Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Аналітыка

Пра дзяржаўнае двухмоўе

чацьвер, 11 Сакавік 2021 15:50

Я вось усё больш схіляюся да думкі, што менавіта заканадаўчае двухмоўе ўратуе Беларусь.

Вось я лагічна разважаю: маці ў чалавека адна -- і родная мова таксама павінна быць адна. Як і краіна, дзе чалавек нарадзіўся і пражыў свядомую частку свайго жыцця.

Але ж ёсць у чалавека яшчэ й бацька. І хто ён? Ну, вядома ж, не суседняя краіна з яе мовай(хаця біялагічны бацька можа быць з суседняе краіны). А, мабыць, усё ж такі нашая Зямля. Яна і ёсць бацькам для хомасапіенса(то бок чалавека разумнага). Менавіта наш зямны свет, дзе жыве шмат людзей, народаў і моваў -- каб паміж імі не было варажнечы, і павінен стаць ментальным, духоўным(разумовым) бацькам для хомасапіенса-- чалавека разумнага.

Для таго, каб УСЕ людзі(падкрэсліваю --УСЕ) маглі паміж сабой размаўляць, павінна быць агульная, самая распрацаваная мова міжнародных міжчалавечых зносін. І падобна на тое, што такой моваю, хто б і што іншае ні сцвярджаў, стала па факту ангельская. Ну не кітайская ж з яе іерогліфамі і дыфтонгавым маўленнем!( выбачаюся ў кітайцаў за такое сцвярджэнне).

Таму лагічна напрошваецца выснова: каб уратаваць Беларусь і беларускую мову, трэба на заканадаўчым узроўні ўраўняць у правах нашую родную беларускую мову як мову тытульнай нацыі з мовай міжнароднай. Афіцыйнымі(або дзяржаўнымі, што па сутнасці амаль тое ж самае) павінны быць у постлукашэнкаўскай Беларусі ДЗВЕ мовы -- беларуская і ангельская.

І мы да гэтага прыйдзем, калі захаваем Беларусь. Раней ці пазней, але прыйдзем(лепш раней). Разуменне тых працэсаў, што адбываюцца зараз у Беларусі і будуць імкліва ісці ў посткаронавірусным свеце, прымушае аб гэтым казаць і пісаць. Таму сёння выкладаю сякія-такія аргументы па моўнай праблеме з навукі, што называецца ЛОГІКАЙ.

Як вядома, чалавек -- трохі лянівая па прыродзе сваёй істота. Але! Адмыслова вучыць мову суседняй дзяржавы, якая ахоплівае менш 1% насельніцтва, ён ня стане. Ну, не лагічна неяк. А вось каб мець нармалёвыя стасункі з астанімі 99%, ды ў дадатак мець шмат бонусаў з гэтага(добрую працу, падарожнічаць па свеце і г.д.) -- тут яго ня трэба нават і заахвочваць.

Не адкрыю Амерыкі, калі напішу пра тое, што прыкладна 80% ўсёй інфармацыі ў Інтэрнэце змешчана на АНГЕЛЬСКАЙ мове. Гэта, падкрэслю, тычыцца ўсіх варыянтаў мовы чалавечых зносін( апроч, хіба, мовы жэстаў (сурдаперакладу) для глуханямых, але тут я ня спец, дый працэнт глуханямых у свеце зусім маленькі).

Такім чынам, сярод ўсяго аб'ёму інфармацыі ў сённяшнім свеце АНГЛАМОЎНАЯ лідзіруе з вялікім адрывам ад усіх астатніх моваў, разам узятых. Апроч, хіба, кітайскай, дзе адрыў у суадносінах да ўсяго насельніцтва Зямлі не такі відавочны. Але, як раней ужо агаворвалася, кітайская не вытрымлівае канкурэнцыі з ангельскай. Натуральна, з-за яе цяжкасці навучання і ўспрыняцця іншымі людзьмі: абазначэння на пісьме(іерогліфы) і дыфтонгавага вымаўлення.

Такім чынам, прыходзім да лагічнай высновы: чалавецтва імкліва рушыць да таго, што менавіта АНГЕЛЬСКАЯ МОВА стане мовай міжнародных зносін паміж людзьмі і дзяржавамі.

На сёння мы маем у Інтэрнэце, паўтаруся, 80% ( ці нават болей) усёй інфармацыі, змешчанай па-ангельску:

1) пісьмовага фармату, то бок ангельскіх тэкстаў,

2)гукавага фармату, то бок ангельскай --з амерыканскімі, аўстралійскімі ды іншымі варыяцыямі гаворкі, спеваў і г.д.

3) візуальнага(відэа) фармату, то бок спалучэння гукавага фармату з выявамі тых асобаў, што гавораць або з'яваў і падзеяў, аб якіх ідзе гаворка ці расповяд -- па-ангельску.

У сучасным і будучым свеце кожнаму чалавеку ( як і кожнай дзяржаве як супольнасці людзей) нармалёва жыць і пачуваць сябе можна будзе толькі ведаючы і свабодна валодаючы дзвюма мовамі: сваёй роднай( для беларусаў -- беларускай) і сусветнай -- ангельскай.

З вышэйпададзенай высновы нашай постлукашэнкаўскай Беларусі і яе нацыянальнай эліце трэба будзе сыходзіць, выбудоўваючы канцэпцыю адукацыі і асветы насельніцтва Беларусі. Каб захавацца Беларусі як дзяржаве і беларусам як нацыі ў свеце. І заняць свой пачэсны пасад між народамі.

Падаю без двукосся гэты крылаты купалаўскі выраз. Бо нам, беларусам, пасля Лукашэнкі трэба будзе вельмі рашуча і імкліва даганяць ў справе нацыя- і дзяржавабудавання нават нашых суседзяў-украінцаў.

Спачатку, вядома, будзе цяжка. Але потым, калі ў постлукашэнкаўскай Беларусі працэс сцвярджэння беларуска-ангельскага двухмоўя набярэ ход і моц, Беларусь хутка пераўтворыцца ў адну з самых перадавых дзяржаваў Еўропы і ўсяго свету.

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

01.06 Лукашенко обречён, будущее -- туманно
06.04 Месца Беларусі ў “Індустрыі 4.0”
24.03 "Этот кризис будет намного хуже 2008-го"
05.02 Операция прикрытия. Юрий Федоров – в ожидании горячей осени
22.05 Зеленский против партий: чего ждать от выборов в Верховную раду
06.02 Почему любят диктаторов?

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Andrej Kazanovich
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Andrej Kazanovich
Паважаные Грамадзяне
Третья сила CHN в судьбе Беларусии.
Нам не нужы жалкие извинения этих пособников...
Падтрымка рэпрэсіі фінансавымі структурамі ЕС
Ігар Барысаў
Справаздачны даклад Цэнтральнага камітэта XХ з’езду...
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

БСДП не будзе прымаць удзел у VI...  Прэзідыум БСДП абмеркаваў запрашэнне з апарата Савета...
Заявление Брестской областной...         Заявление Брестской областной...
БСДП асуджае затрыманне сваіх таварышаў          ЗаяваПрэзідыумаБеларускай...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2021 Усе правы абароненыя