Рэвізійная Камісія партыі. 

7.4. ЦРК БСДП:
– вызначае адпаведнасць дзейнасці сябраў партыі, выбарных органаў і асоб БСДП  і яе арганізацыйных структур Праграме і Статуту партыі;
– кантралюе паступленне і выкарыстанне сродкаў БСДП, захаванне і выкарыстанне партыйнай маёмасці;
– кантралюе паўнамоцтвы пасяджэнняў ЦК і Прэзідыума, правамоцнасць прынятых рашэнняў;
– правярае справаводства апарату ЦК БСДП і арганізацыйных структур;
– дапамагае рэвізійным камісіям (рэвізорам) арганізацыйных структур;
– інфармуе З’езд і ЦК БСДП, а таксама адпаведныя органы арганізацыйных структур БСДП пра выяўленыя парушэнні і патрабуе іх ухілення;
– мае права ставіць перад ЦК БСДП, пры выяўленні адыходу ЦК БСДП і яго кіраўніцтва ад нормаў Праграмы і Статута БСДП, пытанне аб скліканні нечарговага З’езду БСДП, і пры падтрымцы такой прапановы 1/3 сябраў ЦК БСДП  З’езд павінен быць скліканы на працягу шасці тыдняў.

7.5. Сябры ЦРК не могуць уваходзіць у склад Цэнтральнага Камітэта і Прэзідыума БСДП.

7.6. Сябры рэвізійных камісій (рэвізоры) арганізацыйных структур не могуць уваходзіць у склад кіруючых органаў адпаведных структур.

7.7. Старшыні і сябры рэвізійных камісій (рэвізоры) абласных (Мінскай гарадской) арганізацый БСДП выбіраюцца на канферэнцыях гэтых арганізацыйных структур тэрмінам на два гады.
Старшыні і сябры рэвізійных камісій (рэвізоры) гарадскіх, раённых арганізацый БСДП, гарадскіх, раённых суполак, а таксама суполак, якія ўваходзяць у склад гарадскіх, раённых арганізацый, выбіраюцца на сходах (канферэнцыях) гэтых арганізацыйных структур тэрмінам на адзін год.

7.8. Рэвізійныя камісіі (рэвізоры) арганізацыйных структур БСДП:
– кантралююць паступленне і выдаткаванне грашовых сродкаў арганізацый, захаванне і выкарыстанне партыйнай маёмасці;
– вызначаюць адпаведнасць дзейнасці сябраў БСДП, арганізацыйных структур БСДП, іх выбарных органаў і асоб Праграме і Статуту партыі;
– кантралююць паўнамоцтвы пасяджэнняў кіруючых органаў адпаведных арганізацыйных структур, правамоцнасць прынятых рашэнняў;
– ставяць перад сходамі (канферэнцыямі) і камітэтамі арганізацыйных структур пытанні аб выпраўленні выяўленых парушэнняў;
– правяраюць справаводства арганізацыйных структур; 
– інфармуюць аб выяўленых сур’ёзных парушэннях Праграмы і Статута партыі ЦРК БСДП.

7.9. Пры выяўленні сур’ёзных парушэнняў Праграмы і Статута БСДП  рэвізійныя камісіі (рэвізоры) арганізацыйных структур ставяць пытанне аб скліканні нечарговага сходу (канферэнцыі) адпаведнай арганізацыйнай структуры, і пры падтрымцы такой прапановы 1/3 сябраў адпаведнага кіруючага органа сход (канферэнцыя) павінен быць скліканы на працягу двух тыдняў.

7.10. Рашэнне рэвізійнай камісіі (рэвізора) суполкі, якая ўваходзіць у склад гарадской, раённай арганізацыі можа быць абскарджана перад рэвізійнай камісіяй (рэвізорам) гарадской, раённай арганізацыі. Рашэнне рэвізійнай камісіі (рэвізора) гарадской, раённай суполкі БСДП можа быць абскарджана перад рэвізійнай камісіяй (рэвізорам) абласной арганізацыі партыі, а пры адсутнасці рэвізійнай камісіі (рэвізора) абласной арганізацыі – перад Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіяй БСДП. Рашэнне рэвізійнай камісіі (рэвізора) гарадской (у гарадах без раённага дзялення), раённай арганізацыі БСДП можа быць абскарджана перад рэвізійнай камісіяй (рэвізорам) абласной арганізацыі партыі, а пры адсутнасці рэвізійнай камісіі (рэвізора) абласной арганізацыі – перад ЦРК БСДП. Рашэнне рэвізійнай камісіі (рэвізора) раённай арганізацыі БСДП у гарадах з раённым дзяленнем можа быць абскарджана перад рэвізійнай камісіяй (рэвізорам) гарадской арганізацыі, а пры адсутнасці рэвізійнай камісіі (рэвізора) гарадской арганізацыі – перад рэвізійнай камісіяй (рэвізорам) абласной арганізацыі партыі або (пры адсутнасці рэвізійнай камісіі (рэвізора) абласной арганізацыі) перад ЦРК БСДП. Рашэнне рэвізійнай камісіі (рэвізора) гарадской арганізацыі ў гарадах з раённым дзяленнем можа быць абскарджана перад рэвізійнай камісіяй (рэвізорам) абласной арганізацыі або (пры адсутнасці рэвізійнай камісіі (рэвізора) абласной арганізацыі) перад ЦРК БСДП. Рашэнне рэвізійнай камісіі (рэвізора) абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі партыі можа быць абскарджана перад ЦРК БСДП.


VIII. ПАРТЫЙНЫЯ ГРУПЫ Ў ОРГАНЕ ЗАКАНАДАЎЧАЙ УЛАДЫ
I МЯСЦОВЫХ САВЕТАХ

8.1. Дзейнасць БСДП у органе заканадаўчай улады Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветах дэпутатаў з’яўляецца асноўным спосабам ажыццяўлення яе праграмных мэтаў і задач.

8.2. Сябры БСДП, выбраныя дэпутатамі органа заканадаўчай улады Рэспублікі Беларусь, утвараюць партыйную групу ў Парламенце.

8.3. Партгрупа далучае да супрацоўніцтва дэпутатаў – сябраў іншых партый і беспартыйных, якія падзяляюць ідэі і мэты сацыял-дэмакратыі.

8.4. Партгрупа ў сваёй дзейнасці кіруецца Праграмай партыі, рашэннямі з’езда, ЦК і Прэзідыума БСДП.

8.5. Дэпутацкая партгрупа самастойна вырашае пытанні арганізацыі сваёй дзейнасці ў Парламенце.

8.6. Дэпутацкая партгрупа карыстаецца арганізацыйнымі, матэрыяльнымі і інтэлектуальнымі магчымасцямі БСДП для рэалізацыі праграмных мэтаў партыі парламенцкімі сродкамі.

8.7. У мясцовых Саветах дэпутатаў паводле палажэння, зацверджанага ЦК БСДП, арганізуюцца і дзейнічаюць партгрупы БСДП.


ІX. СРОДКІ I ІНШАЯ МАЁМАСЦЬ БСДП

9.1. БСДП мае права мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную ёй для дзейнасці, прадугледжанай Статутам БСДП, за выключэннем аб’ектаў, якія згодна з законам могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.

9.2. Маёмасць БСДП з’яўляецца партыйнай уласнасцю. Рашэнні аб размеркаванні маёмасці партыі, а таксама аб парадку яе выкарыстання прымае выключна Прэзідыум БСДП. 

9.3. Грашовыя сродкі БСДП фармуюцца са штогадовых сяброўскіх складак, з даходаў ад выдавецкай дзейнасці, ахвяраванняў сябраў партыі, асобных грамадзян, арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў і іншых паступленняў, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

9.4. Збор сяброўскіх складак праводзіцца ў суполках, гарадскіх, раённых арганізацыях БСДП, а пры адсутнасці гарадскіх і раённых арганізацыйных структур – абласнымі (Мінскім гарадскім) камітэтамі партыі. Сабраныя сродкі пераводзяцца на рахунак партыі. Сябры БСДП могуць пераводзіць сяброўскія складкі на рахунак партыі і ў індывідуальным парадку. 60 працэнтаў сродкаў, якія паступілі на рахунак партыі, Прэзідыум БСДП выдаткоўвае на патрэбы адпаведных арганізацыйных структур па іх просьбе.

9.5. Парадак збору сяброўскіх складак, у тым ліку ў гарадах і раёнах, дзе адсутнічаюць зарэгістраваныя (пастаўленыя на ўлік) партыйныя структуры, вызначаецца адпаведнай інструкцыяй, якую прымае Прэзідыум БСДП. 

9.6. Рашэннем гарадской (у гарадах без раённага дзялення), раённай арганізацыйнай структуры сябры партыі могуць часткова або цалкам вызваляцца ад уплаты сяброўскіх складак. Калі ў горадзе, раёне адсутнічае партыйная структура, часткова або цалкам вызваліць сябра партыі ад уплаты складак можа абласны (Мінскі гарадскі) камітэт БСДП або (пры адсутнасці абласнога камітэта) Прэзідыум БСДП.

9.7. Арганізацыйныя структуры, а таксама выбарныя органы партыі, па рашэнні якіх сябры БСДП працуюць у партыйных органах, пералічваюць у фонд дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійны фонд сродкі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9.8. Арганізацыйныя структуры і выбарныя органы партыі выкарыстоўваюць свае сродкі на выплаты ў бюджэт, прадугледжаныя заканадаўствам, арэнду памяшканняў і набыццё неабходнай для дзейнасці партыі маёмасці, выплаты заробку штатным і іншым работнікам, фінансавую дапамогу арганізацыйным структурам, фінансавую дапамогу сябрам партыі, якія маюць у ёй патрэбу, дабрачынныя мэты, а таксама іншыя мэты, якія не супярэчаць Статуту БСДП і  заканадаўству Рэспублікі Беларусь.


X. СРОДКІ МАСАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ БСДП

10.1. БСДП можа засноўваць свае газеты, часопісы і бюлетэні.

10.2. Свае друкаваныя органы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь могуць засноўваць арганізацыйныя структуры, асобныя сябры ці групы сябраў партыі.

10.3. Галоўных рэдактараў і рэдкалегіі агульнапартыйных органаў друку таемным галасаваннем выбірае ЦК БСДП.


XI. СІМВОЛІКА БСДП

11.1. БСДП можа мець свае сімвалы (сцяг, эмблему, вымпел, значок, гальштук), якія зацвярджаюцца Цэнтральным Камітэтам партыі і рэгіструюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.


XII. СПЫНЕННЕ ДЗЕЙНАСЦІ БСДП

12.1. Ліквідацыя БСДП ажыццяўляецца на падставе рашэння З’езду, прынятага ў адпаведнасці з п. 5.10 гэтага Статута, а таксама па рашэнні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь на падставах і ў парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

12.2. Для правядзення ліквідацыі БСДП на З’ездзе партыі ствараецца ліквідацыйная камісія, вызначаецца парадак і тэрмін ліквідацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама парадак выкарыстання застаўшыхся сродкаў і іншай маёмасці партыі пасля яе ліквідацыі.

12.3. Рашэнне З’езду аб рэарганізацыі партыі, у тым ліку аб зліцці (аб’яднанні) БСДП з іншымі партыямі, прымаецца ў адпаведнасці з п. 5.10 гэтага Статута.

12.4. Сродкі і іншая маёмасць, што застаюцца пасля ліквідацыі БСДП, пасля задавальнення маёмасных прэтэнзій выкарыстоўваюцца на рэалізацыю мэтаў і задач, прадугледжаных п.п. 2.1 і 2.2 Статута партыі.

12.5. Справаводства БСДП вядзецца ва ўстаноўленым парадку, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Матэрыялы па асабовым складзе і іншыя архіўныя дакументы здаюцца ва ўстановы, якія захоўваюць Нацыянальны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь па месцы знаходжання юрыдычнага адрасу.


                                                                                                          Дадатак № 1 да Статута
                                                                                        Беларускай сацыял-дэмакратычнай 
                                                                                        партыі (Грамада)

                                                                                        Прыняты Цэнтральным Камітэтам 
                                                                                        БСДП 26 мая 2021 года
 

Дапаўненні, унесеныя ў Статут 
Беларускай сацыял-дэмакратычнай 
партыі (Грамада)

1.падпункт 4.12 пункта 4 Статута БСДП дапоўніць абзацам наступнага зместу:
“Гарадскія, раённыя суполкі могуць стварацца рашэннямі сходаў сябраў партыі, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, па стварэнні суполкі і выбарах яе выбарных органаў. Пры выбарах выбарных органаў суполкі сябры партыі кіруюцца пп. 4.3, 4.16, 7.7 Статута БСДП. Рашэнне аб скліканні сходу па стварэнні гарадской, раённай суполкі і выбарах яе выбарных органаў, а таксама аб праекце парадку дня, даце і месцы правядзення сходу прымае Прэзідыум БСДП”.

2.падпункт 4.13 пункта 4 Статута БСДП дапоўніць абзацам наступнага зместу:
“Рашэнне аб стварэнні суполкі прымае сход сябраў партыі, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, па стварэнні суполкі і выбарах яе выбарных органаў. Пры выбарах выбарных органаў суполкі сябры партыі кіруюцца пп. 4.3, 4.16, 7.7 Статута БСДП. Рашэнне аб скліканні сходу па стварэнні суполкі і выбарах яе выбарных органаў, а таксама аб праекце парадку дня, даце і месцы правядзення сходу прымае адпаведны гарадскі (у гарадах без раённага дзялення), раённы камітэт БСДП”.

3.падпункт 4.19 пункта 4 Статута БСДП дапоўніць абзацамі наступнага зместу:
“Гарадскія (у гарадах без раённага дзялення), раённыя арганізацыі партыі могуць стварацца рашэннем сходу сябраў партыі, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, па стварэнні арганізацыі і выбарах яе выбарных органаў. Пры выбарах выбарных органаў арганізацыі сябры партыі кіруюцца пп. 4.3, 4.23, 7.7 Статута БСДП. Рашэнне аб скліканні сходу па стварэнні гарадской (у гарадах без раённага дзялення), раённай арганізацыі і выбарах яе выбарных органаў, а таксама аб праекце парадку дня, даце і месцы правядзення сходу прымае Прэзідыум БСДП.
Гарадскія (у гарадах з раённым дзяленнем) арганізацыі БСДП могуць стварацца пры наяўнасці не менш як дзвюх раённых арганізацыйных структур рашэннем сходу сябраў дадзеных структур па стварэнні арганізацыі і выбарах яе выбарных органаў, або, калі маюцца дзве і больш раённых арганізацыйных структур, у якіх стаяць на ўліку 30 і больш сябраў партыі, рашэннем канферэнцыі па стварэнні гарадской арганізацыі і выбарах яе выбарных органаў, дэлегаты на якую выбіраюцца сходамі раённых арганізацыйных структур. Пры выбарах выбарных органаў гарадской арганізацыі сябры партыі (дэлегаты) кіруюцца пп. 4.3, 4.30, 7.7 Статута БСДП. Рашэнне аб скліканні сходу (канферэнцыі) па стварэнні арганізацыі і выбарах яе выбарных органаў, а таксама аб праекце парадку дня, даце і месцы правядзення сходу (канферэнцыі) прымае Прэзідыум БСДП. Ён жа вызначае норму прадстаўніцтва раённых арганізацыйных структур на канферэнцыі”.

4.падпункт 4.36 пункта 4 Статута БСДП дапоўніць абзацам наступнага зместу:
“Абласная (Мінская гарадская) арганізацыя БСДП можа быць створана канферэнцыяй дэлегатаў ад гарадскіх (у гарадах без раённага дзялення) і раённых арганізацыйных структур па стварэнні абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі і выбарах яе выбарных органаў. Пры выбарах выбарных органаў абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі дэлегаты кіруюцца пп. 4.3, 4.43, 7.7 Статута БСДП. Рашэнне аб скліканні канферэнцыі па стварэнні абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі і выбарах яе выбарных органаў, а таксама аб праекце парадку дня, даце і месцы правядзення канферэнцыі, норме прадстаўніцтва на ёй гарадскіх (у гарадах без раённага дзялення) і раённых арганізацыйных структур прымае Прэзідыум БСДП”.

5.падпункт 5.17 пункта 5 Статута БСДП пасля абзаца трынаццатага дапоўніць абзацам наступнага зместу:
“– пры наяўнасці заключэння Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі прымае рашэнні аб ліквідацыі арганізацыйных структур партыі, зняцці іх з уліку (рэгістрацыі) у галоўных упраўленнях юстыцыі;”.

6.падпункт 6.3 пункта 6 Статута БСДП пасля абзаца дзясятага дапоўніць абзацамі наступнага зместу:
“– надае правы юрыдычнай асобы арганізацыйным структурам партыі і пазбаўляе іх дадзенага права;
– па даручэнні ЦК прадстаўляе ў галоўныя ўпраўленні юстыцыі дакументы для дзяржаўнай рэгістрацыі або пастаноўкі на ўлік арганізацыйных структур партыі;”.


Старшыня БСДПІ.П. Барысаў
 

Заявы БСДП

БСДП заклікае вызваліць лідараў і... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)...
РЭФЕРЭНДУМ АДБЫВАЎСЯ ВА ЎМОВАХ НЕСВАБОДЫ... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі...
БСДП заклікае неадкладна вывесці... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)...

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2022 Усе правы абароненыя