Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Заявы БСДП

Аб дэлімітацыі і дэмаркацыі беларуска-расійскай мяжы (Заява Прэзідыума БСДП)

панядзелак, 27 Люты 2017 15:22 Aўтар: БСДП








Аб дэлімітацыі і дэмаркацыі беларуска-расійскай мяжы

 

Заява

 ПрэзідыумаБеларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

 
 Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае ўрад Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама Прэзідэнта ініцыяваць працэс дэлімітацыі і дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй.

 

Мы канстатуем, штопаспяхова скончана дэлімітацыя і дэмакрацыя дзяржаўнай мяжы Беларусі з Латвіяй, Літвой і Польшчай і што цяпер вядзецца працэс дэлімітацыі і дэмакрацыі мяжы з Украінай, але зусім не распачаты з Расійскай Федэрацыяй.

 

Мы лічым, што працяглы час уся Усходняя Беларусь цярпела ад значна вышэйшага ўзроўню злачыннасці, чым іншыя рэгіёны краіны, а таксама наркатрафіку, кантрабанды і гандлю людзьмі. Апошнім часам мы сталі сведкамі незаконнай міграцыі і з’яўлення спантанных лагероў мігрантаў на тэрыторыі Беларусі.


 Мы звяртаем увагу на той факт, што асобным выклікам для Беларусі стала прызнанне Расіяй пашпартоў грамадзян, так званых ДНР і ЛНР. БСДП выказвае занепакоенасць у сувязі з магчымасцю пранікнення на яе тэрыторыю ўзброеных грамадзян з гэтых непрызнаных утварэнняў.


 Мы становімся сведкамі з’яўлення расійскіх мытнікаў і памежнікаў на беларуска-расійскай мяжы. Мы лічым, што іх з’яўленне павінна быць урэгулявана міждзяржаўным пагадненнем. Каб не ўзнікалі пытанні аб правільнасці размяшчэння памежных і мытных пунктаў пропуску, неабходна правесці дэлімітацыю і дэмаркацыю дзяржаўнай мяжы з Расіяй.


 Мы перакананыя, што надышоў час паказаць беларусам і ўсяму свету, што мы на справе, а не толькі дэкларатыўна самастойная незалежная дзяржава, дбаем пра суверэнітэт і думаем пра будучыню свайго народа.


 Мы жадаем, каб далейшае ўзаемадзеянне двух суседніх дзяржаваў, Беларусі і Расіі, развівалася ў ключы ўзаемапавагі, сяброўства і добрасуседства, як гэтае ўзаемадзеянне мы назіраем паміж больш вялікімі і меншымі дзяржавамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.

 
 

 

Аб вучэннях “Захад-2017”

 

Заява

 Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

 
 

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае ўрад Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама Прэзідэнта адмовіцца ад правядзення сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў “Захад-2017”.


 Планы па правядзенні дадзеных вучэнняў ужо выклікалі неадназначную рэакцыю беларускіх СМІ, а таксама звычайных грамадзян.


 Мы лічым правядзенне дадзеных ваенных вучэнняў нясвоечасовым і накіраваным на далейшую эскалацыю канфлікта паміж Расіяй, Украінай і краінамі НАТА. У гэтае супрацьстаянне патэнцыйна ўцягваецца і Беларусь, што супярэчыць арт. 18 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім прапісана, што Беларусь ставіць за мэту быць нейтральнай.


 Замест правядзення ваенных вучэнняў мы заклікаем распачаць захады дзеля міжнароднага прызнання нейтралітэту Беларусі, адмовіцца ад часовага ўводу расійскіх войскаў на тэрыторыю нашай краіныі, а таксама распачаць працэс перамоваў аб вывадзе расійскіх ваенных аб’ектаў з тэрыторыі Беларусі.


 Мы таксама заклікаем ініцыяваць выхад Беларусі з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

 

 
 

Аб будаўніцтве офіснага цэнтра ў Курапатах

 Заява

 ПрэзідыумаБеларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

 

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае спыніць будаўніцтва офіснага цэнтра ў Курапатах.


 Мы лічым, што дадзенае будаўніцтва закранае нацыянальную памяць беларусаў, а Курапаты з’яўляюцца нацыянальным некпопалем, дзе паводле даследчыкаў сталінскіх рэпрэсій пахавана каля 100 тысяч чалавек.


Мы перакананыя, што будаўніцтва дадзенага аб’екта павінна быць неадкладна спыненае, а асобы, якія выдалі дазвол на яго будаўніцтва і справакавалі канфлікт павінны быць прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з законам.

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

21.01 ДАГАВОР АБ СТВАРЭННІ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ - ЛЕГАЛЬНАЯ ФОРМА ІНКАРПАРАЦЫІ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАД РАСІІ
05.12 Заява Прэзідыума БСДП “Аб ваенных аб’ектах Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь”
16.10 Зварот Прэзідыума БСДП у сувязі з перапісам насельніцтва ў 2019 годзе
29.08 Аб парушэнні Аляксандрам Лукашэнкам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (Заява Прэзідыума БСДП)
03.07 Ушанаваць памяць ахвяр палітычных рэпрэсій (Заява Прэзідыума БСДП)
26.03 Аб затрыманні дэмакратычных актывістаў напярэдадні святкавання 100-годдзя абвяшчэння БНР (Заява...

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Андрэй Казановіч
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Ігар Барысаў
Віншаванне з Новым 2019 годам!
Андрэй Казановіч
Минские договоренности по Нагорному Карабаху
як хутка знiкне заслона Стабiльнасцi незменяемага...
Ігар Барысаў
Прамова на пасаду старшыні БСДП
Андрэй Казановіч
Віншую вас грамадзяне Лiтвы са знамянальнай датай —...
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

ДАГАВОР АБ СТВАРЭННІ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ -...         ДАГАВОР АБ СТВАРЭННІ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ...
Заява Прэзідыума БСДП “Аб ваенных...         ЗаяваПрэзідыума БСДП“Аб ваенных...
Зварот Прэзідыума БСДП у сувязі з...          Зварот Прэзідыума Беларускай...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2019 Усе правы абароненыя