БСДП не будзе прымаць удзел у VI Усебеларускім народным сходзе

Прэзідыум БСДП абмеркаваў запрашэнне з апарата Савета Міністраў старшыні партыі Ігару Барысаву прыняць удзел у VIУсебеларускім народным сходзе і паведамляе наступнае:
Прэзідыум БСДП лічыць, што дадзены сход з’яўляецца кансультацыйным мерапрыемствам прыхільнікаў дзеючай улады, аднак не беларускага народа і не палітычных партый, якія дагэтуль не прызнаны суб’ектамі палітычных працэсаў унутры краіны.
Прэзідыум БСДП мяркуе, што пытанні па выхаду з палітычнага крызісу не могуць разглядацца на Усебеларускім народным сходзе праз неканстытуцыйнасць гэтага мерапрыемства і неўпанаважанасці яго ў пытанні прыняцця рашэнняў. Гэты сход не будзе спрыяць адзінству і кансалідацыі беларускага народа, а толькі ўзмоцніць супрацьстаянне ўлады з народам.
Прэзідыум БСДП падкрэслівае, што гатовы абмяркоўваць шляхі па выхаду з палітычнага крызісу і стабілізацыі сітуацый ў краіне. З улікам непрызнання міжнароднай супольнасцю парламента і Аляксандра Лукашэнкі ў якасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прапануе распачаць перамовы для выхаду з палітычнага крызісу з лідарамі грамадскай думкі пры пасярэдніцтве АБСЕ, БСДП і іншых дэмакратычных палітычных партый. Да пачатку правядзення перамоваў прапануем у аднабаковым парадку распачаць амністыю грамадзянак і грамадзян, якія асуджаны па палітычных матывах і прызнаны праваабарончымі арганізацыямі палітвязнямі.
У сувязі з вышэйагучаным Прэзідыум БСДП пастанавіў устрымацца ад удзелу ў VIУсебеларусім народным сходзе прадстаўнікам партыі.
07.02.2021 г.