«Пад Пакровам Багародзіцы» у Верхнедзвінску (фота)

“ПОКРО́В Пресвятой Владычицы нашей Богородицы» - свята, якое шануе праваслаўная царква, а ў народнай традыцыі яно -- памежжа паміж летам і зімой. А яшчэ --гэта Дзень маці, які быў шчодры на цёплае сонейка і шчырыя словы віншаванняў.
«Пад Пакровам Багародзіцы» --так назвалі сустрэчу сябры клуба цікавых сустрэч “Сучаснік”, які апякуе мясцовая актывістка Валянціна Болбат. Тры гадзіны шчырай размовы, з удзелам святара мясцовага праваслаўнага храма, прайшлі неўзаметку.
--Мы старанна рыхтаваліся да гэтага свята, --гаворыць Валянціна Болбат. Знайшлі шмат цікавага пра само свята, узгадалі пра імя Багародзіцы ў іканаграфіі , архітэктуры і мастацтве. Ушанавалі матуль-імяннініц , што стала ўжо добрай традыцыяй клуба.
А яшчэ гэтыя жанчыны не раз падтрымлівалі нашу мясцовую партыйную суполку на выбарах ў якасці давераных асобаў, назіральнікаў у камісіях.
Лічу, што такія сустрэчы выдатна працуюць на нашу пазнавальнасць, няхай на іх і не прысутнічае партыйная сімволіка. Галоўнае, што пра нас і нашы справы ведае ўсе больш і больш людзей.