Чаму варта пахваліць апазіцыю Зяленскага

Не так даўно “Наша Ніва” aпублікавала нешта накшталт: ах, які Зяленскі малайчына!
А трэба было б пахваліць апазіцыю, якая набрала ў рот вады і не вінаваціць Зяленскага за шматлікія ахвяры і разбурэнні, слёзы і кроў.
Я з тых людзей, якія з 2014 года пільна сачылі за разгортваннем падзей ва Украіне. З тых, хто пляваўся, калі 73 працэнты ўкраінак і ўкраінцаў выбралі на пасаду прэзідэнта блазна.
Наогул, народ Украіны не раз здзіўляў. То выбраў на пасаду прэзідэнта чалавека з крымінальным мінулым, то блазна. І блазна злога. Палічыце, колькі крымінальных спраў было распачата з яго ініцыятывы супраць Пятра Парашэнкі… Гэта была нейкая манія. І праява комплексу непаўнацэннасці.
Гэты блазен не хаваў намеру кансалідаваць усю ўладу – і выканаўчую, і заканадаўчую, і судовую — у сваіх руках. Карупцыя проста расцвіла. І знахабела. Апазіцыя не пераставала і казала пра армію і флот, пра грашовае і рэчавае забеспячэнне вайскоўцаў, а ён задумаў вялікае будаўніцтва дарог; апазіцыя яму пра ўзбраенне — а ён, міратворац такі, “трэба перастаць страляць” — і будзе мір; апазіцыя яму пра неабходнасць захаваць кааліцыю дзяржаў — сяброў Украіны, што склалася ў 2014 – 2015 гг., а ён не мог пазбыцца навязлівай думкі аб сустрэчы з Пуціным, аб дамоўленасці з ім (Парашэнка не дамовіўся, а ён, Талейран такі, дамовіцца). Спецслужбы заходніх дзяржаў папярэджваюць аб магчымым нападзе Расіі і называюць даты, а ён…
Вось чытаю аднаго жыхара Харкава, які апынуўся за мяжою. Ён кажа: урад і прэзідэнт Украіны супакойвалі, казалі: ну што вы, рыхтуйцеся да Пасхі, рыхтуйцеся да шашлыкоў на майскія святы. Калі трэба было рыхтавацца да сур’ёзных спраў, нам казалі: нічога падобнага, заходнія спецслужбы проста гоняць гэтую інфармацыю, ламаюць нашу эканоміку.
У тым жа Харкаве, калі маскавіты напалі, не было нават сірэны, якую б чуў увесь горад.
Цяпер Зяленскаму не да судоў, не да пераследу апазіцыйных СМІ (яны цяпер і не апазіцыйныя). У яго выбар небагаты: або трымацца да канца, або прыставіць да скроні пісталет. Уцёкі за мяжу, якія прапаноўвалі яму заходнія прыяцелі, азначалі б і палітычную, і маральную смерць, папросту кажучы — пасмяротную ганьбу.
Апазіцыя паводзіць сябе мудра. Трэба ратаваць Украіну. І вайскоўцы, якія яшчэ нядаўна бурчэлі на ўладу, сцяўшы зубы, ратуюць Украіну.
Не так даўно адзін амерыканскі эксперт у чыне генерала сказаў такое: калі Украіна пратрымаецца дзесяць дзён, у вайне наступіць пералом. Я прыкінуў на пальцах. Атрымлівалася, што Украіне трэба пратрымацца да нашай вялікай даты — 25 сакавіка.
Калі словы гэтага эксперта спраўдзяцца, калі Украіна, Еўропа, ЗША і Канада, дэмакратычныя краіны Усходу даціснуць Расію, тады настане час для разбору палётаў. І аўтару тэорыі “каб спынілася вайна, трэба перастаць страляць”, які забыў адвечнае “хочаш міру — рыхтуйся да вайны”, давядзецца сутыкнуцца з рэзкай крытыкай. Сваім напалам яна, пэўна, не саступіць той крытыцы, што гучала перад самай вайной.
Здаецца, яна, крытыка, ужо пачалася. Нецярплівы Віталій Портнікаў у толькі што апублікаваных нататках шукае прычыну прэзідэнцкага кульбіту. Зяленскі чамусьці ўскладае надзеі на расійскага мільярдэра Абрамовіча як міратворцу і ратуе яго ад санкцый. Портнікаў паказвае, што комік, які так і не пазбыўся думкі дамовіцца з Пуціным, ратуючы Абрамовіча ад санкцый, ратуе кашалёк Пуціна…
***
Говорили: "Ты собрал "тревожный чемоданчик"?" – "Ну какой "тревожный чемоданчик", о чём ты говоришь?" Хотя некоторые собирали такой чемоданчик, держали на всякий случай. Кроме того, правительство и президент говорили: ну что вы, готовьтесь к Пасхе, готовьтесь к шашлыкам на майские праздники. Я буквально цитирую президента. Это, честно говоря, не то что никак не успокаивало, а даже, я бы сказал, бесило. В том смысле, что когда нужно было готовиться к серьезным делам, нам говорили: ничего подобного нет, западные спецслужбы просто разгоняют эту информацию, ломают нашу экономику и так далее.