Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Гісторыя і культура

Яны былі першыя. Людвіка Сівіцкая (да 100-годдзя БНР, публ.5, відэафільм)

серада, 26 Красавік 2017 15:01 Aўтар: Анатоль Сідарэвіч Крыніца: Радыё Свабода

                                 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                           Яны былі першыя. Людвіка Сівіцкая

 

Зоська Верас у 80-я гады. Здымак Сяргея Панізьніка

Зоська Верас у 80-я гады. Здымак Сяргея Панізьніка

Сівіцкая Людвіка Зоф’я. Нарадзілася 30.09.1892 г. у м. Мяджыбаж Ляцічаўскага пав. Падольскай губ. (цяпер Ляцічаўскі р-н Хмяльніцкай вобл., Украіна). Памерла 8.10.1991 г. у Вільні. Пахавана на Панарскіх могілках. Прозьвішча па мужу: Войцік. Псэўданімы: Зоська Верас, Šara ptaška, Мірко і інш.

З усіх беларускіх дзеячоў пачатку ХХ ст. Людвіцы Сівіцкай было дадзена дажыць да абвяшчэньня Беларусі сувэрэннаю дзяржавай. Праўда, 98-гадовая жанчына з прычыны хваробы была пазбаўлена магчымасьці пачуць гэтую навіну і ўбачыць хоць бы на здымку бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» над Домам ураду ў Менску.

Актыўная ўдзельніца беларускага руху з 1909 г., Л. Сівіцкая была ў ліку нямногіх, каму ўдалося пазьбегнуць расправы ў савецкі пэрыяд. Пэўна, таму, што ў яе было прозьвішча мужа, Антона Войціка, і таму, што пасьля ІІ сусьветнай вайны яна жыла ў сваёй лясной хатцы пад Вільняй і да 1961 г. быццам замерла.

Пакінуўшы багатую эпісталярную спадчыну, успаміны і матэрыялы да біяграфіяў не аднаго беларускага дзеяча, Л. Сівіцкая засяроджвала ўвагу на сваёй культурніцкай дзейнасьці і неахвотна пісала ды апавядала пра палітычныя жарсьці 1910-х — 1930-х гг. Між тым, яна была ўдзельніцай і сьведкай гістарычных падзей: Зьезду беларускіх арганізацый у сакавіку 1917 г., Зьезду беларускіх нацыянальных арганізацый і партый у ліпені таго самага году, ІІІ зьезду БСГ у кастрычніку 1917-га. Таксама ў кастрычніку 1917 г. стала сакратаркай Вялікай Беларускай Рады. Выканаўчы камітэт Вялікай Рады дэлегаваў яе на Ўсебеларускі зьезд (сьнежань 1917 г.), а Цэнтральны Камітэт БСГ — у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ня выключана, што 24–25 сакавіка 1918 г. Л. Сівіцкая была ўдзельніцай векапомнага пасяджэньня Рады БНР. Хочацца думаць, што яна напісала ўспаміны пра тую вялікую падзею, але яны згарэлі разам зь яе лясною хаткаю.

Вымушаная пакінуць у 1918 г. Менск і вярнуцца на Сакольшчыну, дзе быў дом яе продкаў, Л. Сівіцкая ў 1923 г. разам з роднымі пераехала ў Вільню. У нашай старажытнай сталіцы працавала адміністратаркай газэтаў Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, рэдактаркай дзіцячых часопісаў «Заранка» і «Пралескі», старшынёю Беларускага каапэратыўнага пчалярскага таварыства «Пчала» і рэдактаркай часопіса «Беларуская борць». Выступаючы ў друку як аўтарка вершаў і апавяданьняў, нататак і артыкулаў на сельскагаспадарчыя тэмы, яна за свае сродкі выдала зборнік Міхася Машары «Малюнкі». А яшчэ склала і выдала «Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік».

Сын Людвікі Сівіцкай і Фабіяна Шантыра (1887–1920), Антон Шантыр, скончыў Віленскую беларускую гімназію, быў афіцэрам Беларускай краёвай абароны, служыў у беларускім дэсантным палку «Дальвіц». Прайшоў праз ГУЛАГ. Ад А. Войціка у Л. Сівіцкай была дачка Галіна, якая стала германісткай. Разам з мужам, Лявонам Луцкевічам (сын Антона Луцкевіча), і самастойна яна напісала і выдала кніжкі пра Аляксандра Каўша, Аляксандра Уласава, Янку Шутовіча, Пётру Сергіевіча, Мар’яна Пецюкевіча, Адама Станкевіча, Антона Антановіча, пра маці і мужа.

***

«Зоська Верас. 1892-1991», дакумэнтальны фільм. Рэжысэрка Галiна Самойлава, 2014

 

 

 

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

23.03 100 гадоў таму браты Луцкевічы пераканалі ўрад БНР, што Рэспубліка павінна стаць незалежнай
15.03 Першы Усебеларускі з’езд. Апошні ўсебеларускі (відэа БелСат)
09.03 Анатоль Сідарэвіч. 9 сакавіка — 100 год нашай першай Канстытуцыі
07.03 Адкрыцьцё мемарыяльнай дошкі ў гонар братоў Луцкевічаў адбудзецца 13 сакавіка
07.03 Да 80-годзьдзя з дня нараджэньня Міхася Чарняўскага (відэа)
25.02 Да 100-годдзя БНР. Знойдзена магіла кіраўніка ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі Язэпа Варонкі

БСДП - 25 гадоў!

promo video

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Андрэй Казановіч
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Ігар Барысаў
Прамова на пасаду старшыні БСДП
Андрэй Казановіч
Віншую вас грамадзяне Лiтвы са знамянальнай датай —...
Так рэагуюць з Палаткi на падзеi у Вучэбным цэнтры...
Беспредел и бесправие граждан в день Конституции.
Ігар Маслоўскі
Нельзя просто так взять и все время воровать победу
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Жанчыны БСДП

Камітэт па правах чалавека ААН...   Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу...
Образованные женщины в США стали больше...          Женщины с высоким уровнем...
Белорусских женщин в политику и к деньгам... Присутствие женщин в сфере, где принимаются решения, влияющие на...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
bsdpps@tut.by © БСДП-2018 Усе правы абароненыя