Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Аналітыка

Як галасаванне на даму ўплывае на вынікі выбараў?

серада, 8 Лістапад 2017 19:41 Aўтар: Ігар Барысаў Крыніца: “Права выбару-2018”

 

 

 

 

 

 

 

 Фота ілюстрацыйнае

 

 

 

Як галасаванне на даму ўплывае на вынікі выбараў?

Разбіралася прэс-служба кампаніі назірання “Права выбару-2018”.

Разбіралася прэс-служба кампаніі назірання “Права выбару-2018”.

 Юрыдычныя аспекты галасавання на даму

Арт. 54. “Галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка, удзельніка рэферэндуму на выбарах, рэферэндуме” Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь рэгулюе правядзенне галасавання на даму.

У адпаведнасці з гэтым артыкулам участковая камісія павінна мець не больш за тры пераносных скрынкі для галасавання, галасаванне на даму адбываецца выключна ў асноўны дзень галасавання, афіцыйнага пацвярджання прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання не патрабуецца.

Для галасавання на даму складаецца асобны спіс выбаршчыкаў. Для таго, каб у яго патрапіць, неабходна ўведаміць участковую камісію альбо пісьмова, альбо вусна. Пры атрыманні бюлетэня грамадзяне распісваюцца ў спецыяльным укладным лісце, звесткі з якога пасля пераносяцца ў асноўны спіс прагаласаваўшых.

У арганізацыі працэсу галасавання на даму ўдзельнічае не менш за два члены выбарчай камісіі.

Арт. 55 “Падлік галасоў на ўчастку для галасавання пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, рэферэндуму” Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь указвае, што ўскрыццё скрынак для галасавання і падлік галасоў пры правядзенні выбараў, рэферэндуму ажыццяўляюцца па чарзе: спачатку падлічваюцца бюлетэні, якія знаходзіліся ў скрынцы для галасавання, што выкарыстоўвалася пры датэрміновым галасаванні, затым – што знаходзіліся ў пераносных скрынках, якія выкарыстоўваліся пры галасаванні па месцы знаходжання выбаршчыкаў, удзельнiкаў рэферэндуму, і пасля гэтага – у скрынках для галасавання, што знаходзіліся ў дзень выбараў, рэферэндуму ў памяшканні ўчастка для галасавання. Вынікі падліку галасоў абвяшчаюцца старшынёй камісіі.

 Галасаванне на даму варта ўключыць у кнігу рэкордаў Гінэса

Нацыянальны каардынатар кампаніі назірання “Права выбару-2018” Алесь Сілкоў адзначае, што пад час галасавання на даму некаторыя члены камісій праяўляюць неверагодную спрытнасць і хуткасць, вартую адзнакі ў кнізе рэкордаў Гінэса.

- Калі датэрміновае галасаванне – гэта галаўны боль для ўсіх дэмакратычных кандыдатаў, то галасаванне на даму ў некаторых выпадках выклікае лёгкую іронію, бо некаторыя старшыні ўчастковых камісій спрабуюць нагнаць яўку за кошт людзей, якія, нібыта, прагаласавалі на даму. У камісіях ідуць на розныя хітрыкі і часам мы былі сведкамі таго, як на даму на адным участку галасавала да 20% выбаршчыкаў, што з’яўляецца нонсэнсам, - гаворыць Алесь Сілкоў.

На фота Алесь Сілкоў

Палітык адзначае, што лік прагаласаваўшых на даму ў 2015 і 2016 гадах на некаторых участках дасягаў 300 чалавек, што наводзіла на высновы аб магчымасці завышэння яўкі і ўкідванні бюлетэняў за праўладнага кандыдата. У некаторых выпадках, па падліках назіральнікаў, на галасаванне для кожна чалавека на даму адводзіўся час у 20 секунд, што з’яўляецца абсалютна нерэальным.

 Галасаванне на даму вачыма назіральніка

Пад час прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2015 года прыкладам масавага галасавання на даму стаў райцэнтр Гарадок, што ў Віцебскай вобласці.

Па сведчаннях назіральніка “Права выбару” Лявона Гаравога на некаторых выбарчых участках чацвёртая частка грамадзян “запісалася”, каб прагаласавала на даму. У лічбах гэта выглядала так  – ад 87 за 360 чалавек.

Са словаў назіральніка раней колькасць ахвотных прагаласаваць расла с кожным днём, а у 2015 годзе адразу агучылі такі спіс, што навяло на думкі аб магчымых фальсіфікацыях выбарчага працэсу.

- Праблема заключаецца ў тым, што яшчэ за некалькі дзён да датэрміновага галасавання ў камісіях ужо былі спісы грамадзян, якія, нібыта, жадаюць прагаласаваць на даму. Людзей у гэтыя спісы ўключалі члены камісій самавольна і вельмі часта ўзнікалі сітуацыі калі грамадзяне прыходзілі галасаваць на ўчастак і былі пазначаны, што яны мусяць прагаласаваць на даму, - кажа Лявон Гаравы.

На фота Лявон Гаравы

Назіральнік “Права выбару” адзначае, што дзякуючы вялікай колькасці запісаных грамадзян для галасавання на даму, была істотна завышана яўка выбаршчыкаў. Па факту папярэднія лічбы жадаючых прагаласаваць на даму боль-менш супалі з лічбамі ўнесенымі ў пратаколы.

 

Галасаванне на даму выкарыстоўваецца для завышэння яўкі выбаршчыкаў

Метадыст-аналітык кампаніі назірання “Права выбару-2018” Леў Марголін лічыць, што галасаванне на даму – даволі простая рэч.

- Тут праблема ў тым, што не заўсёды ў назіральнікаў хапае сілаў адсачыць гэты працэс. Бывалі такія выпадкі, калі два чалавекі з ліку членаў камісіі выхадзілі са скрынкай для галасавання і праз паўгадзіны вярталіся назад са скрынкамі, у якіх было ажно 200 бюлетэняў. Гэта зрабіць фізічна немагчыма. Колькі не даказвай камісіі абсурднасць сітуацыі – усё марна, - кажа эксперт.

Леў Марголін адзначае, што калі рабіць галасаванне на даму сумленна і ў прысутнасці назіральніка, то ў гэтым відзе галасавання няма нічога крымінальнага.

На фота Леў Марголін

- Сусветная практыка паказвае, што добрым прыкладам з’яўляецца галасаванне не на даму, а праз пошту. Тут усё проста – заклеіў капэрту з бюлетэнем і выслаў яго поштай. Фактычна галасаванне на даму ў такім разе можна аб’яднаць з перыядам датэрміновага галасавання, - працягвае эксперт.

Акрамя таго метадыст-аналітык адзначае, што датэрміновае галасаванне затратная рэч. Добра, калі на тэрыторыі выбарчага ўчастка 10-15 чалавек пажадалі прагаласаваць на даму, але ж бываюць і выпадкі, калі 50-100 чалавек выказалі такое жаданне. Тут ўзнікае праблема - як абысці кожна, калі гэта канечне, не фікцыя. У нас практыку галасавання на даму часта выкарыстоўваюць для павелічэння яўкі. Вельмі часта члены выбарчых камісій ходзяць па дамах і кватэрах грамадзян, якія не запісваліся на датэрміновае галасаванне і прапаноўваюць ім прагаласаваць. 

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

11.03 Пра дзяржаўнае двухмоўе
01.06 Лукашенко обречён, будущее -- туманно
06.04 Месца Беларусі ў “Індустрыі 4.0”
24.03 "Этот кризис будет намного хуже 2008-го"
05.02 Операция прикрытия. Юрий Федоров – в ожидании горячей осени
22.05 Зеленский против партий: чего ждать от выборов в Верховную раду

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Andrej Kazanovich
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Andrej Kazanovich
Паважаные Грамадзяне
Третья сила CHN в судьбе Беларусии.
Нам не нужы жалкие извинения этих пособников...
Падтрымка рэпрэсіі фінансавымі структурамі ЕС
Ігар Барысаў
Справаздачны даклад Цэнтральнага камітэта XХ з’езду...
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

БСДП не будзе прымаць удзел у VI...  Прэзідыум БСДП абмеркаваў запрашэнне з апарата Савета...
Заявление Брестской областной...         Заявление Брестской областной...
БСДП асуджае затрыманне сваіх таварышаў          ЗаяваПрэзідыумаБеларускай...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2021 Усе правы абароненыя