Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Заявы БСДП

Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" 30 год!

аўторак, 7 Снежань 2021 9:31

Дарагія сябры!

Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) віншуе Беларускую партыю левых “Справядлівы свет” з 30-годдзем з дня заснавання.

Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” з’яўляецца адной з нешматлікіх апазіцыйных партый Беларусі, якая здолела выжыць у складаных унутрыпалітычных умовах і дэманструе сваю прынцыповую пазіцыю.

“Справядлівы свет” мае доўгую і цікавую гісторыю. Мы, сацыял-дэмакарты, не забываем, што ля вытокаў камуністычнага руху ў Беларусі стаялі і радыкальна настроеныя сябры Беларускай Сацыялістычнай Грамады, якія падзялялі сацыяльную платформу бальшавікоў, але справу сацыяльнага вызвалення сялянства і рабочых увязвалі са справай нацыянальнага самавызначэння беларускага народа, што цалкам адпавядала поглядам Фрыдрыха  Энгельса, які пісаў, што “ліквідацыя нацыянальнага ўціску з’яўляецца асноўнай умовай усякага здаровага і свабоднага развіцця”, што “інтэрнацыянальны рух пралетарыяту наагул магчымы толькі ў асяроддзі самастойных нацый”.

У часы дэмакратычных пераўтварэнняў Партыя камуністаў Беларуская выступіла супраць аўтарытарнай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. У 2009 г. ПКБ прыняла новую назву – Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” і прадоўжыла змаганне за палітычны плюралізм, за эканамічныя і сацыяльныя правы грамадзян.

Менавіта адстойванне палітычнага плюралізму і барацьба за грамадзянскія, эканамічныя і сацыяльныя правы чалавека збліжаюць нашы партыі.

За часы незалежнасці Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) разам з Беларускай партыяй левых “Справядлівы свет” удзельнічала ў стварэнні і працы розных кааліцый — такіх як “5+”, “Сямёрка”, “Саюз левых партый” і “Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы”. Абедзве партыі актыўна ўдзельнічалі ў праграме беларуска-шведскага супрацоўніцтва “Паглыблены дыялог” і працавалі над праектамі рэформаў дзеля дэмакратызацыі Беларусі, сумесна арганізоўвалі працу першага і другога Сацыяльных форумаў, якія выпрацоўвалі агульны парадак дня левых палітычных арганізацый Беларусі.

10 верасня 2020 г. Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” разам з БСДП і іншымі васьмю палітычнымі партыямі Беларусі падпісала агульную рэзалюцыю аб спыненні гвалту, пачатку дыялогу і правядзенні новых прэзідэнцкіх выбараў.

Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” неаднаразова паказвала, што з’яўляецца надзейным партнёрам, валодае добрым арганізацыйным патэнцыялам і выканаўчай дысцыплінай, і гэтыя якасці даюць надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва паміж нашымі арганізацыямі.

Прэзідыум БСДП у гэтую святочную дату жадае сябрам Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” далейшай плённай працы, імклівага арганізацыйнага развіцця, прадстаўніцтва ў парламенце, мясцовых Саветах і органах выканаўчай улады дзеля таго, каб наша краіна стала сапраўды сацыяльна арыентаванай дзяржавай.

 

Прынята Прэзідыум БСДП “30” лістапада 2021 г.

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

27.04 БСДП заклікае вызваліць лідараў і актывістаў незалежных прафсаюзаў
01.03 РЭФЕРЭНДУМ АДБЫВАЎСЯ ВА ЎМОВАХ НЕСВАБОДЫ І СТРАХУ
27.02 БСДП заклікае неадкладна вывесці расійскія войскі з тэрыторыі Беларусі
07.02 Рэзалюцыя ХХІ з’езду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
25.01 Аб рэферэндуме
31.12 ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ ПАРТЫІ НЕ БУДУЦЬ ПРАВОДЗІЦЬ СУМЕСНАЙ КАМПАНІІ НАЗІРАННЯ ЗА РЭФЕРЭНДУМАМ

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Andrej Kazanovich
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Заявы БСДП

БСДП заклікае вызваліць лідараў і... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)...
РЭФЕРЭНДУМ АДБЫВАЎСЯ ВА ЎМОВАХ НЕСВАБОДЫ... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі...
БСДП заклікае неадкладна вывесці... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2022 Усе правы абароненыя