Краўніком Віцебскай абласной арганізацыі БСДП (Грамады) абраны Віктар Міхасёў

Сёння, ў дзень У. Караткевіча, прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) . Канферэнцыю адкрыў Генеральны сакратар БСДП Мечыслаў Грыб. Канферэнцыя абрала старшыню арганізацыі, яго двух намеснікаў, рэвізора, скарбніка і трох сябраў абкама БСДП. Такім чынам была адноўлена дзейнасць абкама, паўнамоцтвы якога скончыліся на пачатку гэтага году.
Старшынёй арганізацыі абраны Віктар Міхасёў з Барані, які чатыры кадэнцыі быў дэпутатам мясцовага Савету. Яго намеснікамі абраны Антон Ясіновіч і Таццяна Гаравая. У працы канферэнцыі ўдзел прынялі дэлегаты з Чыгуначнага р-на Віцебска, г. Барані, Аршанскага р-на, г. Наваполацка, Чашніцкага р-на, г. Воршы, Гарадоцкага р-на.
Дэлегаты канферэнцыі выказалі спадзяванне, што гэты дзень стане стартам пазітыўнай дзейнасці абласной арганізацыі, дзе будуць шанавацца нормы Статута партыі і будзе панаваць дух супрацоўніцтва.
Пасля канферэнцыі адбылося пасяджэнне абкама, на якім было рагледжана пытанне аб неабходных кроках па пераадоленню крызісных з'яў у абласной арганізацыі, а таксама адбыўся прыём у партыю.