Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Гісторыя і культура

МУЗЕЙНАЯ СПРАВА - ДЗЯРЖАЎНАЯ СПРАВА

аўторак, 15 Сакавік 2022 16:01 Aўтар: Алег Трусаў

 

Як толькі ў Еўропе, пачынаючы з Францыі, пачалі складацца сучасныя нацыі, у ХІХ ст. пачалі стварацца агульнанацыянальныя музеі, якія адразу сталі публічнымі і мелі задачу патрыятычнага выхавання ўсіх жыхароў краіны розных узростаў і сацыяльных групаў.

Першую спробу зрабіць беларускі нацыянальны музей на базе гісторыі ВКЛ зрабіў Я.Тышкевіч. Ствараючы музей у Вільні, былой сталіцы дзяржавы, ён браў пад увагу “старажытнасці і помнікі мясцовыя, гэта значыць літоўска-рускія”. У гэтым музеі, на яго думку, як у люстэрку павінна быць адлюстравана жыццё і дзейнасць “літоўска-рускага (беларускага – А.Т.) народа на кожным з этапаў яго існавання”.

На працягу 1856 г. была падрыхтавана музейная экспазіцыя і пачалі складаць каталогі па ўсіх раздзелах музея. Самай значнай калекцыяй была археалагічная, каталагізацыяй яго займаўся А.Кіркор. Урачыстае адкрыццё музея адбылося 17 красавіка 1856 г., у якім ўзялі ўдзел каля 300 чалавек. Фактычна гэта быў першы публічны музей, бо ён працаваў для ўсіх жадаючых два дні на тыдзень па чатыры гадзіны ў дзень. За 1856 г. музей наведалі 7150 жыхароў Вільні і іншых мясцовасцей. Аднак пасля падаўлення паўстання 1863 г. па загаду М.Мураўёва музей фактычна разграмілі, а частку экспанатаў вывезлі ў Расію.

У БССР Беларускі дзяржаўны музей (БДМ) стварылі пасля 1923 г. на базе абласнога музея. Музей быў публічны, дзейнічаў па нядзелях ад 12 да 15 гадзіны, але ўваход быў платны. Да 1924 г. у БССР дзяржаўнымі былі тры музеі (у Мінску, Магілёве і Віцебску). У 1926 г. да іх далучылі гомельскі культурна-гістарычны музей. Астатнія музеі былі мясцовымі і іх павінны былі фінансаваць мясцовыя бюджэты. Найбольшы росквіт БДМ быў звязаны з дзейнасцю яго дырэктара Вацлава Ластоўскага (май 1927 – жнівень 1929 г.), калі быў выратаваны і вернуты ў музей крыж Еўфрасінні Полацкай.

Аднак пасля Усерасійскага музейнага з’езда (снежань 1930 г.) і Усебеларускай нарады музейных супрацоўнікаў (1932 г.) пачаліся сталінскія рэпрэсіі, і музейная справа прыйшла ў заняпад. Акрамя дзяржаўных музеяў моцна пацярпелі і музеі грамадскія. У 1936-1938 гг. большасць з іх былі зачынены.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая пасля 1921 г. апынулася ў складзе Польскай дзяржавы, ролю нацыянальнага музея ў значнай ступені выконваў беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні, які ў 1941 г. меў у фондах 13,5 тысяч экспанатаў. Музей не быў дзяржаўным і існаваў пры Беларускім навуковым таварыстве.

У 1953 г. у складзе Міністэрства культуры БССР быў створаны асобны аддзел музеяў і помнікаў, які стаў кіраваць большасцю дзяржаўных музеяў, акрамя мастацкіх. На месцах музеі кіраваліся мясцовымі органамі культуры выканкамаў абласных і раённых саветаў народных дэпутатаў. У маі 1954 г. Міністэрства культуры БССР зацвердзіла “Палажэнне аб краязнаўчым музеі”, у адпаведнасці з якім музеі сталі культурна-асветніцкімі установамі. Цэнтральным краязнаўчым музеям рэспублікі стаў Дзяржаўны музей БССР. Акрамя краязнаўчых пасля 1944 г. статус дзяржаўных мелі мастацкія, літаратурныя і прыродазнаўчыя музеі. Вялікую ролю адыгрывалі і шматлікія школьныя музеі, прычым самыя лепшыя з іх сталі грамадскімі музеямі (напрыклад, музей у в. Гудзевічы Мастоўскага раёна).

У незалежнай Беларусі колькасць музеяў павялічылася, прычым з’явіліся прыватныя музеі і галерэі. Статус нацыянальных атрымалі мастацкі і гістарычны музеі ў сталіцы краіны. У ліпені 2004 г. Міністэрства культуры Беларусі зацвердзіла “Канцэпцыю развіцця музейнай справы”.

З 2011 па 2015 гг. дзейнічала дзяржаўная праграма “Культура Беларусі”, якая прадугледзіла запуск інтэрнэт-партала “Музеі Беларусі” і правядзенне Нацыянальнага фестываля  “Інтэрмузей – Беларусь”. З верасня 1996 г. уступіў у сілу Закон “Аб музеях і музейным фондзе Рэспублікі Беларусь”.

У краіне існуе зараз музейная сетка, якая складаецца з музейных устаноў розных профіляў, тыпаў, ведамаснага падпарадкавання і формаў уласнасці.

Найбольш актыўна дзейнічае зараз музейная сетка Міністэрства культуры, якая па стану на 2012 г. мела 153 музеі і 60 іх філіялаў. З іх 13 маюць рэспубліканскае значэнне і 140 рэгіянальнае. Гэтыя музеі займалі 312 будынкаў. У краіне таксама існуе каля 200 ведамасных музеяў, якія ў асноўным маюць гістарычны профіль.

Міністэрства адукацыі мае ў сярэдніх навучальных установах каля 1400 музеяў рознага профілю. Экспзіцыі дзяржаўных музеяў сістэмы Міністэрства культуры на працягу года аглядаюць каля 4 млн. чалавек, прычым каля паловы з іх навучэнцы і школьнікі.

Аднак у сувязі з недахопам фінансавання і нявызначанасцю агульнай культурнай палітыкі сённяшняй улады ў краіне музейная справа патрабуе значных зменаў, сярод якіх:

1) Развіццё прыватнага і грамадскага сектара ў музейнай справе. Прыватныя музеі павінны мець ільготы ў сферы арэнднай платы і камунальных плацяжоў. Тое ж тычыцца і грамадскіх музеяў.

2) Развіццё музейнай інфраструктуры (дарогі, стварэнне інфармацыйных службаў, зон адпачынку і гандлю).

3) Планавая рэканструкцыя старых музейных будынкаў і ўзвядзенне новых. (У першую чаргу будынка Нацыянальнага гістарычнага музея)

4) Распрацоўка і рэалізацыя праекта тыпавога фонда-сховішча музея з абавязковай кансервацыяй музейных артэфактаў.

5) Мадэрнізацыя тэхнічнага абсталявання музеяў, іх камп’ютарызацыя і інтэрнатызацыя. Тэрмін “музейная камунікацыя” быў уведзены ў музейную практыку канадскім музеёлагам Д.Ф. Камеронам ў 1968 г. Паводле яго – гэта працэс узаемадзеяння музея і музейнага прадмета (артэфакта) з наведвальнікам. Таму наведвальнік музея – паўнапраўны ўдзельнік гэтай камунікацыі. Любая экспазіцыя ўспрымаецца кожным наведвальнікам музея праз яго ўнутраны свет. Таму з мэтай пашырэння ведаў пра музейныя багацці неабходна ствараць віртуальныя музеі, музейныя сайты, CDIDVDвыданні. Карыстальнік інтэрнэта павінен мець магчымасць стаць паўнапраўным сябрам музейнай аўдыторыі і мець магчымасць апынуцца ў музеі ў любы час.

6) Дзяржава фінансуе міжнароднае супрацоўніцтва музеяў, іх удзел у міжнародных арганізацыях і асацыяцыях. Усе музейныя ўстановы павінны з’яўляцца арганічнай часткай як айчынных, так і міжнародных турыстычных маршрутаў.

7) Неабходна стварыць рэспубліканскі цэнтр музейнай кансервацыі і рэстаўрацыі, а таксама нацыянальную структуру па падрыхтоўцы музейных кансерватараў і рэстаўратараў.  

Патрэбны змены і ў музейнае заканадаўства. У кожным раёне павінен існаваць базавы дзяржаўны музей, які з’яўляецца асновай мясцовага краязнаўства, праводзіць навуковыя канферэнцыі і выдае краязнаўчую літаратуру. У яго на ўліку знаходзяцца ўсе грамадскія (у тым ліку школьныя) і прыватныя музеі, якія ў выпадку ліквідацыі перадаюць свае экспанаты ў фонды гэтага музея. Музей мае спецыяльны фонд для закупкі экспанатаў для сваіх калекцый у мясцовага насельніцтва, а таксама бярэ ўдзел у фінансаванні археалагічных і этнаграфічных экспедыцый на тэрыторыі раёна. У краіне выдаецца дзяржаўны музейны часопіс, які мае магчымасць друкаваць разгорнутыя анатацыі асноўных артыкулаў на замежных мовах.

 

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

17.04 Мастацкі музей выклаў відэаэкскурсію і 3D-тур па выставе да 100-годдзя музея Луцкевіча
25.03 З Днём Волі! 25 сакавіка
18.10 Адкрылася выстава да 100-годдзя Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча
04.10 Іван Луцкевіч збіраў даўніну тады, калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам. Гісторыя топавага...
30.09 Ірына Кашталян, даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій: «Спадзяюся, што з часам у Беларусі будзе...
17.09 Гісторык Анатоль Сідарэвіч пра 17 верасня

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Andrej Kazanovich
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Заявы БСДП

БСДП заклікае вызваліць лідараў і... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)...
РЭФЕРЭНДУМ АДБЫВАЎСЯ ВА ЎМОВАХ НЕСВАБОДЫ... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі...
БСДП заклікае неадкладна вывесці... Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2022 Усе правы абароненыя