БСДП асуджае затрыманне сваіх таварышаў

Заява
Прэзідыума
Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
9 кастрычніка 2020 г. г.Мінск
Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) выказвае рашучы пратэст у сувязі з адвольнымі затрымання сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Паўла Знаўца, Віталія Савіча і Ігара Хмыля пад час мірнага мітынгу пратэсту ў Мінску 4 кастрычніка 2020 г.
Прэзідыум БСДП асуджае метады і форму працы супрацоўнікаў АМАПу (пасля затрымання рукі Паўлу Знаўцу былі звязаны пластыкавым жгутом).
Прэзідыум БСДП лічыць недапушчальным парушэнне праваахоўнікамі канстытуцыйнага права грамадзян на масавыя мерапрыемствы, затрыманне мірных удзельнікаў гэтых мерапрыемстваў, а таксама ўжыванне спецсродкаў у дачыненні да мірных дэманстрантаў.