Партыйнае жыццё
Памяці Анатоля Вярцінскага
нядзеля, 24 Красавік 2022 16:58
Aўтар:

Кагадзе даведаўся, што ўчора адышоў у вечнасць Анатоль Вярцінскі, чалавек, які з трыбуны Вярхоўнага Савета, калі абмяркоўвалася пытанне пра Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прамовіў незабыўнае: “Мы асуджныя на незалежнасць”.
Ён і Ніл Гілевіч адыгралі немалую ролю ў тым, што камуністы за гэтую Дэклрацыю прагаласавалі. Як помніцца, з ініцыятывы Анатоля Ільіча 27 ліпеня было абвешчана святочным днём.
Пра залатую пару “ЛіМа” ў час яго рэдактарства гісторыкі журналістыкі яшчэ напішуць.
А яшчэ Анатоль Ільіч быў адным з ініцыятараў адраджэння сацыял-дэмакратыі ў Беларусі.