Перайсці да асноўнага змесціва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў Думаем пра кожнага - працуем разам!
Думаем пра кожнага - працуем разам!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сайт прыхільнікаў

Форма пошуку

  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
  • Галоўная
  • Партыя
    • Хто мы?
    • Статут БСДП
    • Структура
    • Дакументы
    • Як уступіць у БСДП?
    • Падтрымаць БСДП
    • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
    • БСДП у асобах
    • Бібліятэка сацыял-дэмакрата
    • Сімволіка БСДП
  • Кіраўніцтва БСДП
    • Прэзідыум БСДП
    • Цэнтральны камітэт БСДП
    • Цэнтральная Рэвізійная Камісія БСДП
  • Навіны
    • Аналітыка
    • Заявы
    • Гісторыя і культура
    • Грамадства
    • Жанчыны БСДП
    • Палітыка
    • Партыйнае жыццё
    • Эканоміка
  • Блогі
  • Выданні БСДП
    • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
    • Часопіс "Адлюстраванне"
    • Часопіс "Пазіцыя"
  • Мультымедыя
    • Вiдэа
    • Фота
  • Кантакты
Уступіць у БСДП
Партыйнае жыццё

Ігар Барысаў: Лукашэнка павінен сысці!

панядзелак, 8 Люты 2021 10:12

Выступ старшыні БСДП Ігара Барысава на ІІ Форуме левых дэмакратычных сіл 07 лютага 2021 г. г. Мінск, гасцініца "Беларусь".

Паважаныя таварышы, удзельнікі ІІ Форумалевых дэмакратычных сіл, госці і журналісты! Вітаю вас!

Хачу адзначыць, што гэта першае мерапрыемства пасля 9 жніўня ў якім шырока удзельнічаюць палітычныя партыі і незалежныя прафсаюзы.

Пасля прэзідэнцкай выбарчай кампаніі мы сталі сведкамі таго, як замест палітычных арганізацый суб’ектам палітыкі стала вуліца, пры гэтым не маючы сваіх лідараў.

Гэта і не дзіўна, таму што за апошнія 26,5 год палітычныя партыі не сталі суб’ектамі палітыкі, той альтарнатывай, якая можа здзяйсняць змену ўлады мірным эвалюцыйным шляхам – шляхам свабодных і справядлівых выбараў. Нагадаю, што пры дэмакратычнай форме кіравання свабодныя і справядлівыя выбары – гэта гарант змены ўлады мірным шляхам.

І гэта не віна палітычных партый, ці асобных лідараў. Мы ўсе патрапілі ў пастку аўтарытарнага рэжыму, загрузлі ў ім і калі спрабуем выкараскацца з яго, то ён што раз нагадвае пра сябе і паказвае свае сінія пальцы, асабліва тады, калі гэта пагражае яго існаванню. У першую чаргу гэта датычыцца пяцігадовых перыядаў, калі адбываюцца мерапрыемствы цэрыманіяльнага тыпу па чарговай пралангацыі паўнамоцтваў таго, хто яшчэ працягвае называць сябе Прэзідэнтам.

Мы бачым, што ў аўтарытарнай мадэлі дзяржавы пакуль не працуе ніякая стратэгія перамен. У 2001, 2006, 2010 і 2020 гг. беларусы выхадзілі на вуліцу, каб выказаць пратэст супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, аднак дамагчыся перамогі праз вуліцу не атрымалася. У 2015 г. асобныя палітыкі спрабавалі інтэгравацца ў палітычную сістэму ў якасці сістэмнай (канструктыўнай) апазіцыі, аднак і гэтая стратэгія не прынесла плёну. Не атрымалася з наскоку перамагчы і ў так званай “новай” апазіцыі, якая напачатку выбарчай кампаніі падкрэслівала, што яна не апазіцыя і спрабавала крытыкаваць дэмакратычныя арганізацыі за ўсе паразы і папярэднія няўдачы. Але ўсведамленне сітуацыі, мяркую, нарэшце прыйшло і да іх. На мой погляд крытыка тых, па каму 26,5 год ездзіў каток рэпрэсій у той час, як некаторыя былі ва ўладзе ці зараблялі апошнія 26 год грошы недарэчная. Толькі з паступовым наданнем пратэстнаму руху нацыянальна-вызваленчых рысаў ідэі перамен у 2020 г. сталі акрэсленымі і выразнымі.

Мы бачым, што грамадства ўжо не тое, што было раней. Яно не толькі думае пра змены – яно актыўна іх дамагаецца! Феномен актыўных лакальных самаарганізуемых супольнасцяў таму пацвярджэнне.

Больш за 100 год таму беларусы марылі пра незалежнасць ад Расіі, сваю незалежную дзяржаву і дэмакратычную форму кіравання. 25 сакавіка 1918 г. адбылася ідэалагічная рэвалюцыя, калі беларусы абвясцілі Беларускую Народную Рэспубліку, якая стала правобразам БССР і сучаснай Рэспублікі Беларусь.

У 1991 г. беларусы здзяснілі палітычную рэвалюцыю, калі на дзіва лёгка ў выніку распаду СССР атрымалі сваю сапраўдную незалежнасць.

У 2020 г. пачалася дэмакратычная рэвалюцыя, бо ідэі свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы сталі народнымі, а не толькі ідэямі беларускай апазіцыі. У любым выпадку дата 9 жніўня 2020 г. і наступныя пратэсты за ёй  – гэта пачатак канца гэтага рэжыму, бо змянілася да яго стаўленне ў пераважнай большасці беларусаў.

Ні ў каго не выклікае сумневу тое, што ў Аляксандра Лукашэнкі няма дэклараваных ім 80% падтрымкі. Каля 70% беларусаў лічаць, што вынікі выбараў сфальсіфікаваныя і гэта паваротны момант у свядомасці грамадзян, вынік сістэмнай працы дэмакратычнай апазіцыі і недзяржаўных СМІ.  

Шмат каго закранулі штрафы, ці адміністрацыйныя арышты. Фактычна кожны пяты дарослы беларус хоць раз ды прымаў удзел у акцыях пратэсту ў 2020 г. Беларусы жартуюць: не сядзеў – не беларус! Улада зрабіла немагчымае і праз сваё адмаўленне апанентаў і пераслед усяго нацыянальнага бел-чырвона-белы сцяг стаў папулярны ў большай часткі грамадства.

Зараз яго хочуць забараніць. Наш нацыянальны сімвал. Пракуратура анансавала прызнанне бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім па звароту 100 грамадзян. Тым часам ужо сабрана больш за 100 000 подпісаў супраць такой ініцыятывы. З гэтым трэба лічыцца.

Для тых, хто любіць фантастыку – раю перачытаць Джорджа Оруэла “1984”, альбо Рэя Брэберы “451 градус па Фарынгейту”, для аматараў кіно – паглядзець фільм рэжысёра Курта Уімера “Эквілібрыўм”, альбо звярнуцца да гісторыі і пачытаць, што такое фашысцкія, нацысцкія, султанісцкія ды аўтарытарныя рэжымы. У нас канчаткова афармляецца адзін з апісаных класікамі рэжымаў. Дыктатура – гэта не брэнд!

Гэта хвароба пройдзе, але ў гэты перыяд мы павінны зрабіць усё магчымае, каб у кожнай нашай сям’і кожнае малое дзіця ведала, якія нашы нацыянальныя сімвалы, якая наша гісторыя, што такое дэмакратыя, свабода, роўнасць і справядлівасць. Можна нешта забараніць, але забараняючы папулярызаваць так, што вынік будзе абратнапрапарцыйны высілкам. 

Улада спрабуе нас загнаць назад у той стан, дзе яна адчувае сябе ўтульна і камфортна, аднак там няма месца іншадумству, свабодзе і самавыражэнню. Можна натыркаць на кожным вуглу чырвона-зялёных сцягоў, аднак палюбіць іх пад прымусам немагчыма.

Дайшло да таго, што ўлада пачала фактычна будаваць канцэнтрацыйныя лагеры. Яскравае сведчанне гэтаму – лагер на базе лячэбна-працоўнага прафілакторыя ў лесе пад Слуцкам. З калючым дротам, з сабакамі, с вышкамі для аховы са зброяй, з двухпавярховымі нарамі. Ёсць ужо сведкі, якія знаходзіліся ў такім лагеры і яны распавядаюць пра гэта. Ёсць фотаздымкі.

Праваабаронцы ўжо прызналі больш за 220 чалавек палітвязнямі. Іх колькасць узрастае кожны тыдзень. Больш за 32 000 чалавек прайшлі праз ізалятары. Задакументавана больш за 2000 выпадкаў катаванняў і збіццяў. Як мінімум смерць дзевяці мірных грамадзян звязваюць з пратэстамі. Далёка хадзіць не трэба: сярод сяброў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) на 5 чалавек заведзены крымінальный справы, чатыры чалавекі з’ехалі ў эміграцыю праз пагрозы бяспекі, каля 60 чалавек прайшлі праз адміністрацыйныя арышты, збіцці, катаванні, штрафы і ператрусы.

Мы апынуліся ў сітуацыі ў значна горшай, чым знаходзіліся напярэдадні выбараў – зараз закон не працуе зусім. Зараз ідзе рэакцыя на тых, хто патрабаваў правядзенне свабодных і справядлівых выбараў. Часам даходзіць да анекдотаў.

Памятаеце, як аштрафавалі аднарукага за тое, што ён пляскаў у далоні? Нямога, што крычэў “Жыве Беларусь”! Абсурдны ланцужок можна дадаць маім выпадкам – мяне аштрафавалі за тое, што я сігналіў, але я не мог гэта рабіць, бо сігнал у машыне, якай я час ад часу карыстаюся быў зламаны.

Мы дайшлі да прававога Чарнобыля, маштабы якога будзем ліквідаваць дзесяцігоддзі. Гэта кошт таму, што зараз робіць рэжым.

Першым заклікам Вялікай Французскай рэвалюцыі 1789 г. быў заклік да роўнасці ў грамадзянскіх правах, але з часам дадаліся патрабаванні сацыяльнай і эканамічнай роўнасці.

З таго часу палітычныя патрабаванні ідуць неразрыўна з палітычнымі і знаходзяцца ў фокусе левых і левацэнтрысцкіх партый. На двары 2021 г., але парадак дня не мяняецца – беларусам патрэбна свабода, роўнасць перад законам, сацыяльная справядлівасць.

Мы не папулісты і ведаем рэальную сітуацыю ў краіне і можам прапанаваць палітычную альтарнатыву.

У межах рэанімацыйнага пакету рэформ для Беларусі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) працавала над трыма напрамкамі: рэформа органаў дзяржаўнага кіравання, рэформа судовай сістэмы, рэформа партыйнай сістэмы. Ідзе праца над пенсійнай рэформай. Мы паглыбілі гэтыя веды і распрацавалі грунтоўныя прапановы ў гэтых напрамках. Яны даступныя, як на сайце zabelarus.org, так і на сайце bsdp.org.

Рэформа органаў дзяржаўнага кіравання – гэта вяртанне да асноўных палажэнняў Канстытуцыі 1994 г., якая прадугледжвала функцыянаванне органаў дзяржаўнай улады на аснове прынцыпаў падзелу ўладаў, вяршэнства закона, павагі правоў чалавека, прызнання нормаў міжнароднага права. Важна стварыць збалансаваную і ўстойлівую сістэму стрымак і проціваг, каб пазбегнуць узурпацыі ўлады і канцэнтрацыі паўнамоцтваў у руках аднаго дзяржаўнага інстытута.

Рэформа судовай сістэмы – накіравана на стварэнне незалежнай судовай галіны ўлады. Сутнасць судовай рэформы складаецца ў забеспячэнні належнай незалежнасці судоў пры разглядзе судовых спраў, павышэнні статусу судоў у сістэме органаў улады, узмацненне гарантый судовай абароны правоў і свабод грамадзян.

Рэформа партыйнай сістэмы накіравана на павышэнне ўдзелу грамадзян у выбарах, а таксама ўплыву на выпрацоўку палітыкі на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях. Прапануюцца меры па ўмацаванні фінансавай устойлівасці палітычных партый за кошт дзяржаўнай падтрымкі. Замацоўваюцца гарантыі доступу да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, роўныя правы на ўдзел у выбарах у органы ўлады і на рэферэндумах, спрашчаецца працэдура рэгістрацыі новых палітычных арганізацый. Пашыраюцца магчымасці ўдзелу прадстаўнікоў партый і міжпартыйных аб’яднанняў у пасяджэннях дзяржаўных органаў.

Сярод асноўных зменаў у Канстытуцыю павінна быць прыняты канцэпцыя парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі, аднапалатны парламент, рэальнае размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай галін улады, павышэнне ролі мясцовага самакіравання, пераразмеркаванне паўнамоцтваў Прэзідэнта паміж Прэзідэнтам і ўрадам, абмежаванне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў двума тэрмінамі, выбары кіраўнікоў гарадоў і абласцей, а таксама выбары суддзяў і пракурораў, выбары дэпутатаў па мажарытарна-прапарцыйнай сістэме, прадастаўленне парламенту выключнай функцыі на права заканадаўчай ініцыятывы, увядзенне пасады ўпаўнаважанага па правах чалавека і адмену смяротнага пакарання.

Аднак ці надышоў час для ўсіх гэтых рэформаў зараз? Думаю, што не. Першапачатковая задача зараз – гэта ўсталяванне дэмакратыі праз правядзенне свабодных і справядлівых выбараў. Толькі пасля правядзення новых выбараў усіх узроўняў можна будзе гаварыць пра рэформы, бо любая рэформа зараз – канстытуцыйная, ці іншая будзе накіравана на ўмацаванне дзеючай улады, а не на нармальнае функцыяванне на карысць звычайных грамадзян.

Упэўнены, што першыя выбары ў Беларусі павінны адбыцца парламенцкія. Яны павінны прайсці пад наглядам міжнародных назіральнікаў місіі АБСЕ, пры абавязковым трапленні апазіцыі ў склад выбарчых камісій усіх ўзроўняў, а таксама пры змене правапрымяняльнай практыкі падліку галасоў выбаршчыкаў. Павінен быць сфармаваны новы склад Цэнтрвыбаркама, які не мае рэпутацыі хранічных фальсіфікатараў і якому можна давяраць. Павінна быць зменена практыка падліку галасоў. Няўжо складана агучываць вынікі галасавання аднаму чалавеку ў голас, дэманструючы бюлетэні ўсім іншым сябрам камісіі і назіральнікам? Калі гэта будзе зроблена – тады можна казаць, што мы пачынаем выхад з зацягнуўшагася палітычнага крызіса.

Выбары ў парламент – гэта шанец для дэмакратычных партый замацавацца на палітычнай арэне і закласці аснову для парламентарызму. Калі ў парламенце не будзе прадстаўнікоў ідэалагічных плыняў, то мы апынемся ва ўкраінскай сітуацыі, дзе 350 партый і кожная асацыюецца з асобай, а не з ідэалогіяй. Гэта памылковы шлях, аднак яго парасткі ўжо прабіваюцца зараз і кожны нованароджаны палітык заяўляе аб стварэнне новай партыі. З выклікам папулізму нам яшчэ прыдзецца змагацца ў межах дэмакратычнай сістэмы.

Транзіт улады. Лукашэнка павінен сысці. Ён гэта ведае. Гэтага хоча не толькі вуліца, палітычная апазіцыя, але і ліберальная частка наменклатуры. Апошнія ўмоўна кансалідаваліся, бо баяцца ўжо не Лукашэнкі – яны баяцца наступстваў таго, што будзе з імі ў выпадку змены рэжыму, бо яны разумеюць, што паставілі на “кульгавую качку”. Разумеючы гэта сістэма спрабуе замараць кожнага новага чыноўніка, суддзю, праваахоўніка лаяльнасцю да сябе. Амаль ўсе новапрызначаныя суддзі праходзяць выпрабаванне раздачай адміністрацыйнага артыкула 23.34 удзельнікам мірных акцый пратэсту. Дрыгнуў – звольнены, не – значыць свой. І нам патрэбен план, як працаваць з гэтымі людзьмі.

Падсумоўваючы сказанае перакананы, што наш шлях да выхаду з палітычнага крызісу заключаецца – у палітычнай амністыі ўсіх удзельнікаў акцый пратэстаў, пачатку расследвання ўсіх фактаў забойстваў, збіццяў і катаванняў, паступовае правядзенне новых выбараў усіх узроўняў, а пасля іх пачатак рэформаў.

Без гэтага сцэнарыя  мы і надалей будзем знаходзіцца ў палітычным і эканамічным крызісе.

Дзякуй за ўвагу!

Апошнія навіны з гэтай катэгорыі

11.03 „Убачаным у Чэрыкаўскім ізалятары я быў шакаваны“
11.03 Старшыня БСДП (Грамада) Ігар Барысаў узяў удзел у выбарчай канферэнцыі ў Віцебску
11.03 ПРЫСУДЖАНА ПРЭМІЯ ІМЯ МІХАСЯ ТКАЧОВА
02.03 30 год БСДП!
22.02 КАНФЕРЭНЦЫЯ МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП
21.02 КАНФЕРЭНЦЫЯ МІНСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП

Аўтары блогаў

Ігар Барысаў
Andrej Kazanovich
Ігар Маслоўскі
Ганна Канюс
Анатоль Cідарэвіч
Cяргей Адамовіч

Блогi

Andrej Kazanovich
Паважаные Грамадзяне
Третья сила CHN в судьбе Беларусии.
Нам не нужы жалкие извинения этих пособников...
Падтрымка рэпрэсіі фінансавымі структурамі ЕС
Ігар Барысаў
Справаздачны даклад Цэнтральнага камітэта XХ з’езду...
Усе блогі

Нумары нашай газеты

№15
№14
№13
Усе нумары

Заявы БСДП

БСДП не будзе прымаць удзел у VI...  Прэзідыум БСДП абмеркаваў запрашэнне з апарата Савета...
Заявление Брестской областной...         Заявление Брестской областной...
БСДП асуджае затрыманне сваіх таварышаў          ЗаяваПрэзідыумаБеларускай...

Катэгорыі

Аналітыка
Гісторыя і культура
Грамадства
Жанчыны БСДП
Заявы БСДП
Палітыка
Партыйнае жыццё
Эканоміка

Партнёры

     

Кампания Право выбора

Партыя

  • Хто мы?
  • Статут БСДП
  • Структура
  • Дакументы
  • Гісторыя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі
  • БСДП у асобах

Навiны

  • Партыйнае жыццё
  • Заявы
  • Жанчыны БСДП
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Аналітыка
  • Гісторыя і культура

Выданнi БСДП

  • Бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат"
  • Часопіс "Адлюстраванне"
  • Facebook
  • В Контакте
  • Одноклассники
bsdpps@tut.by © БСДП-2021 Усе правы абароненыя