Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Аналітыка

АНАЛІЗ ПРАПАНАВАНЫХ РЭФОРМ У СФЕРЫ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ З ПАЗІЦЫІ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫІ

серада, 30 Чэрвень 2021 13:16

На сайце http://zabelarus.com эксперт у галіне медыцыны Андрэй Вітушка ў межах рэанімацыйнага праекта рэформ распрацаваў прапановы па рэфармаванні сістэмы аховы здароўя.

 

Якія існуюць праблемы ў медыцыне?

Асноўнымі праблемамі, якія трэба вырашыць, Андрэй Вітушка называе наступныя: недафінансаванне галіны, структурны дысбаланс на карысць стацыянарнай часткі сістэмы, у тым ліку і большае фінансаванне гэтай часткі, дрэннае абсталяване стацыянараў,  дрэнная сувязь стацыянараў і паліклінік.

Таксама называюцца: перопоўненасць стацыянараў, неэфектыўнае выкарыстанне “хуткай дапамогі”, недасканалы механізм фінансавання, кадравы парадокс, непразрыстасць сістэмы аховы здароўя і карупцыя, незадаволенасць сістэмай аховы здароўя насельніцтвам. 

Згодна статыстычнага зборніка за 2019 г. “Ахова здароўя Рэспублікі Беларусь” краіна выдаткоўвае на сістэму аховы здароўя прыкладна 4% ВУП. Выдаткі на кожнага жыхара ў гэтай галіне склалі 476,1 беларускіх рублі. Дзяржава не ставіць ахову здароўя ў прыярытэт, да таго сама структура размеркавання сродкаў унутры сістэмы мае хібы.

Трэба разумець, што хваробы маюць эканамічны цяжар, які складаецца з непасрэдных выдаткаў на лячэнне, а яшчэ з таго, што дзяржава можа страціць працаздольнага чалавека ці страціць яго працаздольнасць. Такім чынам сродкі, якія дзяржава не дадае на прафілактыку,  будзе выдаткоўваць на наступствы.

Андрэй Вітушка гаворыць пра неабходнасць пераарыентавацца сістэме ад задавальнення патрэбы дзяржавы да задавальнення патрэбы асобы і гэта супадае з поглядам сацыял-дэмакратаў, бо сістэма аховы здароўя і адукацыя разглядаюцца як неад’емны жыццёвы рэсурс, а не як галіна, дзе зарабляюцца грошы.

Вельмі маляўнічым прыкладам стаўлення да захавання жыцця ў Беларусі з’яўлаецца тое, як дзяржава ставіцца да людзей з арфаннымі (вельмі рэдкімі) захворваннямі.

У Беларусі дзеці, у якіх спінальная мышачная атрафія, асуджаны на паступоваю смерць толькі таму, што лекі, якія запавольваюць развіццё хваробы і паляпшаюць стан хворых вельмі дарагія (спінраза каштуе каля 100 000 еўра і патрэбна кожныя 4 месяцы).

Але, напрыклад, Польшча дамовілася з  вытворцам гэтых лекаў на прымальны для сябе кошт і ўсе хворыя атрымалі дапамогу. Бацькі, якія маюць дзетак з такім захворваннем, вымушаны эмігрыраваць, каб захаваць жыццё дзіцяці. Трэба разумець, што захаванае жыццё - гэта захаванне ўнёска ў эканоміку, а зараз дзяржава губляе і працаздольных бацькоў і патэнцыйнага працаўніка.

 

Амбулаторый ці стацыянар?

Зараз дзяржава спрабуе ліквідаваць залішнюю колькасць стацыянарных ложкаў, але каб амбулаторная частка кампенсавала гэтае скарачэнне трэба, каб фінансавыя сродкі перайшлі з адной часткі ў другую, але гэтага не адчуваецца.

Размеркаванне сродкаў унутры сістэмы таксама дыспрапарцыянальна. Добра фінансуюцца інтэнсіўная тэрапія, анкалогія, акушэрства, але тыя часткі сістэмы, якія адказваюць за рэабілітацыю недафінансаваныя. Такім чынам сістэма добра ратуе жыццё, але якасць далейшага жыцця сістэма забяспечыць не можа.

Трэба разумець, што колькасць стацыянарных ложкаў гэта не іх якасць. Сусветная якасная сістэма аховы здароўя працуе так, што кожны ложак пры неабходнасці пераўтвараецца ў рэанімацыйны, таму што добра абсталяваны.

Пандэмія COVID-2019 у Беларусі паказала, што вялікая колькасць ложкаў у лячэбніцах не вельмі дапамагае, калі не хапае абсталявання. Можна зрабіць рэзерв ложкаў, які можна разгарнуць, калі ў гэтым ёсць патрэба. Да таго застаецца вялікая цэнтралізаванасць дапамогі: у сталіцы і абласных цэнтрах існуюць вялікія добра абсталяваныя стацыянары, а на ўзроўні раённых цэнтраў менш абсталявання і кваліфікаваных спецыялістаў, а людзям з сельскай мясцовасці яшчэ менш даступна якасная медыцынская дапамога.

Трэба каб сувязі паміж стацыянарам і паліклінікай не былі фармальнымі. Я лічу, што існуе нейкі міт аб тым, што супрацоўнікі стацыянара больш кампетэнтныя за супрацоўнікаў амбулаторнай службы і ёсць нават нейкая падпарадкаванасць амбулаторнай часткі стацыянару. Гэта, нібы, праяўляецца ў тым, што паліклінікі, ці дыспансэры, накіроўваюць людзей у стацыянар, каб вырашыць пытанні дыягностыкі, ці падбору лячэння. Па фармальных рысах, усе гэтыя пытанні можна было вырашыць на месцы, калі б амбулаторная частка была бы больш вольная ў прыняцці рашэнняў. Да таго ж практыка большай самастойнасці ўстаноў аховы здароўя вырашыла бы праблему вялікага і неэфектыўнага апарата чыноўнікаў, які трэба скараціць.

Беларусь вылучаецца тым, што ў ёй амаль цалкам адсутнічаюць недзяржаўныя арганізацыі, якія займаюцца прасоўваннем інтарэсаў людзей з тымі ці іншымі захворваннямі. Такія арганізацыі займаюцца дапамогай і вырашэннем праблем лепш за самага кампетэнтнага чыноўніка.

У краіне патрэбна аптымізацыя працы амбулаторый і “хуткай дапамогі”. Так, колькасць зваротаў па медыцынскую дапамогу, уключаючы звароты да стаматолага, агляд на даму, выклік “хуткай” і зварот у цэнтры экстранай дапамогі на аднаго чалавека складае 12,6 на год (паказчык 2019 г.). У Расійскай Федэрацыі гэты паказчык 9,5. Вызначэнне спіса абставін, калі чалавек мае права выклікаць “хуткую дапамогу” і ўвядзенне сапраўдных штрафаў за неабгрунтаваны выклік, дапаможа паменшыць напружанасць амбулаторнай часткі сітэмы.

У каментарыях да гэтай канцэпцыі рэформы я лічу вельмі слушнай прапанову аб тым, што павінны быць падзелены паняцці “медыцынская дапамога” і “медыцынскія паслугі”. Яны не павінны існаваць у адной установе.

 

Як могуць суіснаваць бясплатная і платная медыцына?

Медыцынская дапамога павінна быць бясплатнай. Калі чалавек жадае больш добрых умоваў, то ён можа звярнуцца ў прыватныя цэнтры, якіх павінна быць шмат і яны павінны канкураваць паміж сабой на рынкавых умовах.

Зараз жа платныя паслугі збольшага выглядаюць як кансумацыя, калі чалавек вымушаны плаціць толькі за тое, каб хутка атрымаць тую ж самую дапамогу і неадкладна вырашыць свае праблемы са здароўем.

Развіццё прыватнага сектара медыцынскіх паслуг не супярэчыць поглядам дэмакратычнага сацыялізму, пры ўмове захавання якаснай, даступнай і безкаштоўнай дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя. Для развіцця прыватных медыцынскіх устаноў рэформа прапаноўвае наступныя змены:

1.              

адмена рэгулявання тарыфаў на медыцынския паслугі ў прыватных медцэнтрах з боку Міністэрства аховы здароўя;

2.              

наданне роўных правоў цэнтрам прыватнай медыцыны з дзяржаўнымі клінікамі (выпіска бальнічных, даведак ды інш.);

3.              

вывядзенне платных паслуг з дзяржаўных устаноў аховы здароўя, шляхам стварэння асобных структур на рынкавых умовах;

4.              

увядзенне сістэмы ліцэнзавання медработнікаў, а не лячэбных устаноў, як гэта робіцца цяпер.

Даказана, што ліцэнзаванне спецыялістаў – гэта істотны момант павелічэння якасці аказання медыцынскіх паслуг.

 

 

Страхавая медыцына

 

БСДП выступае за паступовы пераход да страхавой медыцыны. Гэта дазволіць палепшыць якасць аказання медыцынскай дапамогі. Медыцынскай страхоўкай мусяць забяспечваць сваіх работнікаў усе працадаўцы, а беспрацоўных — дзяржава.

Маё асабістае меркаванне: пераход да страхавой медыцыны магчымы не толькі пасля рэформы сістэмы аховы здароўя, аднак і дзяржаўнай сістэмы ўцэлым. Пакуль не будзе рэалізавана рэформа судовай сістэмы і ў краіне не будзе працаваць прынцып вяршэнства закона сістэма страхавання не будзе працаваць на карысць грамадства.

 

 

Што трэба мяняць?

 

Ва ўсім развітым свеце суадносіны паміж колькасцю ўрачэй і медыцынскіх сёстр прыкладна 1:4. У Беларусі гэты паказчык 1:2 (126 424 - сярэдніх медыцынскіх спецыялістаў, 55 642 - спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Ахова здароўя Рэспублікі Беларусь. Афіцыйны статыстычны зборнік за 2019 год).

Каб узвышаць ролю сярэдняга персанала ў сістэме аховы здароўя неаобходна ўзвышаць ім заробкі. Гэта прадухіліць “вымыванне” кваліфікаваных спецыялістаў з галіны і пераезд іх за мяжу. Да таго ж трэба скараціць непатрэбныя паперы і вызваліць іх ад неасноўных абавязкаў.

Сістэма аховы здароўя павінна змяніць свой падыход да сувязяў з грамадствам. Зараз існуе практыка, калі спецыяліст не можа выступаць у СМІ ці даваць ім каментары без дазволу Міністэрства аховы здароўя.

Праца сістэмы аховы здароўя павінна стаць празрыстай і ўспрымальнай да пажаданняў грамадзян.

Выкараненне карупцыі з сістэмы аховы здароўя адна з асноўных умоваў рэфармавання: існуе міт, што асноўная праблема - гэта незаконнае ўзнагароджанне дактароў, але асноўная праблема - гэта закупкі абсталявання і лекаў. У гэтым працэсе не павінна быць фірмаў пасярэднікаў і спецыяльных камісій з чыноўнікаў, якія кантралююць працэс. Закупкі павінны быць наўпроставымі.

У дэмакратычнай краіне ўсе людзі роўныя і таму асобная сістэма аховы здароўя для чыноўнікаў проста не можа існаваць, бо гэта карупцыйная з’ява.

Каб павялічыць задаволенасць насельніцтва якасцю аховы здароўя трэба, каб рэфармаванне сыходзіла з патрабаванняў людзей, якія карыстаюцца сістэмай і спецыялістаў, якія практыкуюць кожны дзень, а не з уяўлення чыноўнікаў, якой павінна быць сістэма. Чалавек, які праводзіць шмат часу ў паліклініцы ці стацыянаре, медык ці хворы ведае пра сістэму аховы здароўя больш, чым чалавек, які сядзіць у кабінеце і забыўся калі падыходзіў да хворага чалавека.

Рэформа сістэмы патрабуе змянення заканадаўства. У нарматыўна-прававых актах павінны быць улічаны правы ўразлівых груп, якія патрабуюць асаблівай увагі. Так у праграме дзеянняў БСДП прапісана неабходнасць распрацоўкі і прыняцця закона “Аб ахове рэпрадукцыйнага здароўя, планаванні сям’і і родадапамозе”. БСДП лічыць, што дадзены закон замацуе правы жанчын і мужчын на ахову здароўя, установіць прававыя асновы дзяржаўнай палітыкі ў гэтым пытанні, а таксама замацуе гарантыі правоў пры іх выкананні.

Мэтай рэформы ставіцца– стварэнне службы аховы здароўя ў Беларусі, скіраванай на патрэбы здароўя чалавека і грамадства, а асноўнымі задачамі рэформы з’яўляюцца: паляпшэнне выяўлення, лячэння і прафілактыкі ўскладненняў важнейшых неінфекцыйных захворванняў (на ўзроўні службы аховы здароўя). Развіццё сістэмы аховы здароўя, якая найбольш адпавядае патрэбам кожнага чалавека.

Гэта супадае з поглядамі, якія зацверджаны ў прагаме дзеянняў БСДП, дзе гаворыцца пра прыняцце нацыянальных праграм, накіраваных на ахову здароўя жанчын і мужчын. Мэтай гэтых праграмаў з’яўляюцца выяўленне захворванняў на ранніх стадыях, павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця жанчын і мужчын, а таксама скарачэнне разрыву паміж сярэдняй працягласцю жыцця жанчын і мужчын. Чалавечы рэсурс - гэта асноўная каштоўнасць сучаснай Беларусі і прапанаваныя рэформы аховы здароўя вельмі паспрыяюць яго развіццю. 

 

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

08.04 КАК ВЗАИМОСВЯЗАНО ГЕНДЕРНОЕ РАВЕНСТВО И ГОСУДАРСТВЕННОЕ УПРАВЛЕНИЕ?
28.03 МЫ НЕ РАБЫ! НЕ – ДЭКРЭТУ №3!
21.03 ДЕМОГРАФИЧЕСКИЙ КРИЗИС И МЕЖРЕГИОНАЛЬНОЕ НЕРАВЕНСТВО В БЕЛАРУСИ: КАК С НИМИ БОРОТЬСЯ?
08.03 ПОЧЕМУ НАМ НУЖЕН СУД ПРИСЯЖНЫХ?
23.02 ЯК УДАСКАНАЛІЦЬ СІСТЭМУ РОДАДАПАМОГІ?
07.09 ЦІ ТРЭБА НАМ ДЭЛІМІТАЦЫЯ І ДЭМАРКАЦЫЯ БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКАЙ МЯЖЫ?

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Andrej Kazanovich
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Заявы БСДП

БСДП заклікае вызваліць лідараў і... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)...
РЭФЕРЭНДУМ АДБЫВАЎСЯ ВА ЎМОВАХ НЕСВАБОДЫ... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі...
БСДП заклікае неадкладна вывесці... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2022 Усе правы абароненыя