Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Аналітыка

ЯК СКІНУЦЬ ПУТЫ САЮЗНЫХ АБАВЯЗАЛЬНІЦТВАЎ?

панядзелак, 12 Ліпень 2021 10:30 Aўтар: Ігар Барысаў

Гісторыя Беларуска-расійскіх узаемаадносінаў

Калі пагрузіцца ў беларуска-расійскія ўзаемаадносіны, то гісторыя распавядзе нам пра канкурэнцыю за ўплыў у рэгіёне спачатку паміж дробнымі феадальнымі княствамі, а пасля аб супрацьстаянні паміж дзвюма канкуруючымі за лідэрства ва Ўсходняй Еўропе палітычнымі цэнтрамі Вільні і Масквы.

Для беларусаў гэта супрацьстаянне скончылася доўгім палітычным і эканамічным падпарадкаваннем Масквы са знікненнем некалі самастойнай краіны з мапы Еўропы.

У пачатку ХХ ст. Беларусь адрадзілася ў выглядзе ССРБ, як рэакцыя на абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, неабходнасці буферная дзяржавы паміж Расіяй і Польшчай, а таксама як суб’ект для стварэння ЛітБела.

Другая спроба нараджэння БССР апынулася больш паспяховай і краіна праіснавала ў такім выглядзе да распаду СССР. За гэты час яна цалкам інтэгравалася ў эканамічную мадэль Савецкага саюза ў  статусе “зборачнага цэха”. Такая эканамічная інтэграванасць у эканамічныя схемы Савецкага саюза зрабіла краіну адной з самых паспяховых і недатацыйных рэспублік. Тым часам ніякай палітычнай самастойнасць Беларусь не мела і была цалкам падпарадкаваная волі саюзнага цэнтра – Масквы.Паступова размывалася нацыянальная ідэнтычнасцьбеларусаў.

Пасля краху савецкай імперыі перад краінай паўсталі новыя выклікі – у тым ліку  самастойнае існаванне ў рынкавых умовах, з якімі яна не справілася. Да ўлады прыйшоў кансерватыўны левы папуліст Аляксандр Лукашэнка, які пачаў не толькі ўсталёўваць рэжым персаналісцкай улады, аднак і знайшоў крыніцу для яго існавання – інтэграцыйны праект пад назвай Дагавор саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

 

Дагавор саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі

Нарэферэндуме 1995 г. Аляксандр Лукашэнка выступіў з ініцыятывай эканамічнай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй. Па афіцыйных дадзеных 83,3% ад колькасці прагаласаваўшых беларусаў падтрымала яго прапанову. Гэты рэферэндум, як і наступныя два, шэраг экспертаў, у тым ліку сябры БСДП, лічуць неканстытуцыйным.

Тым не менш, гэта развязала Аляксандру Лукашэнку рукі і 2 красавіка 1996 г. была дасягнута дамоўленасць аб супольнасці Беларусі і Расіі. 2 красавіка 1997 г. быў падпісаны Дагавор аб саюзе Беларусі і Расіі, а 8 снежня 1999 г. - падпісаны Дагавор аб стварэнні саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Дагавор прадугледжваў стварэнне патэнцыйна адзінай палітычнай, эканамічнай, ваеннай, мытнай, валютнай, юрыдычнай, гуманітарнай і культурнай прасторы, са стварэннем наднацыянальных органаў, што б абмяжоўвала суверэнітэт Беларусі.

Фактычна ўсе далейшыя інтэграцыйныя працэсы былі пастаўлены на паўзу пасля таго, як да ўлады ў Расіі прыйшоў Уладзімір Пуцін. Мара Аляксандра Лукашэнка ўзначаліць саюзную дзяржаву праз інтэграцыйныю дзвюх дзяржаў правалілася. Не сакрэт, што ў сваіх інтэграцыйных памкненнях ён быў гатовы ахвяраваць беларускім суверэнітэтам, каб дасягнуць сваёй мары аб расійскім троне.

З гэтага перыяда ў стасунках дзвюх дзяржаў сканчваецца рамантычны перыяд, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай “нафта ў абмен на пацалункі”.

Нафтавыя, газавыя, малочныя і іншыя эканамічныя “войны” паміж Беларусяй і Расіяй былі не чым іншым, як спробай перавесці на рынкавыя ўмовы супрацу з нежадаючым інтэгравацца па раней акрэсленых правілах саюзнікам.

Жыццё раставіла кропкі над “і” і Аляксандр Лукашэнка зразумеў, што лепш быць кіраўніком незалежнай дзяржавы, чым быць нікім у саюзнай.  

Аднак Расія не спыніла сваіх інтэграцыйных апетытаў і вырашыла праз “падаткавы манёўр” нагадаць пра існаванне Дагавора саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў канцы 2019 г. Распачаліся кансультацыі па ўзгадненні дарожных карт, якія на дадзены момант пастаўлены на паўзу. Няма паразумення ў пытаннях стварэння наднацыянальных органаў, якія ў канечным варыянце фактычна паставяць кропку над беларускім суверэнітэтам.  

Пасля жнівеньскіх выбараў 2020 г. Беларусь увайшла ў зацяжны палітычны крызіс і Расія, праз прызнанне Аляксандра Лукашэнка прэзідэнтам, паспрабуе зрабіць яго больш згаворлівым, бо цяпер улада Лукашэнкі трымаецца выключна на прызнанні Расіі. Адсюль і заявы некаторых парламентарыяў аб вяртанні Беларусі да аднавектарнай палітыкі, што фактычна з’яўляецца дыпламатычным правалам.   

 

Як выйсці з саюзнай дзяржавы?

У Дагаворы саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі ў арт. 67 прапісана, што дзяржава-ўдзельніца можа прыняць рашэнне аб выхадзе з Саюзнай дзяржавы на падставе ўсенароднага рэферэндума. Аб рашэнні выйсці з саюзнай дзяржавы кіраўнік дзяржавы пісьмова ўведамляе Вышэйшы Дзяржаўны Савет, Парламент Саюзнай дзяржавы і іншую дзяржаву-ўдзельніцу. Дагавор спыняе сваё дзеянне ў дачыненні да такой дзяржавы па сканчэнні 18 месяцаў з даты правядзення ў ім рэферэндума па дадзенаму пытанні.

Аднак і выхад з дадзенага Дагавора не закранае выкананне абавязацельстваў, якія прынялі на сябе дзяржавы-ўдзельніцы па Дамове, рэалізацыя якіх абумоўлена пэўным часовым прамежкам.

У сувязі з тым, што падпісаная дамова была бестэрміновай Расія вырашыла скарыстацца гэтай акалічнасцю і праз 20 год пасля яе падпісання пачаць патрабаваць яе выканання.

Тым часам існуе яшчэ адзін спосаб скінуць з сябе саюзнае “ярмо” – прызнаць Канстытуцыйным судом рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг. неканстытуцыйнымі і праведзенымі з парушэннем заканадаўства. Пасля дзяржаўнага перавароту 1996 г., калі быў разагнаны Вярхоўны Савет 13 склікання, увогуле паўстае пытанне з легітымнасцю Аляксандра Лукашэнка і яго подпіса пад ўсімі дакументамі.

Тым больш, што падобнага кшталту дакумент – Дагавор аб саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі яўна супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Нават на неканстытуцыйным рэферэндуме 1996 г. уздымалася пытанне эканамічнай інтэграцыі, аднак ні ў якім разе не ішла гутарка аб стварэнні саюзнай дзяржавы з наднацыянальнымі органамі. У любым выпадку не ўсё ў гэтым пытанні адназначна, аднак для развіцця Беларусі як незалежнай дзяржавы ў ім павінна быць пастаўлена кропка. Тым больш, што ўсе эканамічныя “пернікі” у выглядзе бонусаў і прэферэнцый для Беларусі скончыліся, а калі гэта ўсё адбылося натуральным чынам, то навошта нам ахвяраваць дзеля кагосці сваім суверэнітэтам?

 

Ці выгадна Беларусі саюзная дзяржава?

Калі казаць з пазіцыі Аляксандра Лукашэнкі, то гэты саюз быў выгадны ў першаю чаргу яму, бо даваў патэнцыйную магчымасць узначаліць Расію праз так званую Саюзную дзяржаву. Такі быў хітры план, які яго зламаў сваім сыходам з пасады Прэзідэнта Барыс Ельцын, прызначыўшы выконваць абавязкі Прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Спроба інтэграваць беларускую эканоміку ў расійскую па схеме СССР у статусе “зборачнага цэха” таксама б ужо не мела ніякага поспеху, бо схема СССР уключала ў сабе ўзаемадзеянне 15 саюзных рэспублік, а шчыльныя эканамічныя сувязі ў гэтым саюзе павінны былі быць толькі паміж дзвюма краінамі. Аднавіць страчанае ўжо было немагчыма, акрамя таго, што шмат якія галіны ўжо перажывалі крыз і многія прадпрыемствы наўпрост зачыняліся.

Рознае паразуменне эканамічнай мадэлі ў вачах беларускага рэжыму (дзяржаўнага капіталізму) і расійскага (алігархічнага капіталізму) таксама не спрыяла б дабрабыту беларусам. Расійскія алігархі праз свае капіталы з цягам часу ўзялі бы пад кантроль усе сферы беларускага бізнесу, не пакінуўшы яму фактычна нічога нацыянальнага.

Падобны саюз быў выгадны геапалітычна Расіі, бо ўтрымліваў Беларусь у сферы свайго ўплыву і фактычна сінхранізоўваў знешнюю палітыку абедзьвух дзяржаў і даваў Расіі дадатковы голас на міжнароднай арэне. Апроч таго, што вельмі важна для рускіх, праз падобную інтэграцыю ў Беларусі захоўваўся высокі статус рускай мовы і прыязнае стаўленне да савецкай і расійскай гісторыі.

Пасля 2000 г. саюз Беларусі і Расіі можна параўнаць з саюзам Ірландыі і Вялікабрытаніі, пасля здабычы незалежнасці Ірландыяй. У Ірландыі захоўвалася высокая ступень эканамічнай інтэграцыі з Вялікабрытаніяй і каб не дапусціць падзенне эканамічнага дабрабыту грамадзян такі саюз існаваў пэўны час. За гэты час адбывалася перафарматаванне ірландскай эканомікі і інтэграцыя яе ў сусветную.

У выпадку Беларусі – з боку Расіі скончыліся ўсе эканамічныя прэферэнцыі, а краіна так і не была інтэгравана ў сусветную эканоміку.

Такі лёс краіны склаўся праз кіраванне ёй палітычнага двоечніка. 

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

19.06 МАРКС, ЭНГЕЛЬС, РАСІЯ, ЗАХАД, ДАЛЁКІ ЎСХОД І ЎКРАІНА
08.04 КАК ВЗАИМОСВЯЗАНО ГЕНДЕРНОЕ РАВЕНСТВО И ГОСУДАРСТВЕННОЕ УПРАВЛЕНИЕ?
28.03 МЫ НЕ РАБЫ! НЕ – ДЭКРЭТУ №3!
21.03 ДЕМОГРАФИЧЕСКИЙ КРИЗИС И МЕЖРЕГИОНАЛЬНОЕ НЕРАВЕНСТВО В БЕЛАРУСИ: КАК С НИМИ БОРОТЬСЯ?
08.03 ПОЧЕМУ НАМ НУЖЕН СУД ПРИСЯЖНЫХ?
23.02 ЯК УДАСКАНАЛІЦЬ СІСТЭМУ РОДАДАПАМОГІ?

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Andrej Kazanovich
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Заявы БСДП

БСДП заклікае вызваліць лідараў і... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)...
РЭФЕРЭНДУМ АДБЫВАЎСЯ ВА ЎМОВАХ НЕСВАБОДЫ... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі...
БСДП заклікае неадкладна вывесці... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2022 Усе правы абароненыя