Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Гісторыя і культура

Анатоль Сідарэвіч: “Постаці роўнай Антону Луцкевічу ў Беларусі не было і няма”

пятніца, 14 Люты 2014 10:07 Aўтар: Ігар Барысаў Крыніца: «Наш Магiлеў»








Вядомы беларускі гісторык і даследчык беларускага нацыянальнага руху кажа, што бацьку беларускай дзяржаўнасці па сваёй значнасці можна параўнаць толькі з выбітным нацыянальным дзеячам Украіны Міхалам Грушэўскім.

 Цікавыя факты пра Антона Луцкевіча, Беларускую Народную Рэспубліку і Беларускую Сацыялістычную Грамаду Анатоль Сідарэвіч распавёў прысутным магілёўцам на сустрэчы 13 лютага. 

 Мерапрыемства адбывалася з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння Антона Луцкевіча.

 Прапануем вашай увазе цікавыя вытрымкі з выступу Анатоля Сідарэвіча.

 

Малады патрыёт

 Антон Луцкевіч выхадзец з беларускай шляхты. Нарадзіўся ён 29 студзеня 1884 года Разам са сваім старэйшым братам Іванам Луцкевічам вучыўся ў Пецярбурзе, дзе і пазнаёміўся з Вацлавам Іваноўскім. Разам яны стаялі ля вытокаў стварэння Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, а пазней і Беларускай Сацыялістычнай Грамады. 

 На той момант Антону Луцкевічу было ўсяго 18 год, а яго брату Івану – 21. Пазней да дзейнасці далучыўся Аркадзь Смоліч. Ён быў яшчэ маладзейшы за Антона.

 “Версальчык”

 За адукаванасць і манернасць студэнты Віленскай беларускай гімназіі празвалі Антона Луцкевіча “Версальчык”. Ён цалкам адпавядаў гэтай мінушцы, бо ведаў беларускую, рускую, польскую, французскую, нямецкую, грэцкую і лацінскія мовы. Менавіта Луцкевіч зрабіў першы пераклад Новага Запавета з грэцкай мовы на беларускую, якім карыстаюцца дагэтуль Рыма-каталікі і Грэка-каталікі, а таксама парадзіў тысячы выбітных тэкстаў, якія зрабілі велізарны ўплыў на тагачаснае грамадства.

 

Прарок

 Антон Луцкевіч прадказаў амаль за 20 год пачатак другой сусветнай вайны, а таксама, што Польшча праз сваю нацыянал-шавінісцкую палітыку стане першай ахвярай у гэтай вайне. Так і адбылося на практыцы. У 1939 годзе Польшча была падзелена паміж Нямеччынай і СССР. 

 Пасля здабыцця незалежнасці палякамі ў 1918 годзе яны былі ў эйфарыі і адмовіліся ад жадання будаваць федэратыўную дзяржаву з беларусамі, літоўцамі і ўкраінцамі, як ім таго рэкамендавалі англічане. Акрамя таго ў іх стварыліся напружаныя ўзаемаадносіны з іншымі краінамі Вышаградскай групы (Вугоршчынай і Чэхіяй) і яны ўжо не маглі адным фронтам супрацьстаяць ні СССР, ні набіраючай моц Нямеччыне.

 Адзін з польскіх прэм’ер-міністраў Леапольд Скулскі казаў, што праз 50 год беларуса ў Польшчы са свечкай не знойдзеш.

 Выдатны тактык і стратэг

 Па свайму ўплыву і значнасці Антон Луцкевіч быў чалавекам аднаго ўзроўню з Усеваладам Ігнатоўскім і Аляксандрам Чарвяковым. Першы з іх стварыў Беларускую Камуністычную арганізацыю (мяркуецца, што не без рады Луцкевіча), другі быў выбітным дзяржаўным дзеячам БССР, якія стаяў на незалежніцкіх пазіцыях. Тым не менш па свайму ўплыву, генерацыі ідэй, шырынёй і глыбінёй бачання праблем, менавіта Антон Луцкевіч вылучаўся сярод іх. Нягледзячы на тое, што ягоныя ідэі засталіся нерэалізаванымі, яны досыць папулярныя сярод беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.

 

Натхняльнікі беларусізацыі

 Дзякуючы Луцкевічу, Ігнатоўскаму і Чарвякову адбылася беларусізацыя ў 1924-1929 гг. Менавіта яны вызначалі тагачасны напрамак развіцця Беларусі. Менавіта Луцкевіч на пытанне бальшавікоў аб тым, чым яны могуць дапамагчы адказаў, што патрэбна рэабілітацыя ўсіх дзеячоў БНР, падтрымка беларускай мовы і літаратуры, аб’яднанне Заходняй і Ўсходняй Беларусі, а таксама узбуйненне тэрыторыі Беларусі. Па такому сцэнару і адбывалася далейшае развіццё нашай краіны.

 Чаму не адбылося прызнанне БНР?

 Пасля паразы Нямеччыны ў Першай сусветнай вайне Беларусь, як і Ўкраіна патрапіла ў сферу ўплыву Францыі. Францыя аказалася не зацікаўленай у незалежнасці Беларусі, бо Царская Расія брала крэдыты ў Францыі і мусіла іх аддаваць. Разумеючы той факт, што памяншэнне насельніцтва Расіі можа негатыўна сказацца на яе плацёжаздольнасці французы былі катэгарычна супраць незалежнасці Беларусі і Ўкраіны. Аднак незалежнасць Украіны яны былі вымушаны прызнаць, праз наяўнасць у апошняй войска і здольнасці бараніць сваю дзяржаву.

 Прыбалтыйскім дзяржавам пашанцавала больш – яны трапілі ў сферу ўплыву марской дзяржавы Вялікабрытаніі, якая зрабіла ўсё дзеля таго, каб яны сталі незалежнымі.

 Арышт Луцкевіча палякамі

 У 1928 годзе напярэдадні выбараў у польскі Сойм палякі затрымалі Антона Луцкевіча. Гэта было зроблена для таго, каб прадухіліць яго кіраўніцтва выбарчым беларускім штабам на польскай тэрыторыі. Даказаць, што ён супрацоўнічаў з камуністамі не атрымалася і ён быў вызвалены, аднак яму давялося правесці ў турме пэўны час.

 

Першым сімвалам БНР не была “Пагоня”

 Цікавым гістарычным фактам з’яўляецца тое, сімвалам Беларускай Народнай Рэспублікі былі скрыжаваная каса і граблі, пад якімі знаходзіўся сноп збожжа.

 Малавядомы факт

 Антон Луцкевіч з’яўляецца аўтарам тэксту трэцяй устаўной граматы, дзе БНР абвяшчала пра сваю незалежнасць.

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

01.02 НАРАДЖЭННЕ І СМЕРЦЬ ССРБ. Артыкул першы
31.01 Правілы жыцьця Антона Луцкевіча
30.01 20 фактаў пра Антона Луцкевіча
12.11 100 гадоў таму. Што трэба памятаць
02.11 Пяцісотгадовы човен прывезлі ў цэнтр Мінска
15.10 Власти Минска не предоставляют информацию о гражданах, выступивших против установки памятной...

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Андрэй Казановіч
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Ігар Барысаў
Віншаванне з Новым 2019 годам!
Андрэй Казановіч
Минские договоренности по Нагорному Карабаху
як хутка знiкне заслона Стабiльнасцi незменяемага...
Ігар Барысаў
Прамова на пасаду старшыні БСДП
Андрэй Казановіч
Віншую вас грамадзяне Лiтвы са знамянальнай датай —...
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

ДАГАВОР АБ СТВАРЭННІ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ -...         ДАГАВОР АБ СТВАРЭННІ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ...
Заява Прэзідыума БСДП “Аб ваенных...         ЗаяваПрэзідыума БСДП“Аб ваенных...
Зварот Прэзідыума БСДП у сувязі з...          Зварот Прэзідыума Беларускай...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2019 Усе правы абароненыя